сельский магазин

У Жлобіне зачыняюцца адразу тры буйныя харчовыя крамы: не ўсе жыхары вераць абяцанням уладаў

26.01.2026 15:10 Ілюстратыўнае фота. Источник фото

Закрыццё адразу некалькіх харчовых крамаў у Жлобіне выклікала сумневы сярод жыхароў. У выканкаме запэўніваюць, што крамы адновяць.
Читайте BGmedia в:

У Жлобіне зачыняюцца адразу тры буйныя харчовыя крамы. Мясцовыя жыхары пераймаюцца, што на змену звыклым крамам прыйдуць менш зручныя і даражэйшыя варыянты.

Чытайце таксама: «Тунеядцев» массово отправили убирать снег в Гомельской области

На сітуацыю звярнула ўвагу медыя «Флагшток». Жыхары горада задаліся пытаннямі, чаму спынілі працу крамы па вуліцы Першамайскай, ці сапраўды закрываецца «Алмі» ў мікрараёне 18, і ці не апынецца на мяжы закрыцця крама «Цэнтральная».

Як піша газета райвыканкама, гэтыя тэмы актыўна абмяркоўваюць «у аўтобусах і на прыпынках, і нават распытваюць прадаўцоў». Выданне прывяло афіцыйны каментар начальніка аддзела гандлю і паслуг райвыканкама.

скриншот с онлайн-карт
Крамы, якія зачыняюць у Жлобіне. Скрыншот: «Флагшток».

Паводле ўладаў, філіял «Аблгандальсаюз» не падоўжыў дамову арэнды з крамай «Дабраном» (вуліца Першамайская, 16). Акрамя таго, уласнік ААТ «Кампаньён» прыняў рашэнне прадаць памяшканні сваіх крамаў, размешчаных па адрасе Першамайская, 34, а таксама крамы «Цэнтральная». Пацверджана і закрыццё крамы «Алмі» па вуліцы Войкава, 1, аднак без тлумачэння прычын.

У Жлобінскім райвыканкаме запэўнілі, што пасля афармлення ўсіх неабходных працэдур і правядзення касметычнага рамонту новыя ўласнікі плануюць адкрыць у гэтых памяшканнях крамы іншых гандлёвых сетак.

Аднак некаторыя жыхары горада ставяцца да такіх абяцанняў скептычна. У сацсетках сітуацыю каментуюць з іроніяй: «Откроют убогие магазины Белкоопсоюз».

Што адбываецца з крамамі ў рэгіёнах краіны

Розныя медыя ўжо звярталі ўвагу на тое, што ў многіх беларускіх небуйных гарадах і пасёлках паступова закрываюць крамы: прадуктовыя і прамысловыя. У вёсцы Ялізава Асіповіцкага раёна мясцовыя жыхары засталіся без адзінай крамы райпо. Праз гэта ім даводзіцца дабірацца да цэнтра пасёлка, каб патрапіць у іншую краму. Аднак не без праблемаў: паездкі на аўтобусе для жыхароў, большасць якіх складаюць людзі пенсійнага ўзросту, арганізавалі як часовую акцыю — з 1 лістапада 2025 да 31 сакавіка 2026. А пытанне з адсутнасцю крамы застаецца невырашаным.

У аграгарадку Красналукі Чашніцкага раёна спыніла працу прамысловая крама ў 2025 годзе. Яна была адзінай у населеным пункце, дзе мясцовыя жыхары маглі набываць непрадуктовыя тавары першай неабходнасці. Пасля яе закрыцця доступ да такіх тавараў для жыхароў вёскі ўскладніўся, асабліва для людзей сталага ўзросту і тых, хто не мае ўласнага транспарту.

Улады тлумачаць закрыццё нізкім тавараабаротам і нерэнтабельнасцю гандлёвага аб’екта. Пры гэтым паведамляецца, што частку непрадуктовых тавараў плануюць уключыць у асартымент мясцовай прадуктовой крамы, аднак тэрміны і аб’ёмы гэтых зменаў пакуль не вызначаныя.

Чытайце таксама: Беларуска параўнала кошты ў «Грошыку» і «Еўраопце»: вынік моцна яе здзівіў

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: