Categories: Новости

Закрыццё радзільных дамоў — новая тэндэнцыя ў беларускіх райцэнтрах: што адбываецца ў Камянцы?

Жыхарку Камянца абурае сітуацыя ў родным горадзе, дзе адзіны радзільны дом збіраюцца закрыць. Падобная сітуацыя назіраецца ў многіх райцэнтрах краіны.

Share

Жыхарка Камянца Ірына прызнаецца, што навіна пра закрыццё радзільнага дома стала для яе сапраўдным ударам. «Дагэтуль знаходжуся ў шоку ад таго, што раддом у Камянцы закрываюць. І не проста на рамонт, а назаўсёды. Я не магу гэтага зразумець і не хачу з гэтым мірыцца», — распавядае жанчына ў сваім TikTok-відэа. Паводле яе слоў, цяжка ўявіць, што ў раённым цэнтры больш не будзе ўстановы, дзе нараджаюцца дзеці: «Я не ўяўляю, як гэта — у райцэнтры без раддома».

Чытайце таксама: Браков в Бресте становится меньше: горисполком хвастается цифрами, но о разводах — ни слова

Аўтарка відэа падкрэслівае, што мае асабісты досвед родаў у розных гарадах — у Кобрыне, Брэсце і Камянцы — і менавіта апошні варыянт лічыць найбольш камфортным. «У Камянцы мне спадабалася больш за ўсё. Я і цяпер з радасцю пайшла б нараджаць чацвёртае дзіця менавіта туды: гэта бліжэй да дому, усё знаёмае», — тлумачыць яна. Але навіна пра поўнае закрыццё раддома, прызнаецца жанчына, выклікала ў яе «проста шок».

@ira_shumik6 Закрывают роддом в Каменце🤯 И где теперь рожать? В машине? #роддом #каменец #больница ♬ оригинальный звук — Ira_shumik

Асобную трывогу выклікае лагістыка. Бліжэйшыя радзільні цяпер знаходзяцца ў Кобрыне і Брэсце, а Камянецкі раён — вялікі. «Калі ў жанчыны пачнуцца роды дзесьці ў глыбінцы, як ёй даехаць да Брэста ці Кобрына? — задаецца пытаннем Ірына. — Мы ўсе ведаем, што роды — вельмі непрадказальная рэч: яны могуць прайсці і вельмі хутка, і вельмі доўга. Атрымаецца, што жанчына будзе ехаць і можа пачаць нараджаць проста ў машыне».

Асабліва небяспечнай яна лічыць сітуацыю ў выпадку ўскладненняў. «І гэта яшчэ добра, калі ўсё пройдзе нармальна. А калі нешта пойдзе не так? — кажа жанчына. — Я наогул не разумею, чым кіруюцца вышэйстаячыя органы, калі прымаюць рашэнне закрыць раддом у раёне».

Закрыццё радзільных дамоў — новая тэндэнцыя ў беларускіх райцэнтрах

BGmedia ужо звяртала ўвагу на тое, што адбываецца з радзільнымі дамамі ў розных раённых цэнтрах. Так, у Слуцку ў гэтым годзе стала вядома пра закрыццё адзінай радзільні ў горадзе. Некалі ў ёй абслугоўвалі не толькі случчанак, але і жыхарак раённых вёсак, так і суседніх гарадоў.

Былы будынак раддому ў Слуцку. Фота мясцовых жыхароў

Афіцыйна пра закрыццё адразу паведамляць не збіраліся: спачатку спасылаліся на часовы рамонт. Пазней галоўны ўрач казаў пра скарачэнне ложкаў, а таксама перанос акушэрскага аддзялення ў будынак Цэнтральнай раённай бальніцы Слуцка. Аднак гэтага не адбылося, і радзільны дом у рэшце закрылі.

Падобныя сітуацыі назіраюцца і ў іншых гарадах: у Калінкавічах, Вілейцы, Глыбокім, Докшыцах, Хойніках, Пружанах і Ганцавічах. Праз гэта цяжарным даводзіцца ехаць у суседнія гарады — за дзясяткі кіламетраў ад дому.

