Пасля з’яўлення навіны пра тое, што заяўкі на «пашпарт новай Беларусі» пачнуць прымаць з 26 студзеня, кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва і былы чалец Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі Валер Кавалеўскі выказаў свае крытычныя заўвагі з нагоды такога рашэння, піша Belsat. Менавіта спадар Кавалеўскі да свайго сыходу з кабінету займаўся пытаннямі распрацоўкі пашпарту.
Читайте также: Литва скоро начнет выдавать паспорт Новой Беларуси: кто его сможет получить и какие возможности он открывает?
Крытыка Кавалеўскага
На сваей старонцы ў Facebook Валер Кавалеўскі адзначыў, што відавочна па праекце «пашпарту новай Беларусі» маецца прагрэс. Але разам з тым, піша палітык, па крытычных параметрах маецца рэзкае адхіленне ад таго бачання, «якое было мной распрацаванае з удзелам міжнародных экспертаў, уключна з прадстаўнікамі самой індустрыі праязных дакументаў».
Таксама, на думку былога прадстаўніка АПКБ, есць прабелы ў апісанні працэсаў з тэхнічнага і арганізацыйнага боку, па пытаннях бяспекі ў плане захавання персанальных дадзеных і ў падыходзе да задачы атрымання прызнання.
Адразу пасля сыходу з кабінета, заўважыў Кавалеўскі, ўсе гэтыя веды і візію ен перадаў Офісу Святланы Ціханоўскай, АПКБ і кіраўніку пашпартнага цэнтра.
«Калі меркаваць па наяўнай інфармацыі, то зараз складана ўявіць абраны ОСТ/АПК/БПЦ шлях да міжнароднага прызнання пашпарта – а гэта галоўная ідэя праекта і чаканне беларусаў замежжа, а не яго сімвалізм», — адзначыў у сваім пасце Кавалеўскі.
Што было і што будзе
У першую чаргу, адзначыў палітык, галоўнай структурай для пашпартнага праекта павінен быў быць Беларускі пашпартны цэнтр – орган выдачы, стварэнне якога мусіла б адбыцца паводле канонаў такіх інстытутаў, якія дзейнічаюць у кожнай краіне.
Гэта прадугледжвае поўную адпаведнасць міжнародным стандартам, празрыстасць, зразумеласць таго, як працуе гэты цэнтр, хто ў ім працуе. Таксама гэта прадугледжвае зразумеласць у пратаколах, якімі карыстаюцца ў цэнтры – у такіх функцыях, як збор інфармацыі, верыфікацыя дадзеных людзей, якія звяртаюцца па атрыманне дакументу, захаванне дадзеных.
«На сенняшні дзень я не бачу ў гэтых адказах [маецца на ўвазе інтэрв’ю з кіраўніком праекту «пашпарта Новай Беларусі» Марусам Гудзялайцісам] пэўнасці ў тым, як будуць выконвацца гэтыя задачы. Асабліва ў тым, што тычыцца, напрыклад, захавання дадзеных. І гэтая формула «Давярайце нам, усе будзе добра» — мы ведаем, як ненадзейна яна працуе ў самых розных выпадках, што інфармацыя трапляе не ў тыя рукі, як хацелася б, і гэта стварае пагрозу свабодзе і жыццям людзей», — адзначыў Валер Кавалеўскі.
Усе гэтыя пытанні не да канца былі адпрацаваныя ў прыведзеным артыкуле, заўважыў суразмоўца, і дапусціў, што яны недапрацаваныя і на практыцы.
Таксама суразмоўца адзначыў, што першапачаткова прадугледжвалася, што калі будзе сфармаваны орган выдачы з адпаведнымі пратаколамі, супрацоўнікамі, абсталяваннем і бізнес-працэсамі ўнутры яго, то павінны быў адбыцца яго незалежны аўдыт. Бо існуюць спецыяльныя кампаніі, якія ацэньваюць адпаведнасць міжнародным нормам і стандартам і выдаюць адпаведны сертыфікат, які пацвярджае, што орган выдачы сапраўды адпавядае міжнародным нормам і стандартам.
Гэта важна для таго, каб пакет дакументаў, які меўся адпраўляцца замежным дзяржавам для прызнання пашпарту, уключаў у сябе ўзор пашпарта, сертыфікат незалежнага аўдыту, а таксама міжнародна-прававое абгрунтаванне таго, чаму гэты пашпарт павінны быць прызнаны, чаму дзяржавы павінны давяраць менавіта гэтаму органу выдачы.
«Мы бачым на сенняшні дзень, што фактычна есць толькі пашпартная кніжка, мы яшчэ не бачылі, як яна выглядае, а менавіта ўзор гэтага дакумента. Але няма абгрунтавання і няма сертыфіката аўдыту. Гэта даволі важныя інструменты дзеля таго, каб дамагацца менавіта міжнароднага прызнання гэтага дакумента», — адзначыў Кавалеўскі.
