Жыхары дамоў з №16 па №42 падпісалі калектыўны зварот і адправілі яго ў Цюрлеўскі сельвыканкам. Людзі хацелі б хаця б убачыць спецыялістаў на месцы.
Дорога в Менютках Молодечненского района
Жыхары вёскі Мянюткі Маладзечанскага раёна калектыўна дамагаюцца рамонту дарогі. Пад зваротам падпісаліся жыхары 26 дамоў, аднак канкрэтных тэрмінаў ім пакуль не назвалі. Мяркуючы па афіцыйным плане рамонту дарог на 2026 год, чакаць асфальту ў найбліжэйшы час вяскоўцам не варта: Мянютак у спісе ўвогуле няма, а самі аб’ёмы работ па раёне даволі сціплыя.
Чытайце таксама: Асфальт спустя 40 лет и «отработка» вместо дороги: в Молодечно отчитались о благоустройстве улиц — жители не в восторге
Праблемны ўчастак знаходзіцца каля дамоў з №16 па №42. Да 16-га дома дарогу даўно пакрылі двума слаямі асфальту, а далей пачынаецца грунтоўка. Жыхарам, паводле іх слоў, увесь гэты час прапаноўвалі чакаць, пiша kraj.by.
Асабліва цяжка становіцца пасля дажджоў. Вуліца ідзе пад ухіл, таму вада сцякае ўніз і размывае пакрыццё, пакідаючы глыбокія разоры. У ніжняй частцы дарогі назапашваецца мокры пясок: мясцовыя кажуць, што там складана праехаць на ровары, прайсці з дзіцячым вазком або проста не выпацкаць абутак.
Пакуль улады не рамантуюць дарогу, жыхары спрабуюць ратаваць яе самастойна. Хтосьці засыпае праблемныя месцы камянямі, хтосьці прыносіць цэглу, якая засталася пасля будаўніцтва. Але вяскоўцы ўпэўненыя, што чарговая падсыпка праблему не вырашыць: пасля моцных дажджоў матэрыял зноў змые.
«Тут падсыпка бескарысная — пясок змывае вадой. Толькі асфальт, прычым пакласці трэба якасна. Тут машын мала, яго хопіць на дзесяцігоддзі», — тлумачыць мясцовы жыхар Леанід.
Жыхары дамоў з №16 па №42 падпісалі калектыўны зварот і адправілі яго ў Цюрлеўскі сельвыканкам. Адтуль скаргу перанакіравалі ў КУП «Служба заказчыка жыллёва-камунальных паслуг Маладзечанскага раёна». Пакуль гэта ўсё, чаго ўдалося дамагчыся вяскоўцам. Людзі кажуць, што хацелі б хаця б убачыць спецыялістаў на месцы і пачуць канкрэтны адказ, што збіраюцца рабіць з дарогай.
Чытайце таксама: «Везде кругом у нас ямы да лужи»: как жительница деревни Красное добивалась от властей благоустройства дорог
У каментарах у сацсетках высветлілася, што падобных праблем у Маладзечанскім раёне хапае. Карыстальнікі ўзгадваюць вуліцы Веры Харужай і Петруся Броўкі ў самім Маладзечне, вёску Крыніца і іншыя населеныя пункты. Адзін з жыхароў расказаў, што звароты ўжо падавалі неаднаразова: «У выніку нам падсыпалі нешта і на гэтым усё, а потым гэта ўсё змыла».
Асабліва паказальна на гэтым фоне выглядае афіцыйны план бягучага рамонту вулічна-дарожнай сеткі на 2026 год. У ім усяго 17 пазіцый: некалькі вуліц і ўчасткаў у Маладзечне, Цюрлях, Насілаве, Палачанах, Заскавічах і іншых населеных пунктах. Мянютак сярод іх няма.
Прычым нават запланаваныя аб’ёмы нельга назваць вялізнымі. Напрыклад, у Цюрлях збіраюцца заасфальтаваць 2,3 тысячы квадратных метраў на Садовай і 2,15 тысячы на Палявой, у Заскавічах — 3,2 тысячы квадратных метраў на Школьнай. Самы вялікі аб’ём у апублікаваным плане — 7 тысяч квадратных метраў на Лугавой у Насілаве.
Таму перспектывы жыхароў Мянютак пакуль выглядаюць туманна. У зацверджаным плане на 2026 год іх вёскі няма — значыць, калі пасля калектыўнага звароту планы асобна не скарэктуюць, нармальнай дарогі вяскоўцам, падобна, давядзецца чакаць яшчэ год. І гэта — у лепшым выпадку.
Чытайце таксама: В Молодечно благоустраивают пляж на реке Уша — она минимум два раза входила в рейтинг самых грязных в Беларуси
Пока от владельцев частных участков требуют следить за травой, земли сельсоветов, по словам жительницы Минского…
Пока Зеленый Бор преображается к областным «Дожинкам», жители дома №1 на Железнодорожной улице продолжают жить…
Прежнюю схему движения полностью не возвращают, а окончательное решение чиновники примут только после завершения эксперимента.
В «Гродноавтодоре» обещают, что он будет соответствовать современным требованиям, а для маломобильных людей предусмотрят лифт.
В агрогородке Клепачи при пожаре погиб пятилетний мальчик. Предварительно, ребенок отравился угарным газом. Его мать…
Финансирование для завершения реконструкции пока не обеспечено. Но чиновники обещают открыть кинотеатр в начале 2028…