Categories: Новости

«Даскакалася»: за трэніроўку ў пад’ездзе на жыхарку Баранавічаў выклікалі міліцыю?

Дзяўчына паказала ў сваім TikTok, што пасля скачкоў на скакалцы за ёй прыехала міліцыя. Але не ўсё так проста, як здаецца на першы погляд.

Share

Жыхарка Баранавічаў выклала відэа, у якім паказала, чым для яе скончылася звычайная трэніроўка ў пад’ездзе. Наступствы моцна здзівілі карыстальнікаў TikTok.

Чытайце таксама: Небяспечныя забавы: у розных гарадах краіны дзеці выязджаюць на цюбінгу прама на дарогу

Дзяўчына апублікавала ролік, на якім відаць, дзе яна скача на скакалцы ў першай палове відэа, а ў другой — выходзіць з дома ў міліцэйскую машыну. «Трэніроўка скончылася паездкай у міліцыю», — менавіта так сітуацыю апісвае дзяўчына.

@rom_ne_vodka #беларусь #врек ♬ оригинальный звук — Rom_ne_vodka

Напачатку можа падасца, што на дзяўчыну паскардзіліся суседзі за шум, які ўтвараюць скачкі на лесвічнай пляцоўцы. Многія карыстальнікі, што адзначыліся ў каментарах, паверылі ў гэтую гісторыю. Хтосьці нават абвінаваціў саму аўтарку роліка ў тым, што адбылося.

  • «Ёсць вуліца — стадыёнаў хапае. Навошта скакаць у шматкватэрным доме?», — пішуць яны.

Іншыя пажартавалі з сітуацыі:

  • «Тлумачальная: «Я так гучна скакала ў пад’ездзе, што заглушыла ТБ у суседзяў. Больш так не буду, прабачце-прабачце»».
  • «Злачынства стагоддзя было раскрытае на месцы».
  • «Слова «даскакалася» набыло новы сэнс».
  • «Трэба было яшчэ падковы начапіць».

У чым насамрэч справа?

Як апынулася, уся справа была зусім не ў скакалцы.  Паводле каментароў самой дзяўчыны пад відэа, яна трэніравалася ў пад’ездзе ў дазволены для шуму час. А ў міліцыю яна звярнулася сама па іншай прычыне — у яе скралі газавую пліту, што месцілася на лесвічнай пляцоўцы. Выезд у будынак міліцыі супаў з часам сканчэння трэніроўкі.

Скрыншот з відэа ў TikTok

У сваім Telegram-канале яна распавяла, што падача заявы на крадзеж далася ёй няпроста: даводзілася звяртацца ў некалькі арганізацый адразу. У аддзел унутраных справаў дзяўчына звярнулася за заявай, а ў іншую (неназваную) арганізацыю — за перавышэнне паўнамоцтваў з боку некаторых супрацоўнікаў міліцыі. Іншых падрабязнасцяў па справе аўтарка роліка не паведамляе.

Аднак, зыходзячы з відэа, у карыстальнікаў склалася памылковае ўражанне, што за дзяўчынай прыехалі менавіта за трэніроўку ў пад’ездзе.

Чытайце таксама: «Бясплатна толькі на словах»: Брэстчанін выказаўся пра выставу «Касмапарк»

Recent Posts

Былую супрацоўніцу сельгасу накіравалі на псіхіятрычную экспертызу пасля скаргаў на парушэнні на ферме

Былая супрацоўніца «Авангард Ніва» сцвярджае, што пасля скаргаў на парушэнні яе затрымалі, а цяпер накіроўваюць…

03.03.2026

На адной з вуліц у Пінску вырубілі дрэвы: гэта выклікала спрэчкі ў гараджанаў

Пінчанка заўважыла, што вуліца 60 гадоў Кастрычніка засталася без дрэваў — таполі, што стаялі шмат…

03.03.2026

«Жить теперь точно интереснее». Брестчанка купила старый дом на хуторе и ведет блог об его восстановлении

На участке есть не только старый дом, но и два кирпичных строения 1990–2000-х годов. Плюсом…

03.03.2026

Вакансии от «Савушкина»: щедрое предложение или «средняя температура» по области?

В Бресте снова ищут работников для «Савушкина». Мы сравнили зарплаты с рынком и данными Белстата.…

03.03.2026

Паказуха ў Барысаве: у горадзе з помпай адкрылі друкарню

У Барысаве ўрачыста адкрылі фота-цэнтр з паслугамі ксеракопіі і фотаздымкаў. Беларусы бурна адрэагавалі ў сацсетках…

02.03.2026

«Какая там измена государству?» Что известно о деле Intex-Press, редакторы которого получили большие тюремные сроки

Режим Лукашенко проводит качественно новый этап репрессий, когда журналистская деятельность переносится в категорию преступлений против…

02.03.2026