За два месяцы рознічны тавараабарот у Беларусі ўпаў на 3,7%

23.03.2017 09:58 Фото носит иллюстративный характер. Источник фото

У студзені-лютым 2017 года ён склаў 5,4 млрд рублёў, або 96,3% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня-лютага 2016 г.
Читайте BGmedia в:

Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 88% рознічнага тавараабароту рэспублікі, склаў 4,7 млрд рублёў, або 97,4% у супастаўных цэнах.

Істотна скараціўся ў студзені-лютым гэтага года і аптовы тавараабарот, які склаў 10,8 млрд рублёў. У супастаўных цэнах гэта 97,4% да ўзроўню студзеня-лютага 2016 г. Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, істотны ўплыў на аптовы тавараабарот рэспублікі аказваюць арганізацыі аптовага гандлю Мінска. Удзельная вага аптовага тавараабароту Мінска ў аптовым тавараабароце рэспублікі складае 70,5%.

 

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.