Жыхарка Ельска Наталля Пятроўна на прыёме ў старшыні Гомельскага аблвыканкаму Івана Крупко заявіла, што камеры відэаназірання каля яе дома ўмешваюцца ў яе прыватнае жыццё.
Чытайце таксама: Большой брат следит за мусором: камеры и штрафы против беспорядка
Жанчына сцвярджае, што відэакамеры могуць сачыць за яе любымі дзеяннямі. Паводле Наталлі, іх наяўнасць стварае адчуванне, што яе асабісты прастор пастаянна парушаецца. Пра гэта паведамляе праўладная газета «Гомельская праўда».

Прадстаўнікі мясцовага РАУСа растлумачылі, што відэаназіранне ўсталявана «для забеспячэння правапарадку» і нібыта не ахоплівае яе ўчастак. Пры гэтым у ведамстве адзначылі, што камеры фіксуюць выкананне правілаў дарожнага руху і не праводзяць відэаздымку прыватных тэрыторый грамадзян.
Сітэма маніторынгу ў Беларусі
У Беларусі дзейнічае Рэспубліканская сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі, якая была запушчана ў 2017 годзе. Яна аб’ядноўвае вялікую сетку «разумных» камер, здольных распазнаваць твар, адсочваць аўтамабільныя нумары і запісваць падзеі ў грамадскіх месцах. Да сакавіка 2025 года да гэтай сістэмы было падключана каля 60 000 такіх камер па ўсёй краіне, аб чым паведаміў Міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, гэтыя камеры дзейнічаюць у рэжыме рэальнага часу і выкарыстоўваюцца для забеспячэння грамадскага парадку, раскрыцця правапарушэнняў і фіксацыі парушэнняў правілаў дарожнага руху. Улады сцвярджаюць, што анлайн-маніторынг дапамагае раскрываць злачынствы «па гарачых слядах» і падтрымліваць кантроль над сітуацыяй у краіне.
Аднак разгортванне такой шырокай сеткі відэаназірання выклікае ў грамадзян пытанні пра межы прыватнасці і ступень дзяржаўнага кантролю. Нават калі камеры афіцыяльна «не накіраваны» на назіранне за прыватнымі тэрыторыямі, наяўнасць тысяч сістэм з распазнаваннем твараў можа ствараць у грамадзян адчуванне пастаяннага назірання.
Распрацоўшчыкаў камер — Synesis і Kipod — абвінавачвалі ў сачэнні за пратэстоўцамі пасля выбараў 2020 года і перадачы дадзеных сілавікам. Кампанія ўсяляк гэта адмаўляла. Пазней Synesis патрапіла пад санкцыі ЕС і ЗША.
Чытайце таксама: Палітзняволеная з Брэста ў гомельскай калоніі зацяжарыла пасля спаткання з мужам
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: