Categories: Новости

Як у Беларусі цішком прыбіраюць помнікі, звязаныя з народнымі паўстаннямі

У розных рэгіёнах Беларусі адзін за адным знікаюць помнікі, прысвечаныя народным паўстанцам. Найчасцей гэта адбываецца без афіцыйных тлумачэнняў.

Share

У вёсцы Слабодка Астравецкага раёна, непадалёк ад беларуска-літоўскай мяжы і пункта пропуску «Катлоўка – Лаварышкі», з карты мясцовых славутасцяў знік значны помнік паўстанцам 1863 года.

Чытайце таксама: Мураванка, Кухцічы, Жэмыслаўль: як беларускія палацы ператварыліся ў руіны

Гранітны меч, напалову засаджаны ў зямлю, быў усталяваны ў 2013 годзе да 150-годдзя паўстання Кастуся Каліноўскага. Манумент фінансавалі жыхары рэгіёна, і ён быў задуманы як сімвалічнае ўшанаванне ўсіх, хто змагаўся за свабоду краю. Аб гэтым паведамляе Telegram-канал «Спадчына».

Аўтар помніка Ігар Засімовіч тлумачыў, што меч нагадвае не толькі пра зброю паўстанцаў, але і пра старажытны хрысціянскі звычай: меч як крыж, якім благаслаўлялі воінаў і праводзілі загінулых. Два крыжы на рукаяці — каталіцкі і праваслаўны — былі аб’яднаныя ў адну перакладзіну, як знак яднання хрысціян Беларусі ў агульнай барацьбе. На лязе быў выбіты знакаміты пароль касінераў: «Каго любіш? — Беларусь! — То ўзаемна».

Былы помнік паўстанцам 1863 года у Астравецкім раёне. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Размешчаны на пагорку, помнік стаў значнай кропкай памяці: сюды прыязджалі даследчыкі, турысты і мясцовыя жыхары. Аднак з моманту яго з’яўлення манумент выклікаў негатыўную рэакцыю ў шэрагу прарасійскіх актывістаў і прапагандысцкіх рэсурсаў, заўважае Наша Ніва.

Крытыкі заяўлялі, што помнік усталяваны незаконна, і патрабавалі яго дэмантажу. Улады Гродзенскай вобласці тады пацвердзілі адсутнасць узгаднення, але афіцыйна заяўлялі, што зносіць яго не збіраюцца, каб не ствараць лішніх інфармацыйных скандалаў.

Нягледзячы на гэта, помнік прастаяў яшчэ дванаццаць гадоў — і знік. На яго месцы цяпер застаецца толькі пляцоўка з плітаў, быццам расколатых ударам мяча. Дакладна невядома, хто прыняў рашэнне пра дэмантаж: улады або ўласнікі зямлі. Але знікненне ўпісваецца ў агульную палітыку вынішчэння памяці пра паўстанне 1863 года, якая актывізавалася ў апошнія гады.

Гэта не адзіны выпадак таемнага знікнення нацыянальных помнікаў. У студзені 2024 года стала вядома, што з тэрыторыі аграгарадкоў Грозава і Семежава ў Мінскай вобласці зніклі крыжы, устаноўленыя ў памяць пра ўдзельнікаў антыбальшавіцкага руху — Слуцкага паўстання 1920 года. Як і ў выпадку са Слабодкай, дэмантаж адбыўся ціха, без афіцыйных паведамленняў. Пра знікненне паведамілі мясцовыя жыхары.

Крыжы ў вёсцы Грозава Слуцкага раёна. Да і пасля знікнення. Фота: «Новы Час»

Як беларусы рэагуюць на падзею

Такія выпадкі не застаюцца незаўважанымі грамадствам. Вось, як самі беларусы каментуюць гэтую падзею:

  • «Расейскі мір прыходзіць!».
  • «Хронікі акупацыі».
  • «Эх, такі круты помнік быў… Спадзяваўся, што ён ацалее».

Цішком прыбіраючы памятныя знакі, улады фарміруюць інфармацыйную пустэчу вакол ключавых эпізодаў нацыянальнай гісторыі, якія не ўпісваюцца ў іх сучасны ідэалагічны наратыў. Пад пагрозай аказваюцца не толькі манументы, але і сама культурная памяць пра змаганне беларусаў за сваю волю.

Чытайце таксама: Што будзе далей са спадчынай паэткі Яўгеніі Янішчыц?

Recent Posts

Путь под пресс станет в три раза короче: что меняют новые правила эвакуации автохлама и как с ним борются в Бресте

Чиновники рассчитывают, что прямой доступ к базам данных и сокращение судебных сроков с 30 до…

12.11.2026

«Шли в грязной обуви прямо по ковру!»: визит коммунальщиков в Лиде обернулся скандалом

Жительница Лиды рассказала, как сотрудники ЖКХ пришли с проверкой и оставили после себя грязные следы…

12.11.2026

Житель Барановичей продержался на войне почти два месяца. Теперь его семья ездит в Россию и решает вопрос с гробовыми

Виталий Черняк работал в Беларуси крановщиком и кладовщиком, а потом уехал в Россию и подписал…

12.11.2026

Беларуска победила в Венеции, но не заинтересовала Onliner. Почему история Ксении Хоменковой осталась без публикации?

Победа беларуской художницы в Венеции не заинтересовала Onliner. Обсудили это с культурологом и политическим аналитиком…

12.11.2026

«Мог разбить — значит разбил. Закон Мерфи включен в УК РБ?» Брестчане обсуждают суд из-за разбитого стекла Dodge Ram

Экспертиза подтвердила, что стекло мог повредить камень из-под триммера. В комментариях в соцсетях брестчане усомнились,…

12.11.2026

«Я что, зря стою под дождем?»: брестчанка пожаловалась на мужчину в инвалидной коляске. Оказалось, таких историй много

Мужчина просит у прохожих деньги, но вместо благодарности, по словам горожанок, грубит, пристает с вопросами…

12.11.2026