Наяўнасць грамадскай прасторы не заўсёды азначае наяўнасць базавых выгод для наведвальнікаў.
Флагшток у Оршы. Фота: "Віцебскія весці"
Святочная прагулка з дзецьмі ў цэнтральным дзіцячым парку Оршы абярнулася нечаканай праблемай — закрытым грамадскім туалетам. Мясцовая жыхарка апублікавала ў TikTok відэа, у якім эмацыйна расказала, што ў разгар выхаднога дня і пры вялікай колькасці наведвальнікаў скарыстацца санітарнай зонай аказалася немагчыма.
Чытайце таксама: «Настолько обнищал»: жительница Орши опубликовала в соцсетях эмоциональный пост о состоянии железнодорожного узла
@roxy36715 Спасибо администрации парка за эти неудобства. Орша. Детский парк. #деньмороженого ♬ оригинальный звук — roxy
Паводле слоў жанчыны, сітуацыя прымусіла яе шукаць альтэрнатыўныя рашэнні прама на тэрыторыі парку, што, як яна падкрэсліла, недапушчальна для грамадскага месца з дзіцячай аўдыторыяй.
«Цэнтральны парк, дзіцячы парк — усё працуе, людзей шмат, свята. І ўсё цудоўна, пакуль не разумееш, што туалет закрыты. Куды ісці з дзіцём? Чаму ў такім месцы няма нармальных умоў? Адміністрацыя, вы ўвогуле разумееце, што адбываецца?» — выказалася яна ў відэа.
У каментарыях частка жыхароў Оршы паспрабавала патлумачыць сітуацыю: хтосьці сцвярджаў, што санітарныя пункты ёсць унутры ўстаноў грамадскага харчавання, але даступныя толькі для наведвальнікаў. Іншыя нагадалі пра біятуалеты ў аддаленай частцы парку.
Аднак большасць каментатараў сышліся ў адным — праблема з грамадскімі туалетамі ў Оршы носіць сістэмны характар:
Тое, што вы чытаеце і гледзіце ў сетцы, тычыцца толькі вас. Ніхто не павінен падглядваць за вашым экранам і лічыць вашыя падабайкі. Уключайце BGlobal VPN — будзьце нябачныя для любых сістэм сачэння. Заставайцеся ў бяспецы.
Спасылка на падключэнне BGlobal VPN – тут
Чытайце таксама: Новый переход в Орше вызвал вопросы у местных жителей — он упирается в бордюры
Былi і больш рэзкія і побытавыя рэакцыі — ад парад «шукаць біятуалеты ў глыбіні парку» да сцвярджэнняў, што «летам вакол дастаткова кустоў».
Асобныя карыстальнікі ўказалі, што біятуалеты нібыта размешчаны ў парку бліжэй да моста праз Дняпро, аднак, паводле слоў аўтаркі відэа, ніякай навігацыі або ўказальнікаў на месцы няма, а выпадковы наведвальнік проста не разумее, куды ісці.
Праблема адсутнасці або недаступнасці грамадскіх туалетаў у Оршы падымаецца ў сацсетках не ўпершыню — жыхары рэгулярна скардзяцца як на паркі, так і на цэнтральныя вуліцы і жылыя раёны.
Фактычна сітуацыя вакол дзіцячага парку толькі яшчэ раз падсвяціла старую праблему гарадской інфраструктуры: наяўнасць грамадскай прасторы не заўсёды азначае наяўнасць базавых выгод для наведвальнікаў.
«Аршанская газета» на момант апублікавання гэтага тэксту не рэагавала на крытычнае відэа жыхаркі Оршы.
Чытайце таксама: Дарога тоне ў брудзе: вёска пад Оршай змагаецца з бездарожжам, а ўлады робяць выгляд, што праблемы няма
Быховскую скульптуру, вызвавшую волну насмешек и возмущения, отправили на доработку. Но вопросов к автору и…
Урад плануе паступова скарачаць субсідыі на ЖКГ і пераглядаць тарыфы кожны квартал. Беларусы ўжо абмяркоўваюць…
Долгие годы стотысячный город жил без дежурных фармацевтов. Теперь купить лекарства ночью можно три раза…
Мужчыну не спадабаліся рогі, зоркі на грудзях намаляванага персанажа і надпіс men па-англійску. Але ў…
«Евроопт» опубликовал вакансии в Бресте с зарплатами до 2 140 рублей — в комментариях горожане…
БелЖД вводит ежедневные поезда бизнес-класса до Минска и Барановичей. Жители рады, но жалуются на логистику…