Categories: Новости

Жыхары Слуцка не задаволеныя рамонтам пад’езда. Што ім адказалі ў ЖКГ?

Случчане паскардзіліся ў ЖКГ на стан пад’езда пасля нядаўняга рамонту. Адказ камунальшчыкаў можа здзівіць.

Share

У Слуцку жыхары дома №6 на вуліцы Парыжскай Камуны паскардзіліся на стан пад’езда пасля капітальнага рамонту. Па словах адной з мясцовых жыхарак, замест чаканага рамонту яны ўбачылі толькі бруд, правады, што тырчаць са сценаў, і паштовыя скрыні ў занядбаным стане.

Як растлумачыў дырэктар службы заказчыка ЖКУ Дзмітрый Алешка, капітальны рамонт прадугледжваў некалькі асноўных прац. Сярод іх — рэканструкцыя даху, падвала і адмосткі; поўная замена ўсіх камунікацый — водазабеспячэння, каналізацыі і цеплазабеспячэння; усталяванне новага індывідуальнага цеплавога пункта, а таксама рамонт сістэмы ацяплення.

Паводле словаў дырэктара, усе неабходныя заключэнні экалагічнай экспертызы, пажарнага нагляду, энергагазнагляду і санітарнага кантролю ўжо атрыманыя. Чакаецца заключэнне Дзяржбуднагляду.

Пад’езд слуцкага дома

Але пры гэтым Алешка заявіў, што ў капітальны рамонт не ўваходзяць касметычныя працы ў пад’ездзе, як афарбоўка сценаў, замена паштовых скрыняў і іншыя «дробныя аднаўленні». Гэта ўсё мусіць быць выканана за асабісты кошт жыхароў дома.

Паводле пастановы МЖКГ №5 ад 2016 года, каб правесці бягучы рамонт, жыхарам трэба арганізаваць агульны сход, атрымаць згоду дзвюх трацін уласнікаў, скласці каштарыс і абраць падрадчыка. Дом №6 мае статус жыллёва-будаўнічага кааператыву, таму ўсе пытанні, што датычацца касметычнага рамонту, уласнікі вырашаюць самастойна.

Таксама ў ЖКГ паведамілі, што замена лавачак і абнаўленне слабатокавых камунікацый (інтэрнэт, тэлебачанне) таксама не ўваходзяць у аб’ём капітальнага рамонту і павінны вырашацца асобна. Хочаш жыць у добраўпарадкаваным пад’ездзе – плаці з уласнай кішэні.

Лавачка каля пад’езда

Чытайце таксама: Маці-адзіночка кампенсавала ўніверсітэту больш за $3500. Чаму так атрымалася?

Recent Posts

Суд пришел в колледж: студентку обязали вернуть почти 8 тысяч рублей за учебу

В Бресте устроили выездное судебное заседание прямо в колледже. На глазах у студентов суд обязал…

17.09.2025

Праздник абсурда: как Беларусь «сплачивает народ» автопробегами по ямам

Флаги в реке, «зарядка для всех» и депутатские оды Лукашенко — в стране снова праздник…

17.09.2025

Комитет госконтроля добрался до двух зданий в историческом центре Бреста. Какие нарушения там нашли?

Чиновникам не понравилось, как разместили рекламу на окнах зданий, которые имеют статус историко-культурных ценностей.

17.09.2025

«Гэта — беззаконне». Беларусцы забаранілі ўезд у Літву і далі ПМЖ у Польшчы

Беларуска распавяла, як літоўская міграцыйная служба адмовіла ёй у ВНЖ па «пагрозе нацыянальнай бяспецы» і…

17.09.2025

«Въезд в никуда»: в одной из деревень Гродненщины знак на въезде указывает на поле

В Мостовском районе в поселке Великие Озерки сложилась необычная ситуация со знаком на въезде. Жители…

17.09.2025

«Пальто за зарплату?»: обзор ассортимента и цен в магазине «Элема» удивил беларусов

Жительница Бобруйска сходила в магазин одежды «Элема» и показала осенние пальто, куртки и аксессуары. Пользователи…

16.09.2025