Аляксандр Цвікевіч — вядомы беларускі нацыянальны дзеяч, апошні прэм'ер эміграцыйнага ўрада БНР.
Збор твораў Аляксандра Цвікевіча прызналі «экстрэмісцкім». Ілюстрацыя згенеравана ў Google Nano Banana 2
Суд Партызанскага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі чатыры беларускамоўныя кнігі, з якіх тры — літаратурныя творы, а адна — зборнік твораў беларускага нацыянальнага дзеяча, старшынi Рады народных міністраў БНР і ураджэнца Брэста Аляксандра Цвікевіча.
Чытайце таксама: Рада БНР пережила большевиков, переживет и лукашистов, или Бред и вред пропаганды
Суд Партызанскага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі сайт і старонку ў Instagram кнігарні knihi.bу — яна належала Алесю Яўдаху, які нядаўна арыштоўваўся па «справе кнігароў».
Суд Кастрычніцкага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» наступныя кнігі:
Каміла Цень, Макс Шчур і Макар Валынкін — сучасныя беларускія літаратары, творы якіх выдаваліся ў апошнія гады эміграцыйнымі выдавецтвамі.
У сетцы кожны ваш клік пакідае след, які могуць выкарыстоўваць супраць вас. Не дазваляйце ператвараць вашыя інтарэсы ў крымінальныя справы. Уключайце BGlobal VPN — будзьце нябачныя для старонніх вачэй.
Спасылка на падключэнне BGlobal VPN — тут
Акрамя таго, экстрэмісцкі спіс гэтым разам папоўнілі:
Чытайце таксама: «На жаль, гэта паспяховы праект». Фонд «Камунікат» адкрыў інтэрнэт-кнігарню — размаўляем з засноўнікам
Аляксандр Цвікевіч нарадзіўся ў Брэсце 22 чэрвеня 1888 года. У 1912 годзе скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Працаваў юрыстам у Пружанах і Брэсце, але пасля пачатку Першай сусветнай вайны апынуўся ў бежанстве ў Туле, дзе займаўся дапамогай ахвярам вайны.
Актыўна ўдзельнічаў у беларускім нацыянальным руху: у 1917 годзе стаў адным з кіраўнікоў Беларускай народнай грамады і сакратаром Першага Усебеларускага з’езда. У студзені 1918 года прадстаўляў Беларусь на мірных перамовах у Брэсце. У 1921–1923 гадах быў міністрам замежных спраў ва ўрадзе БНР Вацлава Ластоўскага і старшынём Усебеларускай канферэнцыі ў Празе.
У 1925 годзе пераехаў у Мінск, паверыўшы ў абяццанні ўладаў БССР пра палітычную бяспеку і амністыю. Працаваў у Наркамаце фінансаў і Інбелкульце.
Там ён напісаў і выдаў грунтоўную кнігу «Западно-руссизм: нарысы з гісторыі грамадскай мыслі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в.», якая была забаронена савецкімі ўладамі.
Адразу пасля яе выхаду ён у 1930 годзе быў арыштаваны па фальсіфікаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі», асуджаны на ссылку. Паўторна арыштаваны ў 1937 годзе і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1988 і 1989 гадах.
Кніга таксама трапіла пад рэпрэсіі і да шырокага чытача дайшла толькі ў 1990‑я гады, калі была перавыдадзена ўжо ў незалежнай Беларусі. У гэтым томе, які цяпер абвешчаны «экстрэмісцкім», яна таксама ёсць.
Цвікевіч пакінуў багатую спадчыну як аўтар шэрагу кніг і артыкулаў, якія мелі значны ўплыў на развіццё беларускай гістарычнай і палітычнай думкі.
У Брэсце няма ніводнай вуліцы, музея ці нават памятнай шыльды, прысвечанай ураджэнцу горада.
Чытайце таксама: Мнения экспертов: Стоит ли переименовывать улицы в Бресте?
Пресс-конференция главы Бреста не внушила горожанам доверия и вызвала еще больше вопросов. Узнали, каких именно.
Пасля скаргаў жыхароў Плешчаніц на перабоі з вадой у спеку камунальнікі правялі работы. Аднак частка…
Жыхары Слуцка зноў паказалі смецце на Алеі будаўнікоў. Людзі кажуць, што праблема паўтараецца, бо на…
В соцсетях появились два видео с «ниагарским водопадом» в доме в Витебске. Этот же дом…
У Быхаве і Чавусах выйшлі амаль ідэнтычныя матэрыялы пра бяздомных сабак. ДзяржСМІ фактычна ўсклалі адказнасць…
Пінчанка заявіла, што ў чэрвеньскай жыроўцы ёй налічылі плату за ацяпленне, хаця ацяпляльны сезон скончыўся.…