Коровы не знают о "высоких технологиях"

Замёрзлая вада і дзіравыя дахі: пракуратура выявіла грубыя парушэнні на фермах «Чэрыкаў агра»

26.01.2026 13:33 Ілюстратыўнае фота. Источник фото

Пракуратура выявіла масавыя факты безгаспадарчасці на фермах «Чэрыкаў агра»: пашкоджаныя будынкі, замёрзлая вада і небяспечныя ўмовы працы.
Читайте BGmedia в:

Пракуратура выявіла шматлікія факты безгаспадарчасці на фермах ААТ «Чэрыкаў агра». Праверка праходзіла ў перыяд моцных маразоў, калі ўмовы ўтрымання жывёлы патрабуюць асаблівай увагі.

Чытайце таксама: Не поздно ли? Возле пункта пропуска «Брест» появилась комната обогрева с бесплатным интернетом и подзарядкой гаджетов

У памяшканнях, дзе ўтрымліваецца буйная рагатая жывёла, не былі прынятыя належныя меры па ўцяпленні і добраўпарадкаванні. Дахі і аконныя праёмы мелі пашкоджанні, а вада ў ёмістасцях для паення скаціны замярзала. У кармах для жывёлы пракуроры выявілі кавалкі лёду, а таксама палімерную плёнку.

@365bel Глыбы льда образуются на окнах в «Минск-мире» в сильный мороз. Мужчина опубликовал видео в ТикТок, в котором показал дефект стеклопакета на лоджии в жилом комплексе «Минск Мир». На кадрах видно, что со внутренней стороны окна образуются глыбы льда. По словам автора, дело не в гидроизоляции, а в материале, из которого изготовлен сам стеклопакет: алюминий сильно пропускает низкие температуры внутрь помещения. Как утверждает автор, стеклопакеты меняют сотнями только в одном доме. «Не должно быть тепло в — 20, но и льда такого не должно быть!», — пишет житель. «Одни плюсы. Окна не продувает. И всегда есть лёд для виски», — шутит пользователь в комментариях под видео. #минскмир #минск #новостройкиминск #беларусь #новостибеларуси ♬ оригинальный звук — 365bel

Парушэнні зафіксаваныя і ва ўмовах утрымання маладняку. У індывідуальных хатках знаходзілася па два цяляты ва ўзросце да 90 дзён, што супярэчыць устаноўленым нормам. Акрамя таго, ігнараваліся патрабаванні, якія забараняюць утрыманне ў памяшканнях жывёлагадоўчых аб’ектаў іншых відаў жывёлы.

Небяспеку для работнікаў стваралі і вялікія ледзяшы, якія звісалі са стрэхаў фермаў. Яшчэ адным сур’ёзным парушэннем стала няправільная эксплуатацыя водагаспадарчага збудавання: у воданапорную вежу бескантрольна падавалася вада, яна пералівалася цераз край, у выніку чаго тэрыторыя каля адной з фермаў пакрылася лёдам.

Па выніках праверкі пракурор раёна вынес прадпісанне кіраўніцтву ААТ «Чэрыкаў агра» з патрабаваннем ліквідаваць выяўленыя парушэнні.

Чытайце таксама: У Любанскім раёне ў вядомай сельгаспадарцы кароваў трымалі ў брудзе

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: