Як паведамляюць мясцовыя жыхары «Флагштоку», сілавікі правяраюць супрацоўнікаў прадпрыемстваў і арганізацый, аглядаюць іх тэлеграм-акаунты і звяртаюць увагу на ўдзел у апытанні 15 жніўня 2020 года, якое тычылася прэзідэнцкіх выбараў.
Чытайце таксама: На Брестчине появился первый человек, которого освободили от ответственности после суда за протесты. Объясняем, почему
Тады больш за 2,4 млн беларусаў адзначылі сваіх кандыдатаў: 51% заявілі пра падтрымку Святланы Ціханоўскай, а за Лукашэнку — ўсяго 4%. Пост з апытаннем набраў больш за 10 млн праглядаў і быў апублікаваны на канале «Telegram Беларусь». Тады усім карыстальнікам Тэлеграм з беларускімі сім-картамі прапаноўвалася паўдзельнічаць у ананімным апытанні.

Аднак і праз пяць гадоў улады працягваюць баяцца вынікаў апытання. Падчас затрыманняў сілавікі правяраюць, ці ўдзельнічаў чалавек у апытанні, і калі яго галас не ў падтрымку Лукашэнкі, гэта можа стаць падставай для рэпрэсій. Гэта тычыцца і тых людзей, што пакідалі свой голас за варыянт «Супраць усіх». Масштаб праверак невядомы, але паведамляецца пра шматлікія выпадкі, хоць выбарачна.
Адменіць удзел у апытанні немагчыма, таму для тых, хто баіцца рэпрэсій, рэкамендуецца выдаліць стары акаунт і стварыць новы, каб змяніўся ідэнтыфікатар карыстальніка.
Чытайце таксама: «Справа Гаюна». Як сілавікі вылічваюць людзей — меркаванне «Кіберпартызанаў»
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: