Пасля скаргаў жыхароў на непраходныя вуліцы ўлады Гомельшчыны знайшлі адказных за непрыбраны снег. Раней да яго ўборкі прыцягвалі «дармаедаў».
Случчане прыбіраюць снег. Ілюстратыўнае фота. Крыніца: SlutskGorod
Праз тыдзень пасля галалёда і праз некалькі тыдняў пасля снегападаў гомельскія чыноўнікі праверылі стан дарог і тратуараў. Яны выявілі праблемныя ўчасткі і ўсклалі адказнасць на арганізацыі.
Чытайце таксама: Жительница Речицы не смогла пройти с коляской со своим трехмесячным ребенком по тротуару — он утопает в снегу
Паводле інфармацыі рэгіянальнага дзяржаўнага тэлебачання, асноўная ўвага была на тым, каб ацаніць, як чыноўнікі і замацаваныя за прадпрыемствамі ўчасткі справіліся з уборкай снегу і апрацоўкай супрацьгалалёднымі матэрыяламі, заўважыла «Штодзень».
Улады Гомельскай вобласці заявілі, што «вядучая роля належыць камунальным і дарожным службам», але, каб ім дапамагчы ў зімовы перыяд, часткі вуліц і тэрыторый агульнага карыстання былі замацаваны за асобнымі прадпрыемствамі. У ходзе абследаванняў, паводле чыноўнікаў, былі выяўлены ўчасткі, дзе не забяспечана належная чыстка праезнай часткі і тратуараў, у тым ліку некаторыя ўчасткі ў горадзе Гомелі: вуліцы Барыкіна і Яфрэмава, а таксама пуцеправоды на Савецкай і Малайчука.
Намесніца начальніка гомельскай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аліна Плотнікава паведаміла, што ў выпадку выяўлення праблемных тэрыторый адпаведныя службы аператыўна інфармуюцца і прымаюць меры па іх прыборцы.
Чыноўнікі таксама тлумачылі, што ў Гомелі дзейнічаюць тры асноўныя пляцоўкі для збору снега: дзве ў Савецкім раёне і адна ў Навабеліцкім. Туды, сцвярджаецца, можа быць вывезены снег як камунальнымі службамі, так і прадпрыемствамі. Улады дадалі, што кантралююць рэагенты ў глебе на гэтых пляцоўках і абяцаюць мяняць іх кожныя два гады, каб «зямля адпачывала».
Па выніках праверак Гомельскі, Мазырскі і Светлагорскі райвыканкамы былі абавязаныя ліквідаваць недахопы ў прыборцы снегу да 6 лютага. Пры гэтым прадстаўніца Светлагорскага райвыканкама заявіла, што ў іх раёне з гэтым «усё добра».
У Гомельскай вобласці не ўпершыню ўзнікаюць скаргі жыхароў на прыборку снегу. Людзі адзначалі, што ў Светлагорску «не так усё і добра», як пра гэта кажуць некаторыя чыноўнікі. У горадзе засталіся цэлыя, не ачышчаныя ад снегу вуліцы, якія з пацяпленнем утварыліся ў «кашу», а з чарговым пахаладаннем — у «каток». Такую праблему заўважылі як і ў на пешаходных вуліцах, так і на праезнай частцы.
Таксама варта адзначыць, што ў розных раёнах Гомеля грамадзян, афіцыйна прызнаных «незанятымі ў эканоміцы», актыўна накіроўвалі на працу па ўборцы снега каля аўтобусных прыпынкаў і сацаб’ектаў. Беларусаў прыцягвалі да безаплатных грамадска-карысных работ на ўчастках вуліц і ў пешаходных зонах як частку «прафілактыкі асоцыяльнага ладу жыцця» ў рэгіёне. Падобную практыку прымянілі і ў Магілёўскай вобласці.
Нягледзячы на тое, што заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб «незанятых у эканоміцы» не прадугледжвае прымусовага прыцягнення грамадзян да грамадска-карысных работ, такую практыку ўлады працягваюць ужываць, ігнаруючы яе незаконнасць. Нагадаем, што Дэкрэт № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» не ўстанаўлівае абавязку выканання прымусовай працы, а Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь (арт. 41) забараняе прымусовую працу без судовага рашэння.
Чытайце таксама: Морозы сильнее, чем 14 лет назад: в Брестской области побиты суточные температурные рекорды
В обращении женщина рассказывает, что в 2023 году получила предписание убрать один из столбов, который,…
На российско-беларуской границе водителю запретили ввезти в Беларусь дополнительную канистру с бензином. В самой РФ…
Жители просили о нем три года, строительство началось в мае 2025 года, а пройти весь…
Изменение маршрутов автобусов №25 и №25а в Гомеле вызвало волну возмущения. Горожане не оценили эксперимент…
Вместо ожидаемых слов благодарности публикация в соцсетях Витебского горисполкома собрала десятки критических комментариев.
По словам беларуски, одна дорога к кладбищу заросла настолько, что пройти по ней невозможно —…