Categories: Новости

У Жлобіне зачыняюцца адразу тры буйныя харчовыя крамы: не ўсе жыхары вераць абяцанням уладаў

Закрыццё адразу некалькіх харчовых крамаў у Жлобіне выклікала сумневы сярод жыхароў. У выканкаме запэўніваюць, што крамы адновяць.

Share

У Жлобіне зачыняюцца адразу тры буйныя харчовыя крамы. Мясцовыя жыхары пераймаюцца, што на змену звыклым крамам прыйдуць менш зручныя і даражэйшыя варыянты.

Чытайце таксама: «Тунеядцев» массово отправили убирать снег в Гомельской области

На сітуацыю звярнула ўвагу медыя «Флагшток». Жыхары горада задаліся пытаннямі, чаму спынілі працу крамы па вуліцы Першамайскай, ці сапраўды закрываецца «Алмі» ў мікрараёне 18, і ці не апынецца на мяжы закрыцця крама «Цэнтральная».

Як піша газета райвыканкама, гэтыя тэмы актыўна абмяркоўваюць «у аўтобусах і на прыпынках, і нават распытваюць прадаўцоў». Выданне прывяло афіцыйны каментар начальніка аддзела гандлю і паслуг райвыканкама.

Крамы, якія зачыняюць у Жлобіне. Скрыншот: «Флагшток».

Паводле ўладаў, філіял «Аблгандальсаюз» не падоўжыў дамову арэнды з крамай «Дабраном» (вуліца Першамайская, 16). Акрамя таго, уласнік ААТ «Кампаньён» прыняў рашэнне прадаць памяшканні сваіх крамаў, размешчаных па адрасе Першамайская, 34, а таксама крамы «Цэнтральная». Пацверджана і закрыццё крамы «Алмі» па вуліцы Войкава, 1, аднак без тлумачэння прычын.

У Жлобінскім райвыканкаме запэўнілі, што пасля афармлення ўсіх неабходных працэдур і правядзення касметычнага рамонту новыя ўласнікі плануюць адкрыць у гэтых памяшканнях крамы іншых гандлёвых сетак.

Аднак некаторыя жыхары горада ставяцца да такіх абяцанняў скептычна. У сацсетках сітуацыю каментуюць з іроніяй: «Откроют убогие магазины Белкоопсоюз».

Што адбываецца з крамамі ў рэгіёнах краіны

Розныя медыя ўжо звярталі ўвагу на тое, што ў многіх беларускіх небуйных гарадах і пасёлках паступова закрываюць крамы: прадуктовыя і прамысловыя. У вёсцы Ялізава Асіповіцкага раёна мясцовыя жыхары засталіся без адзінай крамы райпо. Праз гэта ім даводзіцца дабірацца да цэнтра пасёлка, каб патрапіць у іншую краму. Аднак не без праблемаў: паездкі на аўтобусе для жыхароў, большасць якіх складаюць людзі пенсійнага ўзросту, арганізавалі як часовую акцыю — з 1 лістапада 2025 да 31 сакавіка 2026. А пытанне з адсутнасцю крамы застаецца невырашаным.

У аграгарадку Красналукі Чашніцкага раёна спыніла працу прамысловая крама ў 2025 годзе. Яна была адзінай у населеным пункце, дзе мясцовыя жыхары маглі набываць непрадуктовыя тавары першай неабходнасці. Пасля яе закрыцця доступ да такіх тавараў для жыхароў вёскі ўскладніўся, асабліва для людзей сталага ўзросту і тых, хто не мае ўласнага транспарту.

Улады тлумачаць закрыццё нізкім тавараабаротам і нерэнтабельнасцю гандлёвага аб’екта. Пры гэтым паведамляецца, што частку непрадуктовых тавараў плануюць уключыць у асартымент мясцовай прадуктовой крамы, аднак тэрміны і аб’ёмы гэтых зменаў пакуль не вызначаныя.

Чытайце таксама: Беларуска параўнала кошты ў «Грошыку» і «Еўраопце»: вынік моцна яе здзівіў

Recent Posts

«Цены — просто дичь!»: беларуска рассказала, сколько заплатила за порцию мяса с картошкой на Зубр-фесте

Стали известны расценки на еду на фестивале Зубр-фест, который проходит в Беловежской пуще. В комментариях…

26.09.2026

У Віцебскай вобласці прадаюць гасцініцы, якія не карысталіся попытам у турыстаў

У Віцебскай вобласці прадаюць дзяржаўныя гасцініцы. Частка аб’ектаў ужо знайшла ўладальнікаў, астатнія выставяць на паўторныя…

26.09.2026

«Новая Дворцовая» в Бресте: шесть девятиэтажек вызвали вопросы у горожан

В Бресте планируют построить шесть девятиэтажных домов на Дворцовой. В соцсетях горожане спорят о парковках,…

26.09.2026

«Как добраться детям в школу?» Жители Гершон в шоке от изменений маршрутов транспорта из-за ремонта Кирпичной

Маршрутку №2, а также автобусы №1А, 20 и 20А пустили в объезд. Жители Гершон прочувствовали…

26.09.2026

На веладарожцы ў Магілёве паставілі каменныя клумбы — не ўсе гараджане ў захапленні

На праспекце Міра ў Магілёве з’явіліся каменныя клумбы, якія часткова займаюць веладарожку. Гараджане не зразумелі…

25.09.2026

«Лапкі» пяць гадоў рамантавалі закінуты будынак для жывёл, а цяпер ім выставілі 4 тысячы рублёў доўгу

Гомельская ініцыятыва «Лапкі» сцвярджае, што пасля пяці гадоў арэнды адрамантавала закінуты будынак, але цяпер ёй…

25.09.2026