Беларуска паказала ў TikTok стан вёскі Красны Бераг: на відэа відаць запусцелыя дамы. У каментарах людзі пераймаюцца за будучыню беларускіх вёсак.
Беларуская вёска. Фота: https://www.alfabank.by/about/articles/main/alfa-veska/
У TikTok з’явілася відэа, у якім беларуска паказала стан вёскі Красны Бераг Быхаўскага раёна. На роліку, апублікаваным жанчынай, відаць запусцелыя дамы. «Раней гэтая вёска квітнела, а гэтыя дамы ўсе былі заселеныя. І чаму так здарылася, што ўсе пакінулі сваё жыллё?», — задалася пытаннем аўтарка відэа.
Чытайце таксама: Яшчэ адна вёска знікла з мапы Беларусі. Што вядома пра Саладоўню на Кругляншчыне
Як вынікае з публічнай інфармацыі, насельніцтва ў вёсцы імкліва скарачаецца. Калі ў 1982 годзе ў ёй пражывала 347 чалавек, у 2009 годзе іх налічвалася 218.
Сама жанчына са спасылкай на відавочцаў адзначыла ў каментарах, што ў Красным Беразе яшчэ пры СССР быў багаты саўгас: «Пабудавалі гэтыя дамы доячы прыезджых. Потым, калі разваліўся саюз, саўгас разам з ім. І людзі сталі з’яжджаць, таму што не стала працы».
@elenanutt Деревня Красный Берег Быховского района. Раньше эта деревня процветала, эти дома все были заселены. Пишите, кто раньше жил в этих домах. И почему так получилось, что все покинули эти жилища?#рогачев #красныйберег #рекомендации #мойлюбимыйгород #люблюбеларусь🇧🇾 ♬ Very Sad — Enchan
У каментарах пад відэа беларускія карыстальнікі выказалі меркаванні, чаму ў Красным беразе мала хто жыве. На думку адных людзей, праблема ў адсутнасці перспектываў для моладзі.
Іншыя звярнулі ўвагу на тое, што гэта агульная тэндэнцыя па ўсёй краіне. Хтосьці з каментатараў для параўнання нават прывёў прыклад развіцця вёскі ў іншых краінах Еўропы:
На працягу апошняга дзесяцігоддзя ў Беларусі знікла каля 400 вёсак. Частку з іх перавялі ў іншыя адміністрацыйныя адзінкі. Паменела і колькасць гарадскіх пасёлкаў: калі ў 2012 годзе іх было 92, то ў 2024-м — ужо толькі 85.
Паводле афіцыйных дадзеных, знікненне вёсак паўплывала на жыццё больш за 300 000 чалавек, што эквівалентна насельніцтву Берасця. З 2012 па 2024 год колькасць вёсак у Беларусі скарацілася на 1,7% — з 23 389 да 22 991.
У статыстыцы таксама адзначаецца, што ў Беларусі з’яўляюцца і новыя вёскі для сталага пражывання. Аднак іх занадта мала, каб кампенсаваць знікненне ўжо існуючых.
Паводле дадзеных Белстата, на 2024 год у сельскай мясцовасці за рысай беднасці жыла найбольшая колькасць людзей — 5,8%, у той час як у гарадах гэты паказчык складаў толькі 2,8%. Жыхары вёсак атрымліваюць менш сацыяльнай падтрымкі ў параўнанні з гарадскім насельніцтвам, асабліва ў Мінску: у 2024 годзе ільготы складалі 128,4 рублі супраць 193,9 рублёў у гарадской сям’і і 265,9 рублёў у сталічнай.
Не менш важнай застаецца праблема смяротнасці: яе паказчык у сельскай мясцовасці прыкладна ўдвая вышэйшы, што таксама звязана з агульным узроўнем даступнасці і якасці сацыяльнай і медыцынскай падтрымкі.
Адсутнасць працы або вельмі малы попыт на яе таксама ўплываюць на жыхароў вёсак і падштурхоўваюць іх пераязджаць у горад.
Чытайце таксама: «Так горка, нібы чалавека хаваюць»: у беларускіх вёсках зносяць старыя хаты
У Магілёўскай і Гомельскай абласцях плануюць правесці новыя сустрэчы з насельніцтвам наконт будучага сховішча радыеактыўных…
В Барановичах начали строить тротуар на второй стороне улицы Промышленной. Жители рады переменам, но напоминают:…
После вступления в должность Дональд Трамп помиловал Эвана Ньюмана вместе с другими участниками штурма Капитолия.…
В Дзержинске отчитались о благоустройстве сквера на Минской. Жителей впечатлили новые фонари и зелень, однако…
Путешественники искали ностальгию, а получили многочасовые проверки техники силовиками и волну хейта после публикации видео.
Пракурорская праверка ў Бабруйску выявіла парушэнні ў службе адлову жывёл: у неназванай арганізацыі не хапала…