Дарога ў вёсцы Пагост ператварылася ў балота, а ўлады абяцаюць парадак толькі на словах. Са зменай надвор'я праблема становіцца ўсё больш адчувальнай.
Дарога ў вёсцы Пагост Аршанскага раёна пасля рамонтных прац
Усяго 20 кіламетраў ад Оршы — і поўнае бездарожжа. Жыхары Пагоста кажуць, што дарогу «адрамантавалі»: засыпалі пяском і гравіем. Але пасля першага ж дажджу ўсё ператварылася ў суцэльнае балота.
Чытайце таксама: Гомельчанин показал ужасное состояние двора — возле него с пафосом открыли памятник Рокоссовскому
Людзі ідуць па шчыкалатку ў гразі, ямы робяцца глыбей, а праезд становіцца небяспечным. Мясцовыя абураныя: службы адрапартавалі пра рамонт, але якаснага пакрыцця дагэтуль няма. Пра праблему напісала медыя orsha.eu.
@orsha.eu«Деревня тонет в грязи: дороги под Оршей превратились в болото, а чиновники делают вид, что всё в порядке» Жители деревни Пагост, расположенной всего в 20 километрах от Орши, жалуются на катастрофическое состояние местной дороги. По их словам, дорогу «ремонтировали» — засыпали песком и гравием, но толку от этого ноль. После каждого дождя люди вынуждены буквально идти по щиколотку в грязи, а глубокие ямы делают проезд почти невозможным. Местные жители возмущены: службы отчитались о проделанной работе, но нормального покрытия так и нет. Люди спрашивают одно: когда наконец сделают настоящую, безопасную дорогу?♬ оригінальний звук — orsha.eu-гісторыя
«Мы просім па-сапраўднаму бяспечную дарогу, а не яе імітацыю», — кажуць мясцовыя жыхары ў сацсетках. Са зменай надвор’я праблема з бездарожжам становіцца найбольш адчувальнай для людзей.
Праблема бездарожжа не абмежаваная толькі Аршанскім раёнам. У аграгарадку Красуліна на вуліцы Азёрнай сітуацыя такая ж. Відэа ў TikTok паказваюць, што вуліца літаральна патанула ў лужынах.
«Немагчыма ні прайсці, ні праехаць. Нават гусі купаюцца ў лужынах», — кажа жыхарка Ала.
Паводле яе слоў, людзі шмат разоў звярталіся ў раённыя ўлады. Чыноўнікі прыязджалі, нешта занатоўвалі, але на гэтым усё і заканчвалася. Са з’яўленнем мокрага снегу і дажджоў праблема толькі пагоршылася.
Гэта не першы раз, калі беларусы шукаюць справядлівасці праз інтэрнэт. Бо звычайныя звароты застаюцца без адказу, а дарогі — без рамонту. Мясцовыя службы часта абмяжоўваюцца фармальнымі адказамі, якія не вырашаюць праблему.
Пакуль у справаздачах усё выглядае прыгожа, людзі ў Пагосце і іншых пасёлках працягваюць літаральна тануць у «балотах».
Госиздания Гомельской области стали активно приглашать подписчиков в российский мессенджер Max. Это совпало со слухами…
В доме и квартирах зафиксировали повышенную влажность, некачественное примыкание кирпичных перегородок, неровности стен, откосов и…
Власти и госСМИ спешат объявить потоп на фермерском хозяйстве фейком. Хотя сами фермеры подтверждают: вода…
ДФР КГК подозревает собственников бизнеса в уклонении от уплаты налогов, продаже продукции по заниженной стоимости…
Інспекцыя прыродных рэсурсаў знайшла экалагічныя парушэнні на прадпрыемствах Слуцкага раёна. Раней жыхары Слуцка скардзіліся на…
Беларуска пожаловалась на комиссию «СберБанка» — 22% за перевод в другой банк. История вызвала бурное…