Са жніўня 2020 года мінімум 1839 жанчын былі асуджаныя паводле крымінальных артыкулаў. На сёння палітзняволенымі застаюцца 188 жанчын, у тым ліку тры грамадзянкі іншых дзяржаваў, паведамляе ПЦ «Вясна».
Лічбы
Паралельна з хвалямі так званых «памілаванняў» і дэпартацыяў палітзняволеных у Беларусі не спыняюцца штодзённыя затрыманні, ператрусы, допыты і іншыя формы рэпрэсій. Пад палітычны пераслед рэгулярна трапляюць жанчыны — маладыя маці і пенсіянеркі, студэнткі і выкладчыцы, нават жанчыны з цяжкімі хваробамі.
У краіне, дзе афіцыйна сцвярджаюць, што «з жанчынамі не ваююць», іх судзяць за «тэрарызм», «дзяржаўную здраду» ці за «абразу Лукашэнкі».
Са жніўня 2020 года мінімум 1839 жанчын былі асуджаныя паводле крымінальных артыкулаў. З іх 413 знаходзяцца ў калоніях, 804 атрымалі «хатнюю хімію», 75 — «хімію», васьмі прызначылі арышт, а пяцярых накіравалі на прымусовае лячэнне.
Сярод асуджаных жанчын — 34 журналісткі і блогеркі, 15 айцішніц, 22 лекаркі, 30 выкладчыц, 12 юрыстак і адвакатак, а таксама 31 студэнтка.
103 жанчыны былі ўнесеныя ў спіс «тэрарыстак», што значна ўскладняе ім жыццё ў турмах. Гэта значыць, што іх родныя і блізкія не змогуць зрабіць ім грашовы перавод і нават перадаць лекі.
Чытайце таксама: Хатні гвалт у Беларусі: чаму дзяржава хавае лічбы?
Гісторыі шматдзетных маці
Паводле звестак праваабронцаў, за кратамі ўтрымліваюць не менш за сем шматдзетных маці.
Сярод тых, хто трапіў пад палітычны пераслед — Вольга Сітнік, хатняя гаспадыня і маці траіх непаўнагадовых дзяцей. З 2010 года яна бесперапынна была адной з адміністратараў беларускай Вікіпедыі. Жанчына пісала пра беларускую традыцыйную культуру і прыроду, пра грудное выкормліванне. Больш за два дзясяткі яе артыкулаў былі ўганараваныя статусам «добрых» ці «выдатных».
17 красавіка 2025 года Вольга раптам перастала рэдагаваць артыкулы і выходзіць на сувязь. У той дзень яе затрымлівалі, а пазней адпусцілі дадому. Але 7 траўня Сітнік зноў затрымалі і змясцілі на 10 сутак у ізалятар на Акрэсціна. На дадзены момант жанчына знаходзіцца ў зняволенні ў СІЗА-1. Канкрэтны прысуд дагэтуль не вядомы.

Читайте также: Инкоммуникадо с внуками и статус «бабушки-зэчки»: как выглядит старость в тюрьме
Вікторыю Дамастой асудзілі за салідарнасць з палітзняволенымі. Жанчына пераводзіла грошы палітзняволеным беларусам і дасылала ім лісты падтрымкі. Гэта, на меркаванне дзяржаўных органаў, стала нагодай, каб унесці Вікторыю да асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, а таксама да «спісу тэрарыстаў». За гэта жанчыне прысудзілі чатыры гады калоніі. У Вікторыі на волі засталося трое непаўнагадовых дзяцей.

Читайте также: Манипуляция и контроль: 13 признаков домашнего насилия, которые нельзя игнорировать
Іншая шмадзетная маці, якую асудзілі па «палітычных артыкулах» – Ганна Аблаб. Жанчына працавала на Беларускай чыгунцы, а ў 2020 годзе падтрымала стачку. Ёй прад’явілі дзяржаўную здраду, удзел у экстрэмісцкім фармаванні, і прысудзілі 11 год калоніі.

Праваабаронцы паведамляюць пра два нядаўнія выпадкі, калі жанчын затрымалі проста побач з іх немаўлятамі. Нягледзячы на грудное кармленне і маленькі ўзрост дзяцей, іх змясцілі пад варту ў межах крымінальных спраў. Вядома, што адну з жанчын ужо асудзілі на абмежаванне волі і вызвалілі проста ў зале суда.
Чытайце таксама: «Я бы снова прошел этот путь». Брестчанин отсидел за протесты в колонии и после переезда в Польшу нуждается в помощи
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: