Мясцовыя жыхары скардзяцца, што па дарозе ў вёску Навадворцы ўжо больш за тыдзень не гараць ліхтары, і праезная частка амаль цалкам цёмная.
Слуцк, дарога ў вёску Навадворцы. Скрыншот з відэа ад мясцовых жыхароў
За Слуцкам на дарозе ў вёску Навадворцы ўжо больш за тыдзень не працуе вулічнае асвятленне. Мясцовыя жыхары скардзяцца, што ў цёмны час сутак дарога амаль непраглядная — не відаць ні пешаходаў, ні транспарту. Людзі кажуць, што ездзіць у такой цямры небяспечна, асабліва ў раёнах паваротаў і месцах, дзе ходзяць школьнікі.
Чытайце таксама: У Слуцку чарговая праблема з дарогамі. Гэтым разам на новым асфальтавым пакрыцці
Паводле саміх случчанаў, жыхары пакідалі адпаведную заяўку ў камунальныя службы, але пакуль ніякіх прыкметных зменаў няма. Відэа, зробленае паблізу новага мікрараёна, паказвае кантраст: каля самога мікрараёна ліхтары працуюць, а дарога, што вядзе ў Навадворцы, знаходзіцца ў поўнай цемры.
Праблема аказалася не адзінай ва ўсім раёне. Людзі паведамляюць, што на вуліцы Энергетыкаў у Слуцку сітуацыя такая ж — няма ні тратуару, ні асвятлення. Мясцовыя іранічна пішуць, што назва вуліцы гучыць асабліва смешна: «Вуліца Энергетыкаў без энергіі. Забаўна».
Жыхары просяць улады неадкладна аднавіць асвятленне, бо цяпер дарога небяспечная як для кіроўцаў, так і для пешаходаў. Людзі чакаюць рэакцыі камунальнікаў і спадзяюцца, што праблему вырашаць у найбліжэйшы час.
Чытайце таксама: У цэнтры Слуцка без тлумачэнняў пачалі спілоўваць дрэвы
Быховскую скульптуру, вызвавшую волну насмешек и возмущения, отправили на доработку. Но вопросов к автору и…
Урад плануе паступова скарачаць субсідыі на ЖКГ і пераглядаць тарыфы кожны квартал. Беларусы ўжо абмяркоўваюць…
Долгие годы стотысячный город жил без дежурных фармацевтов. Теперь купить лекарства ночью можно три раза…
Мужчыну не спадабаліся рогі, зоркі на грудзях намаляванага персанажа і надпіс men па-англійску. Але ў…
«Евроопт» опубликовал вакансии в Бресте с зарплатами до 2 140 рублей — в комментариях горожане…
БелЖД вводит ежедневные поезда бизнес-класса до Минска и Барановичей. Жители рады, но жалуются на логистику…