Згарэлая летась Свята-Міхайлаўская царква ў Сцяпанках больш не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Паводле экспертаў, гэта небяспечны прэцэдэнт.
Церковь с Степанках в Жабинковском районе
Міністэрства культуры Беларусі пастановай ад 6 мая 2026 года выключыла са спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Свята-Міхайлаўскую царкву ў вёсцы Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна.
Чытайце таксама: Дом, дзе Караткевіч пісаў «Каласы пад сярпом тваім», разбураецца. Музей абяцалі яшчэ сем гадоў таму
Гаворка ідзе пра драўляны храм XVIII стагоддзя, які быў цалкам знішчаны пажарам у ліпені мінулага года. Пасля рашэння Міністэрства культуры аб’ект афіцыйна страціў статус помніка архітэктуры. На гэта звярнуў увагу тэлеграм-канал «Спадчына».
Свята-Міхайлаўская царква была ўзведзена каля 1780 года і лічылася адным з найлепш захаваных прыкладаў заходнепалескага драўлянага дойлідства з элементамі барока.
Раней даследчыкі называлі храм адным з найбольш каштоўных помнікаў беларускай сакральнай архітэктуры. Ён таксама разглядаўся як магчымы кандыдат на ўключэнне ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Будынак згарэў у ліпені 2025 года. Паводле афіцыйных высноў, прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі. Паведамлялася, што падчас рамонтна-аднаўленчых работ да электрасеткі было падключана адразу некалькі энергаёмістых прыбораў.
Неўзабаве пасля пажару мясцовыя ўлады заявілі пра намер расчысціць тэрыторыю і распрацаваць праект новага будынка на месцы знішчанага храма.
Чытайце таксама: Пожар в Степанках: что уничтожило церковь святого Архангела Михаила
Эксперты ў сферы аховы спадчыны звяртаюць увагу, што Кодэкс аб культуры дапускае выключэнне аб’екта са спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей толькі ў тым выпадку, калі ён фізічна страчаны і пры гэтым немагчыма яго навукова абгрунтаванае аднаўленне.
Менавіта гэтая акалічнасць, паводле заканадаўства, павінна ацэньвацца Навукова-метадычнай радай.
Аднак, як адзначаюць спецыялісты, у выпадку са Сцяпанкаўскай царквой цяжка сцвярджаць, што ўзнаўленне немагчымае. Да пажару храм быў добра вывучаны: захаваліся шматлікія фотаздымкі, абмерныя чарцяжы, архітэктурныя апісанні і іншыя матэрыялы, якія могуць стаць асновай для дакладнага навуковага аднаўлення.
Сёння адзін клік ці падабайка могуць каштаваць занадта дорага. Гісторыя вашага браўзэра не павінна быць падставай для пераследу. BGlobal VPN. цалкам шыфруе ваш трафік. Заставайцеся ў бяспецы.
Спасылка на падключэнне BGlobal VPN – тут
На думку спецыялістаў, выключэнне царквы са спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей можа стварыць прэцэдэнт, які паўплывае на захаванне іншых помнікаў архітэктуры.
Яны звяртаюць увагу, што калі пасля фізічнага знішчэння будынка яго можна проста пазбавіць ахоўнага статусу, то гэта істотна спрашчае вызваленне тэрыторый ад заканадаўчых абмежаванняў. У такім выпадку ўзнікае рызыка, што замест рэстаўрацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей будзе выбірацца шлях іх замены новымі будынкамі.
Менавіта таму гісторыя са Свята-Міхайлаўскай царквой у Сцяпанках ужо цяпер называецца адной з найбольш рэзанансных у беларускай сістэме аховы культурнай спадчыны за апошнія гады.
Чытайце таксама: «Світанак» распродает недвижимость в Орше: на аукцион выставили главный корпус предприятия
У Чэрыкаўскім раёне работнікаў культуры, адукацыі, пошты і лясгаса накіравалі працаваць у сельгасах. Афіцыйна гэта…
Почему закончился «золотой век» беларуского туризма? Журналисты BGmedia рассказывают, как отдыхают европейские северяне и беларусы…
В Минской области на аукцион выставили руины храма XIX века. Покупатель обязан снести здание за…
Оршанский филиал «Світанка» выставил на продажу два крупных объекта недвижимости. Самым дорогим лотом стал главный…
Власти преподнесли горожанам странный «подарок», а на фото засветился недавно задержанный аккумуляторный король Виктор Лемешевский.
У цэнтры Гомеля вада ў лебядзінай сажалцы набыла незвычайны ярка-зялёны колер. Найбольш верагоднай прычынай называюць…