мусорные свалки в лесу

Як Слуцкі лясгас выяўляе парушальнікаў, што выкідаюць смецце ў лес

18.11.2025 18:22 Смеццевая звалка ў лесе. Источник фото

Цяпер у лясах Слуцкага раёна знаходзяць парушальнікаў, што выкідваюць смеццевыя адходы. BGmedia распавядае, ці прымаюць такія ж меры ў самім горадзе.
Читайте BGmedia в:

На тэрыторыі Слуцкага лясгасу сістэмна выяўляюць парушальнікаў, што вывозяць смецце і іншыя адходы ў лес.

Чытайце таксама: Жыхары вёскі пад Слуцкам абураныя: пясчаны кар’ер засыпаюць будаўнічым смеццем

Цяпер ва ўзбраенне пайшлі фотападманкі, якія дапамагаюць распазнаваць тых, хто стварае стыхійныя звалкі ў лесе. Аб гэтым паведамляе мясцовы навінавы партал.

Падобныя фотападманкі ўжо ўсталявалі ў розных рэгіёнах Беларусі. BGmedia ужо пісала пра тое, што такое ж назіранне за парушальнікамі зафіксавалі ў Касцюковічах Магілёўскай вобласці.

Як тлумачыць Слуцкі лесгас, у мэтах прафілактыкі падобных правапарушэнняў на тэрыторыях лясных гаспадарак уведзены таблічкі з папярэджаннем «Вядзецца відэаназіранне». А эфектыўнасць кантролю забяспечваюць сучасныя камеры фотафіксацыі з убудаваным GSM-модулем, якія перадаюць выявы ў рэжыме рэальнага часу на электронную пошту ўпаўнаважаных супрацоўнікаў.

@365bel Коммунальники поклялись жителю Бреста, что уже убрали свалку, а она осталась на том же месте. Житель Бреста сфотографировал несанкционированную свалку и отправил фото через приложение «115.бел», где можно пожаловаться на коммунальные проблемы. Ответ не заставил себя ждать: 14 октября пришло сообщение, что «мусор убран». Даже документ приложили — с подписью сотрудника службы, подтверждающей чистоту. Брестчанин не поверил на слово и поехал проверить. На месте его ждал сюрприз — мусор никуда не делся. #беларусь #новостибеларуси #брест #годблагоустройства #115бел ♬ original sound — 365bel

Нагадваем, што за стварэнне стыхійных звалак і выкідванне розных адходаў у лясах прадугледжана адміністратыўная адказнасць: для фізічных асобаў — штрафы да 10 базавых велічынь, для індывідуальных прадпрымальнікаў — да 20 базавых велічынь, а для юрыдычных асобаў — да 50.

Важна адзначыць і тое, што ў самім Слуцку застаецца актуальнай праблема са смеццем як у цэнтры горада, так і на ягоных ускрайках. Некаторыя жыхары нават паляць смецце ўначы, што, у сваю чаргу, псуе паветра. Таксама случчане неаднойчы скардзіліся на перапоўненыя сметніцы, якія ніхто не прыбіраў. Скаргі ў камунальныя службы не ратавалі сітуацыю. Але праблему нечакана ліквідавалі адразу пасля агалоскі ў мясцовым Telegram-канале.

Чытайце таксама: У Слуцку невядомыя спальваюць смецце. Людзі скардзяцца на невыносны пах

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: