Categories: Новости

Жыхары Баранавічаў скардзяцца на працу грамадскага транспарту

Жанчына, што пераехала ў Баранавічы, распавяла пра праблемы з гарадскім транспартам. Многія мясцовыя жыхары пацвердзілі яе словы.

Share

Жанчына, якая пераехала ў Баранавічы, падзялілася сваімі ўражаннямі пра жыццё ў горадзе. Яна адзначыла некалькі рэчаў, да якіх цяжка прызвычаіцца, але асабліва яна абурана грамадскім транспартам.

Чытайце таксама: На адной з вуліц Баранавічаў паклалі асфальт. Ягоная якасць здзівіла жыхароў

«Прайшоў ужо год, як я вярталася ў Баранавічы з Мінска, дзе пражыла трынаццаць гадоў. І ёсць рэчы, да якіх я дагэтуль не магу прызвычаіцца. Тыя, хто даўно жыве ў Баранавічах, напэўна мяне не зразумее, але мінчане мне паспачуваюць. Першая рэч — гэта транспарт. Ніяк не магу прызвычацца, што тут мала транспарта едзе ў адзін бок, і едзе вельмі рэдка. Калі не паспяваеш на адным прыпынку на аўтобус, то патрапіць дадому ці ў якое-небудзь іншае месца вельмі складана», — дзеліцца яна.

@daryadabrydnevaПодписывайся 😉♬ оригинальный звук — Дарья Добрыднева

Што кажуць мясцовыя

Большасць карыстальнікаў падтрымала аўтарку відэа, адзначаючы, што графік руху і малая колькасць транспарту сапраўды ўскладняюць жыццё:

  • «Па грамадскім транспарце ў Баранавічах можна вымяраць гадзіны».
  • «Так, разумею. Я сама пераехала з Мінска ў Баранавічы. Гэта вельмі цяжка».
  • «Ты маеш рацыю!».

Іншыя каментатары лічаць, што розніца паміж працай транспарту ў Мінску і Баранавічах зразумелая і натуральная:

  • «Зразумела, што ў Мінску лепшае транспартнае забеспячэнне, прынамсі таму, што гэта сталіца».
  • «Так ва ўсіх гарадах, акрамя абласных цэнтраў. Праблему знайшлі».

Некаторыя наогул параілі альтэрнатыву грамадскаму транспарту: «У Баранавічах лепш ездзіць на таксі, горад невялікі, паездка 7–8 рублёў, нядорага», — сцвярджаюць жыхары Баранавіч.

Сітуацыя з маршруткамі

Нядаўна Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступе закрануў тэму маршрутак, прапаноўваючы іх скасаваць і развіваць толькі аўтобусны рух.

Гэтая заява выглядае асабліва супярэчліва на фоне ўжо існуючых праблем з грамадскім транспартам у невялікіх гарадах, такіх як Баранавічы, дзе аўтобусы могуць хадзіць нячаста, а маршруткі часта з’яўляюцца адзінай магчымасцю своечасова дабрацца да працы, школы ці крамы (асабліва, калі гаворка ідзе пра жыхароў раённых вёсак).

Такія словы выклікалі ў беларусаў бурную рэакцыю у сацсетках: многія адзначаюць, што ў рэгіёнах маршруткі — важны і неабходны транспарт, і іх адсутнасць істотна ўскладніла б жыццё жыхароў.

Нагадаем, што падобныя скаргі на грамадскі транспарт у Баранавічах узнікалі і раней. Жыхарам новых раёнаў, напрыклад, Паўночны-2, было складана дабрацца да паліклінікі, рынку або вакзала. Ім даводзілася даязджаць праз перасадкі. Некаторыя гараджане заўважылі, што маршруткі, што дапамагалі неяк вырашаць праблему, улады сталі «штучна выціскаць» дзеля аўтобусаў.

Маршрутка ў Брэсце. Ілюстратыўнае фота

Чытайце таксама: В одном из частных секторов в Барановичах дорожники положили асфальт с «нюансом»

Recent Posts

У Пінскім раёне знішчылі савецкую мазаіку на транспартным прыпынку

У Беларусі чарговы выпадак знішчэння твораў манументальнага мастацтва: цяпер у вёсцы Месткавічы. BGmedia распавядае, што…

16.01.2026

«В бюджете облисполкома больше не на что деньги тратить?» Что известно про новый автобус клуба «Динамо-Брест»

Брестчане интересуются, почему клуб купил китайский автобус, а не отечественный от МАЗ. Также они раскритиковали…

16.01.2026

«Галя, у нас отмена!»: брестчане —  о выступлении Солодухи и Дорофеевой на фестивале «Берестейские сани»

Видеообращение провластных беларуских исполнителей вызвало бурную реакцию у горожан. Собрали самые яркие комментарии.

16.01.2026

«Островок стабильности» Лукашенко без альтернатив: как работает пропаганда в Беларуси

После 2020 года в Беларуси начали строить новую информационную реальность. Главный ее смысл — не…

15.01.2026

Падатак на сабак у Польшчы і Беларусі: што трэба ведаць уладальнікам

Сістэмы падатку на сабак у Польшчы і Беларусі істотна адрозніваюцца. Разбіраемся, як ўладальнікі сабак плоцяць…

15.01.2026

«Может, меня неправильно поняли». Беларуска обратилась в комиссию по возвращению, чтобы сделать новый паспорт

Срок действия паспорта Екатерины истек 13 января. А в комиссию она обратилась заранее, чтобы приехать…

15.01.2026