У Здудзічах пасля рамонту водаканал пакінуў ямы проста каля дамоў. Жыхары пераймаюцца за бяспеку, асабліва людзей з інваліднасцю.
Яма ў Здудзічах. Скрыншот з відэа ў TikTok
У вёсцы Здудзічы Светлагорскага раёна беларуска Алена паскардзілася на вялізныя ямы каля жылых дамоў. Па словах жанчыны, іх выкапаў «Светлагорсквадаканал» падчас рамонтных працаў. Аднак праз тыдзень запланаваных работ выгляд вуліцы не змяніўся: каля дамоў дагэтуль стаяць выкапаныя ямы, тым самым ствараюць небяспеку для вясковых жыхароў.
Чытайце таксама: «Восприятие величия возвращается». Как чиновники прокомментировали вырубку деревьев в Брестской крепости
Жанчына, якая выклала ролік у TikTok, распавяла, што ў вёсцы жыве яены бацька. Той мае другую групу інваліднасці, а для таго, каб не ўпасць у ямы, ён вымушаны трымацца за плот свайго дома. Алена сцвярджае, што яна ўжо падала скаргу ў райвыканкам Светлагорска наконт гэтай праблемы.
Беларуска дадала, што сітуацыя стварае нязручнасці для многіх вяскоўцаў: «Гэта проста бязладдзе. А як іншым суседзям увогуле выйсці з двара? Напрыклад, у краму, у медпункт? Як хуткая дапамога можа патрапіць, калі спатрэбіцца?», — піша яна ў каментарах.
Не ўсе карыстальнікі пагадзіліся са скаргамі жанчыны: на меркаванне многіх каментатараў, праблема мае часовы характар, бо ямы можна абысці ці пракласці самім драўляны мосцік. Аднак знайшліся і тыя людзі, хто падтрымаў Алену і падкрэсліў, што дадзеная праблема — не адзінкавая:
Чытайце таксама: Деревни в Кобринском районе остались без воды. «Кобринводоканал» уверяет, что делает все возможное
Тем, кто не готов больше 12 часов стоять в очереди перед пунктом пропуска, советуют приезжать…
По словам Лободинского, после расчистки Волынского укрепления заметны фортификационные сооружения, о существовании которых догадывались немногие.
У вёсцы Жылічы заўважылі зграю бяздомных сабак, якія, паводле мясцовых, могуць нападаць на людзей. Пра…
Под Слуцком заметили косулю в поле, которая странно себя вела. Эксперты напоминают о риске бешенства…
Россельхознадзор заявил о токсичном соединении в мягком твороге «Савушкин продукт» и «Смолевичи молоко». Беларусы обсуждают…
Работники ЖКХ ежедневно собирают разбросанный воронами мусор, но спустя пару часов он снова появляется на…