ТАА «Сайнс Салюшнс» займаецца распрацоўкай і вытворчасцю праграмна-апаратных комплексаў рознага ўзроўню складанасці. Паводле інфармацыі на сайце кампаніі, яе офісы і вытворчыя магутнасці размешчаны ў Расіі і Беларусі.
Адзін з былых супрацоўнікаў кампаніі, які працаваў мантажнікам, расказаў BGmedia, як пасля пачатку поўнамаштабнай вайны змянілася абстаноўка на працы і чаму дырэктар кампаніі заклікаў супрацоўнікаў удзельнічаць у вайне.
Як змянілася абстаноўка на працы пасля пачатку поўнамаштабнай вайны
Наш офіс амаль цалкам быў апазіцыйны. Было дакладна вядома толькі пра двух калег з прарасейскімі поглядамі, і мы з іншымі заўседы з іх падтруньвалі. Але гэта было па-добраму. Ніводны з бакоў не пераходзіў да абразаў: усе даволі сталыя людзі, гутарылі на узроўні фактаў, але кожны круціў іх пад сябе.
Чытайце таксама: «Перечеркнуть самого себя». Правозащитники объявили «покаянные видео» еще одним видом пытки
І вось нейкае напружанне ў паветры пачало навісаць. У офісе з’явіліся буклеты ды ўлёткі з прапановамі стаць расейскім наёмнікам. Я бачыў, як наш дырэктар, Яраслаў Грабеншчыкоў, пачаў іх падсоўвать на бачныя месцы… Меня так гэта раззлавала, што ў момант, калі нікога не было, я іх выкідаў у сметніцу. І каб нікога не спакусіла іх адтуль дастаць, прысыпаў усё макухай.
Праз дзесяць хвілін пасля інцыдэнту я пачуў, як дырэктар нервова пытаецца ў уладальніка кампаніі, хто гэта зрабіў. А той толькі ўсміхаўся і казаў: «А чаго ж ты чакаў?».
Праз нейкі час на ўваходзе да аддзела продажаў павесілі вялікую лістоўку з расейскімі ваярамі. Гэта нікому не спадабалася з супрацоўнікаў, але ніхто не асмеліўся гэтаму перашкодзіць.

Пра праслухоўванне мантажнікаў на працы
Яшчэ да вайны кіраўніцтва часам праводзіла палітінфармацыю на працы і папярэджвала, каб мы трымалі язык за зубамі, бо «за намі сочаць».
Усе, хто займаецца мантажом і стварэннем электронных чэргаў у розных банках Беларусі, ведаюць, што банкі праслухоўваюцца. Падчас мантажу мне даводзілася адчыняць столевую прастору. Там былі схаваныя мікрафоны. Гэта было прафесійнае абсталяванне, адмыслова закупленае для праслухоўвання. Зразумеў я гэта і пазней, калі ўжо працаваў у адным з невялічкіх гарадоў: варта было нешта сказаць пра новы прэзідэнцкі дыкрэт, як сеткавы адміністратар адразу падышоў з заўвагай і папрасіў сачыць за словамі.
Яшчэ перад тым, каб ездзіць працаваць у банкі, разам з іншымі я праходзіў праверку ў МУС. Там патрабавалі падпісаць дамову аб неразгалошванні дзяржаўнай таямніцы. Але што менавіта адносіцца да дзяржаўнай таямніцы, мне так і не ўдалося даведацца. Нават юрыст, да якога я звяртаўся з гэтым пытаннем, толькі паціскаў плячыма. У выніку давялося паставіць подпіс пад паперай, сэнсу якой так і не зразумеў.
Пра дырэктара кампаніі
Я не ведаю, хто з кіраўнікоў кампаніі вырашыў узяць Яраслава на пасаду дырэктара, але здагадваюся, навошта гэта зрабілі. У кампаніі быў патрэбны хтосьці, хто мае сувязі з сілавікамі, каб рабіць продажы ў дзяржаўныя кампаніі.
Чытайце таксама: Жыхары Ельскага раёну незадаволеныя аўталаўкамі. Раёнка — незадаволеная людзьмі
Агулам «Science Solutions» нельга назваць прадзяржаўнай. Людзі ў ёй збольшага былі апазіцыйнымі і галасавалі за Ціханоўскую. Партрэта Лукашэнкі ў кампаніі амаль нідзе не вісела. Ён быў толькі ў перагаворным пакоі. Але ў кабінеце Яраслава вісеў партрэт сілавіка ў крапавым берэце (не ўзгадаю, каго менавіта, але магчыма Мікалая Карпянкова), што мяне тады моцна здзіўляла.
Самае дзіўнае, што ў вочы ён казаў адно, а на справе рабіў зусім іншае (як з лістоўкамі). Па ягоных словах, вайну ён не падтрымліваў. Але свае дзеянні апраўдваў тым, што да яго прыходзяць «паважаныя людзі», і яны павінны бачыць пэўную актыўнасць. Па яго логіцы, гэта быў спосаб прасоўвання бізнесу. Склалася ўражанне, што яго асноўны прынцып – «і вашым, і нашым». Праваенныя буклеты Яраслаў распаўсюджваў хутчэй дзеля «справаздачы», але пры гэтым яшчэ і шчыра ганарыўся гэтым.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: