мусорная свалка

Цуд на каляды: як «экстрэмісты» дапамаглі прыбраць смецце ў Оршы

08.01.2026 13:56 Смеццевая звалка на вуліцы Перакопская да і пасля розгаласу "экстрэмістаў". Источник фото

З 5 студзеня «экстрэмісцкія» медыя звярталі ўвагу на праблему смеццевых звалак у Оршы. Камунальнікі хутка адрэагавалі і «зрабілі падарунак» на каляды.
Читайте BGmedia в:

Яшчэ шостага студзеня стала вядома пра смеццевыя звалкі ў Оршы на вуліцы Перакопскай. Аб іх паведаміў мясцовы жыхар.

Чытайце таксама: Жительница Ведрича пожаловалась в TikTok на холод, а спустя два дня удалила видео и записала новые. К ним есть вопросы

Пра праблему днём раней таксама паведамлялі ў Telegram-канал Orsha.eu, інфармацыйная прадукцыя якога прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Пазней пра навіну напісала і беларуская газета «Наша Ніва», і пра сітуацыю даведалася яшчэ больш чалавек. Гэты розгалас даў нечаканы вынік, а ў жыхароў горада нібыта здарыўся «калядны цуд»: на наступны дзень, на праваслаўныя каляды, камунальнікі хутка адрэагавалі на праблему смеццевых звалак — смецце неўзабаве прыбралі, і адрапартавалі пра гэта ў сваіх інфармацыйных каналах.

мусорные свалки
Смеццевыя звалкі ў Оршы. Фота: orsha.eu

Нагадаем, што падобная сітуацыя здарылася ў мінулым годзе з жыхаркай Рагачова: пасля розгаласу «экстрэмістаў», праблема смеццевай звалкі нечакана знікла.

@henry__alex #Беларусь#Орша#чп#свалка ♬ оригинальный звук — ✅ГЕННАДИЙ✅

Што кажуць людзі

Самі жыхары Оршы распавядаюць, што непрыбранае смецце дагэтуль стаіць у розных вуліцах. А дзесьці яго не прыбіраюць ужо па два тыдні. Вось, што аршанцы пішуць у каментарах:

  • «Два тыдні прыватны сектар Заходняя стаіць без вывазу».
  • «Тое самае на Тэкстыльшчыкаў, 32».
  • На Салянікава ,8 яшчэ больш і вышэй».
  • «На магілёўскай таксама».

Чытайце таксама:  «На гэтай тэме можна хайпануць»: як «раёнкі» і чыноўнікі рэагуюць на праблему са снегам у Крычаве

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: