У Аршанскім прамысловым каледжы пачаў працу ваенна-патрыятычны клуб «Праметэй».
Чытайце таксама: У Бярозе знайшлі мора? Школьнікаў прысвяцілі ў рады юных маракоў
Адкрыццё клуба адбылося з помпай: з удзелам чыноўнікаў, педагогаў і нават святара.
Паводле інфармацыі раённай газеты, каледж заключыў дамову аб супрацоўніцтве з Аршанскім міжраённым аддзелам Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Дакумент прадугледжвае сумесную дзейнасць у сферы «ваенна-патрыятычнага выхавання навучэнцаў» і прафарыентацыйную працу з моладдзю.
Пад куратарствам камітэта з вучнямі плануюць праводзіць заняткі па строевай, агнявой і агульнавайсковай падрыхтоўцы, а таксама навучаць асновам рукапашнага бою. Як заяўляецца, мэта — падрыхтоўка маладых людзей да службы ва Узброеных сілах Беларусі.
Як вынікае з відэа, апублікаванага прамысловым каледжам у TikTok, удзельнікам клуба далі незвычайную форму: штосьці сярэдняе паміж формай марскога флота і савецкім піянерскім убраннем. Такі дызайнерскі падыход здзівіў многіх беларусаў.
@college_prod_orcha «Прометей» #Прометей #ВоенноПатриотическийКлуб #Открытие #Патриотизм #Беларусь ♬ оригинальный звук — Жизнь ОГКПрод
«СССР у чыстым выглядзе». Што сказалі ў каментарах
Шматлікія беларусы не ўстрымаліся ад крытыкі у бок самой ідэі «ваенна-патрыятычнага клуба». Некаторыя заўважылі, што ўдзельнікі клуба выглядаюць нешчаслівымі і зацюканымі падчас гэтай цырымоніі.
- «А ці можна мірна-патрыятычны клуб адкрыць?», — задаюцца пытаннем карыстальнікі
- «Як дзіўна бачыць, калі гэта людзі праходзілі гэта і ведаюць, што гэта ўтопія, навязваюць моладзі зноў ,,Гэта»!!! Але ў наш час, калі нам навязалі піянерыю і камсамол, мы былі зацюканыя! Зараз моладзь іншая!!! За ідэю, без грошай, ніхто нікуды не пойдзе!!!», — адзначае адна з карыстальніц.
- «Удзельнікі клуба самі зацюканыя».
- «Немагчыма адначасова любіць Радзіму і гэтую дзяржаву!».
- Як напісана ў апісанне клуба “..дапамогуць развіць патрыятызм і павагу да гісторыі..” А гісторыю без скажэнняў будуць вывучаць і, спадзяюся, што курс гісторыі пачынаецца не з 1917 года?».
- «СССР у чыстым выглядзе».
- «Калі Дзяржава прымушае любіць Радзіму, значыць з Дзяржавай, нешта не тое».
@college_prod_orcha 🌟 Сегодня в колледже состоялось торжественное открытие военно-патриотического клуба «Прометей»! 🎉 Это значимое событие собрало множество почетных гостей 👥, а также ветераны труда, которые поддержали нашу инициативу и вдохновили молодежь на служение Родине 🇧🇾. В ходе мероприятия были представлены цели и задачи клуба, а также запланированы интересные мероприятия, которые помогут развивать патриотизм и уважение к истории нашей страны 📜. Мы гордимся тем, что в нашем колледже создаются такие важные инициативы, и надеемся, что «Прометей» станет платформой для активного участия учащихся в жизни колледжа и общества в целом 💪. #Прометей #ВоенноПатриотическийКлуб #Открытие #Патриотизм #Беларусь ♬ Действуй — Павел Воля
Не абышлося і без каментароў наконт новаспечанай формы.
- «Форма канешне лютая».
- «Дызайнер формы відавочна не ад бога».
- «Паўночнай Карэяй папахвае».
- Форма гэта нешта… Што паліў дызайнер?».

Актыўнасць ваенна-патрыятычных клубаў у Беларусі
Стварэнне падобных клубаў у навучальных установах адбываецца не ўпершыню. Паводле афіцыйных даных, у краіне дзейнічае ўжо больш за 200 ваенна-патрыятычных аб’яднанняў пад эгідай МУС, вайсковых частак, МНС і іншых сілавых структур. У іх удзельнікі атрымліваюць базавыя навыкі ваеннай падрыхтоўкі, аказання медыцынскай дапамогі і ўдзельнічаюць у мерапрыемствах ідэалагічнага характару.
Эксперты па адукацыі раней звярталі ўвагу на рост ролі сілавых структур у адукацыйнай прасторы і ўзмацненне мілітарызацыі працы з моладдзю, у тым ліку ў грамадзянскіх навучальных установах.
Чытайце таксама: «Кто, если не он?» Как в Беларуси работает миф о незаменимом правителе
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: