Шклоўскі «Жылкамгас» прапанаваў незвычайнае добраўпарадкаванне: камунальнікі бясплатна даюць людзям туі для азелянення двароў, калі яны праявяць ініцыятыву.
Пад Кіраўскам саджаюць расейскія дубкі. Фота: газета "Кіравец"
Шклоўскія камунальнікі запусцілі акцыю «Утульнасць сваімі рукамі», якая вылучаецца нават на фоне звыклых кампаній па добраўпарадкаванні. Замест чарговых суботнікаў або стандартных прац па ўпарадкаванні тэрыторый мясцовы «Жылкамгас» зрабіў стаўку на ўдзел саміх жыхароў у азеляненні.
Чытайце таксама: «Так рэзаць дрэвы нельга»: чаму ў Беларусі масава абразаюць кроны і што пра гэта кажуць эксперты
Сутнасць ініцыятывы простая: людзі прапануюць месца для новых пасадак, а камунальная служба гатовая бясплатна забяспечыць туямі, зямлёй і нават вадой. Ад жыхароў патрабуецца толькі жаданне зрабіць свой двор больш зялёным і ўтульным.
Такі падыход выглядае асабліва незвычайна на фоне падзей, якія апошнія гады ўсё часцей выклікаюць грамадскае абурэнне ў розных рэгіёнах краіны. У многіх беларускіх гарадах добраўпарадкаванне часта асацыюецца не з новымі насаджэннямі, а найперш з масавай вырубкай.
Адным з апошніх прыкладаў стала сітуацыя ў вёсцы Вольна Баранавіцкага раёна, дзе мясцовыя жыхары паведамілі пра спілоўванне старых дрэваў каля барочнай царквы. Паводле сведчанняў беларусаў у Threads, гаворка ішла пра тэрыторыю, звязаную з былым паркам роду Слізняў — месцам, якое ўспрымалася як частка гістарычнага і прыроднага ландшафту.
Падобныя гісторыі неаднаразова ўзнікалі і ў Мінску. Жыхары сталіцы не раз канфліктавалі з камунальнымі службамі з-за зносу дрэваў у дварах, лесапаркавых зонах і раёнах новай забудовы. Асобны рэзананс выклікалі сітуацыі ў Мядзвежына і Калодзішчах, дзе ў апошнім выпадку людзі нават стваралі петыцыю, спрабуючы абараніць зялёныя тэрыторыі.
У Гомелі таксама звярталі ўвагу на выпадкі зносу дрэваў у цэнтральных частках горада і скверах. Мясцовыя жыхары неаднаразова казалі, што пасля такіх «абнаўленняў» прастора часта губляе цень, утульнасць і звыклы выгляд.
Гэтая тэма гучала і ў Брэсце, дзе вырубкі ў раёне Брэсцкай крэпасці і маштабныя перадпратакольныя добраўпарадкаванні перад візітамі высокіх чыноўнікаў успрымаліся часткай гараджан як знішчэнне важных элементаў гарадскога асяроддзя.
У параўнанні з агульнай тэдэнцыяй знішчэння зялёных насаджэнняў шклоўская акцыя выглядае хутчэй выключэннем з практыкі. Замест таго каб прымаць рашэнні без удзелу людзей, мясцовыя службы прапануюць жыхарам самім уплываць на тое, як будуць выглядаць іх двары.
Ці стане «Утульнасць сваімі рукамі» прыкладам для іншых гарадоў — пакуль адкрытае пытанне. Але сама ідэя паказвае, што камунальнае добраўпарадкаванне можа азначаць не толькі спілоўванне старога, але і стварэнне новага. І менавіта гэтага, судзячы па шматлікіх канфліктах вакол зялёных зон, часта чакае грамадства.
Чытайце таксама: Брестчане бьют тревогу из-за вырубки деревьев в Брестской крепости. Кажется, из-за нее погиб совенок
Фестиваль в Лиде, который отменили в марте, внезапно вернули в афишу. Организаторы заявляют, что «услышали…
У Бабруйску мінакі выратавалі зайца-русака, які апынуўся ў пастцы каля тэатра. Увесну дзікія жывёлы ўсё…
Брестчане обратили внимание на ремонт фонтана, который открыли меньше семи лет назад. Мелкоштучная плитка заменила…
В Пинске официально разрешили подавать горожанам воду с «отклонениями от нормы». Санстанция и водоканал уверяют,…
Дзержинск активно готовят к областному фестивалю-ярмарке «Дожинки». Власти обещают «новый облик» к июлю, но жители…
На свободу вышел в том числе гражданин Польши Томаш Бероза, который до задержания жил в…