Categories: Новости

«Паўночнай Карэяй папахвае»: У аршанскім каледжы з помпай адкрылі «ваенна-патрыятычны клуб»

У прамысловым каледжы Оршы адкрыўся клуб, мэта якога — падрыхтоўка навучэнцаў да службы ва Узброеных сілах. Ідэя выклікала бурную рэакцыю ў беларусаў.

Share

У Аршанскім прамысловым каледжы пачаў працу ваенна-патрыятычны клуб «Праметэй».

Чытайце таксама: У Бярозе знайшлі мора? Школьнікаў прысвяцілі ў рады юных маракоў

Адкрыццё клуба адбылося з помпай: з удзелам чыноўнікаў, педагогаў і нават святара.

Паводле інфармацыі раённай газеты, каледж заключыў дамову аб супрацоўніцтве з Аршанскім міжраённым аддзелам Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Дакумент прадугледжвае сумесную дзейнасць у сферы «ваенна-патрыятычнага выхавання навучэнцаў» і прафарыентацыйную працу з моладдзю.

Пад куратарствам камітэта з вучнямі плануюць праводзіць заняткі па строевай, агнявой і агульнавайсковай падрыхтоўцы, а таксама навучаць асновам рукапашнага бою. Як заяўляецца, мэта — падрыхтоўка маладых людзей да службы ва Узброеных сілах Беларусі.

Як вынікае з відэа, апублікаванага прамысловым каледжам у TikTok, удзельнікам клуба далі незвычайную форму: штосьці сярэдняе паміж формай марскога флота і савецкім піянерскім убраннем. Такі дызайнерскі падыход здзівіў многіх беларусаў.

@college_prod_orcha «Прометей» #Прометей #ВоенноПатриотическийКлуб #Открытие #Патриотизм #Беларусь ♬ оригинальный звук — Жизнь ОГКПрод

«СССР у чыстым выглядзе». Што сказалі ў каментарах

Шматлікія беларусы не ўстрымаліся ад крытыкі у бок самой ідэі «ваенна-патрыятычнага клуба». Некаторыя заўважылі, што ўдзельнікі клуба выглядаюць нешчаслівымі і зацюканымі падчас гэтай цырымоніі.

  • «А ці можна мірна-патрыятычны клуб адкрыць?», — задаюцца пытаннем карыстальнікі
  • «Як дзіўна бачыць, калі гэта людзі праходзілі гэта і ведаюць, што гэта ўтопія, навязваюць моладзі зноў ,,Гэта»!!! Але ў наш час, калі нам навязалі піянерыю і камсамол, мы былі зацюканыя! Зараз моладзь іншая!!! За ідэю, без грошай, ніхто нікуды не пойдзе!!!», — адзначае адна з карыстальніц.
  • «Удзельнікі клуба самі зацюканыя».
  • «Немагчыма адначасова любіць Радзіму і гэтую дзяржаву!».
  • Як напісана ў апісанне клуба “..дапамогуць развіць патрыятызм і павагу да гісторыі..” А гісторыю без скажэнняў будуць вывучаць і, спадзяюся, што курс гісторыі пачынаецца не з 1917 года?».
  • «СССР у чыстым выглядзе».
  • «Калі Дзяржава прымушае любіць Радзіму, значыць з Дзяржавай, нешта не тое».
    @college_prod_orcha 🌟 Сегодня в колледже состоялось торжественное открытие военно-патриотического клуба «Прометей»! 🎉 Это значимое событие собрало множество почетных гостей 👥, а также ветераны труда, которые поддержали нашу инициативу и вдохновили молодежь на служение Родине 🇧🇾. В ходе мероприятия были представлены цели и задачи клуба, а также запланированы интересные мероприятия, которые помогут развивать патриотизм и уважение к истории нашей страны 📜. Мы гордимся тем, что в нашем колледже создаются такие важные инициативы, и надеемся, что «Прометей» станет платформой для активного участия учащихся в жизни колледжа и общества в целом 💪. #Прометей #ВоенноПатриотическийКлуб #Открытие #Патриотизм #Беларусь ♬ Действуй — Павел Воля

Не абышлося і без каментароў наконт новаспечанай формы.

  • «Форма канешне лютая».
  • «Дызайнер формы відавочна не ад бога».
  • «Паўночнай Карэяй папахвае».
  • Форма гэта нешта… Што паліў дызайнер?».
Адкрыццё ваенна-патрыятычнага клуба ў аршанскім каледжы. Скрыншот з відэа ў TikTok

Актыўнасць ваенна-патрыятычных клубаў у Беларусі

Стварэнне падобных клубаў у навучальных установах адбываецца не ўпершыню. Паводле афіцыйных даных, у краіне дзейнічае ўжо больш за 200 ваенна-патрыятычных аб’яднанняў пад эгідай МУС, вайсковых частак, МНС і іншых сілавых структур. У іх удзельнікі атрымліваюць базавыя навыкі ваеннай падрыхтоўкі, аказання медыцынскай дапамогі і ўдзельнічаюць у мерапрыемствах ідэалагічнага характару.

Эксперты па адукацыі раней звярталі ўвагу на рост ролі сілавых структур у адукацыйнай прасторы і ўзмацненне мілітарызацыі працы з моладдзю, у тым ліку ў грамадзянскіх навучальных установах.

Чытайце таксама: «Кто, если не он?» Как в Беларуси работает миф о незаменимом правителе

Recent Posts

Новый год без скуки: 10 идей, как отпраздновать по-настоящему тепло и интересно

Не знаете, как встретить Новый год — шумно или тихо, с семьей или в одиночестве?…

29.12.2025

Жители дома № 37 по улице Гаврилова в Бресте не первый год жалуются на отсутствие благоустройства

Их двор — наглядный пример того, как обычная дорога к подъезду может превратиться в полосу…

29.12.2025

Штрафы — быстро, порядок — потом? Жительница Калинковичей показала подвал после капремонта

Жительницу Калинковичей заставляют убрать велосипед из подъезда и спустить его в подвал. Но он завален…

29.12.2025

«Мандарин раздора»: Беларусы повздорили из-за фрукта в «Евроопте»

Жительница Гомеля пожаловалась на сморщенные мандарины в одном из «Еврооптов» города. Некоторые беларусы с ней…

29.12.2025

«Как увидела цифры, мне самой захотелось поехать». Жительница Лунинца рассказала о смерти сына на войне в Украине

Сейчас женщина пытается предостеречь других и рассказывает о невозможности получить от властей России компенсацию после…

29.12.2025

«Кто, если не он?» Как в Беларуси работает миф о незаменимом правителе

Как в Беларуси создают и поддерживают миф о незаменимом правителе, зачем пугают альтернативами и почему…

29.12.2025