Што пішуць у каментарах

У каментарах пад відэа беларускі пацвярджаюць інфармацыю пра закрыццё радзільняў у вышэй згаданых райцэнтрах. Многіх з іх непакоіць агульная сітуацыя з раддамамі, бо на іх меркаванне, яна моцна ўскладняе жыццё жанчынам, што пражываюць у вёсках і малых населеных пунктах. Таксама стала вядома пра іншыя гарады, што застаюцца без радзільняў.

  • «Усё ўсюды загінаецца, першыя гэта вёскі, аграгарадкі, цяпер ужо раённыя мястэчкі, чым далей тым лепш і лепш!».
  • «Закрываюць у сувязі з тым, што там няма каму працаваць!!!».
  • «У Жабінцы ўжо даўно закрылі і вязуць у Кобрын».
  • «У Ляхавічах ужо каля 10 гадоў радзільны дом закрыты, калі не больш», — адзначае адна з жанчын у каментарах пад відэа. Іншая беларуска пацвердзіла інфармацыю, і дадала, што парадзіхаў з Ляхавіч адвозяць у Баранавічы.

Прагноз ААН: «Насельніцтва Беларусі да 2100 года зменшыцца ўдвая»

У 2024 годзе ў Беларусі нарадзілася 58 993 дзіцяці — гэта на 8,7% менш, чым годам раней. Паказчык нараджальнасці цяпер складае каля 6,6 на 1000 жыхароў, што амаль супадае з узроўнем ва Украіне ва ўмовах вайны. Для параўнання: ва Украіне ў 2024 годзе з’явілася на свет каля 177 тысяч дзяцей, або прыкладна 6 нованароджаных на 1000 чалавек насельніцтва.

Цяжарнасць, ілюстратыўнае фота. Крыніца: shutterstock.com

Дынаміка апошніх гадоў выглядае яшчэ больш трывожна. Калі ў 2016 годзе ў Беларусі нарадзілася 117 779 дзяцей, то ў 2024-м — менш за 59 тысяч. Такім чынам, за восем гадоў колькасць нованароджаных у краіне скарацілася амаль удвая.

Дэмаграфічныя прагнозы таксама не дадаюць аптымізму. Паводле ацэнак ААН, да канца стагоддзя насельніцтва Беларусі можа зменшыцца прыкладна ўдвая і складаць каля 4,5 мільёна чалавек.

Чытайце таксама: «Усё пад кантролем». Праўладныя медыя адмаўляюць чэргі ў капыльскай бальніцы

Recent Posts

Быховскую «Женщину-мать» отправили на доработку. Со скульптором прекратили сотрудничество

Быховскую скульптуру, вызвавшую волну насмешек и возмущения, отправили на доработку. Но вопросов к автору и…

17.11.2026

«Будзем плаціць як дармаеды»: Беларусы абурыліся планамі ўладаў змяніць аплату камунальных паслуг

Урад плануе паступова скарачаць субсідыі на ЖКГ і пераглядаць тарыфы кожны квартал. Беларусы ўжо абмяркоўваюць…

17.11.2026

«Видимо, оплата труда, мягко сказать, не очень». В Солигорске все-таки открыли круглосуточную аптеку, но есть нюанс

Долгие годы стотысячный город жил без дежурных фармацевтов. Теперь купить лекарства ночью можно три раза…

17.11.2026

«Прыніжэнне абаронцаў Айчыны». Магілёвец абурыўся шыльдай мужчынскага туалета

Мужчыну не спадабаліся рогі, зоркі на грудзях намаляванага персанажа і надпіс men па-англійску. Але ў…

17.11.2026

«Видимо, в параллельной вселенной»: «Евроопт» ищет сотрудников в Бресте, но горожане усомнились в обещанных суммах

«Евроопт» опубликовал вакансии в Бресте с зарплатами до 2 140 рублей — в комментариях горожане…

17.11.2026

«В Брест сделать не судьба?» БелЖД запускает бизнес-поезда в Минск, но пинчане требуют нормальных рейсов в другие места

БелЖД вводит ежедневные поезда бизнес-класса до Минска и Барановичей. Жители рады, но жалуются на логистику…

17.11.2026