Читайте также: Паук на крыше, красно-зеленые флаги и загадка с ценами: что скрывает новый арт-парк «Савлуков-Мебель» в Бресте?
Навошта АПК біяметрыя?
Таксама, паводле Валера Кавалеўскага, выклікае здзіўленне тое, для чаго пашпартнаму цэнтру збіраць у людзей біяметрычныя звесткі.
«Фактычна электронны пашпарт не павінны быць біяметрычным, ен можа быць электронным, а гэта значыць, што частка інфармацыі з дакумента са старонкі дадзеных запісваецца на электронны чып у гэтым пашпарце, і ен выкарыстоўваецца пасля для верыфікацыі дакумента – напрыклад, пры перасячэнні мяжы. Біяметрычны пашпарт абазначае, што збіраюцца ўжо біяметрычныя дадзеныя, напрыклад, адбіткі пальцаў ці радужная абалонка ў вачах людзей. Але гэтыя дадзеныя патрэбныя органам унутраных справаў краіны. Я не разумею, для чаго органу выдачы Аб’яднанага пераходнага кабінета і Офіса Святланы Ціханоўскай патрэбныя біяметрычныя дадзеныя людзей? Дзеля барацьбы са злачыннасцю?», — кажа Кавалеўскі.
Ен адзначыў, што гэта абсурдна і не патрэбна, бо значна ўскладняе працэс падачы дакументаў на атрыманне пашпарта і робіць яго дарагім, бо для таго, каб сканіраваць адбіткі пальцаў, патрэбнае спецыяльнае абсталяванне.
Таксама здзіўленне Валера Кавалеўскага выклікала рэкамендацыя не карыстацца уласным краінавым кодам краіны. Гэта значыць, што ўсе, што робіцца, фактычна ствараецца з нуля і ні да чаго не прывязана. Але, на думку Кавалеўскага, гэта бесперспектыўны шлях, які не прывядзе да прызнання пашпарту іншымі краінамі або можа расцягнуць гэтае прызнанне на дзесяцігоддзі.
«Таму можна сказаць, што тая інфармацыя, якую я бачу сення пра пашпартны праект, паказвае, што ці шмат працы не зроблена, ці не дароблена, ці яны проста вельмі моцна спяшаліся, каб прадставіць гэты праект 26 студзеня на такім палітычным мерапрыемстве, у дзень галасавання ў Беларусі. Яны хацелі паказаць нейкую процівагу таму, што адбываецца ў нашай краіне. Але тым не менш я бачу, што ўсе ж такі застаюцца як сур’езныя прабелы, так і адхіленні, якія будуць ставіць пад пытанне надзейнасць гэтага органа выдачы, тое, ці можна яму давяраць і ці можна прызнаваць той дакумент, які будзе выдавацца гэтым цэнтрам», — адзначыў Валер Кавалеўскі.
Якая ад яго карысць?
Але тады ўзнікае пытанне, навошта тады ўвогуле патрэбны такі дакумент, калі ўлічваць, што фунцкцыянал яго не самы шырокі, што за яго трэба заплаціць немаленькую суму і што, акрамя ўсяго, ен можа несці рызыкі для яго ўладальнікаў?
На гэта Валер Кавалеўскі адказаў, што пытанне сапраўды не ў сімвалізме, не ў тым, каб проста выдаць такую кніжку, якая знешне падобная да пашпарта, але пашпартам не з’яўляецца. Самае галоўнае – гэта напаўненне гэтага дакументу і адказ на пытанне, ці змогуць беларусы карыстацца ім для таго, каб вырашаць свае надзенныя праблемы: найперш гаворка вядзецца пра паездкі паміж краінамі. І выглядае, што пакуль гэты пашпарт не вырашае гэтай праблемы, а з артыкула мы разумеем, што яшчэ будуць весціся перамовы, адзначае суразмоўца і дадае: перамовы гэта нармальна, але для таго, каб пашпартны праект выглядаў пераканаўча, каб яму можна было давяраць, не выкананыя вельмі важныя ўмовы.
«То бок сам пашпартны цэнтр – гэта такая чорная скрыня, у якой незразумела, што робіцца: хто там працуе, якімі пратаколамі карыстаюцца спецыялісты, няма аўдыту, няма нават міжнародна-прававога абгрунтавання. І вось ужо прайшло больш за паўгады, як я сышоў з кабінета, і тады ўжо вялася размова пра тое, што трэба такое абгрунтаванне. Але мы бачым, што за шэсць месяцаў, нават пры тым, што асобны чалавек займаўся кіраўніцтвам гэтага праекта, абгрунтавання да гэтага часу няма», — рэзюмаваў Валер Кавалеўскі.
Читайте также: «Расскажем Минздраву, откуда берется бюджет?»: брестчане ответили на манипуляции пропаганды о «бесплатной» медицине
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: