Алег Кулеша: Паглядзіце, як напужала Лукашэнку абранне Каардынацыйнай рады: у гэты час яго нічога не цікавіла

Прадстаўнік Асацыяцыі беларускіх палітвязняў «Да Волі» Алег Кулеша абраны дэлегатам Каардынацыйнай рады 3 склікання. Ён ішоў ад самай моцнай і шматлікай кааліцыі «Каманда Паўла Латушкі і «Рух «За свабоду».

Пра матывацыю ўдзелу ў выбарах і свае планы пагаварылі з Алегам Кулешам.

Алег Кулеша, фота: Белсат

— Каардынацыйная рада спыніла працу па палітвязнях. Між тым, у мяне вялікае жаданне займацца менавіта праблематыкай палітвязняў. Невядома, што першаснае: праца па вяртанні дадому ці праца па палітвязнях, бо на сённяшні дзень палітвязняў немагчыма вызваліць без вызвалення нашай краіны. Нашы заходнія партнёры ўвялі мноства розных санкцый, але з-за палітвязняў санкцый увогуле няма. Калі не ўлічваць персанальныя санкцыі супраць катаў, якіх дабіўся НАУ. Аднак, як вядома, беларускі рэжым выкарыстоўвае рабскую працу палітвязняў у ваенных мэтах: вязні вырабляюць скрыні для снарадаў, шыюць вопратку, форму, — усё гэта ідзе ў расійскае войска.

Беларускія дэмакратычныя сілы маюць выканаўчы орган — Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК), прадстаўнікі якіога прызначаны Святланай Ціханоўскай. Каардынацыйная рада насамрэч — гэта наша будучыня. Я перакананы, што ўсе мы абавязкова вернемся дадому (канешне, не ўсе, бо многія проста ўвальюцца ў іншыя грамадствы), і вельмі хутка. Нават сама ідэя вяртання будзе існаваць, і яна мае права на жыццё, толькі на яе ажыццяўленне трэба працаваць. Але мы вернемся ў цалкам зруйнаваную краіну. Калі нават цяпер, у замежжы, мы можам падрыхтаваць неабходныя рашэнні, праекты, некаторыя законы, якія можа прыняць будучы парламент, то гэта трэба рабіць.

Чытайце далей: Казак: Беларускае войска пераводзіцца на інфармацыйны фронт, а рэжым радуецца магчымасці «падзарабіць» на вайне

За доўгія-доўгія гады дыктатуры ўпершыню створаная выбарчая сістэма, дзякуючы якой выбраная Каардынацыйная рада. Я лічу, што беларускае грамадства пачатку 90-ых гадоў не было падрыхтаване да дэмакратычных пераменаў і дэмакратычных дзеянняў. Шкада, але за апошнія 30 год гэтаму нас ніхто не навучыў.

У нас існуе кадравы голад. Мы не разумеем, як развіваецца дэмакратычнае грамадства. Дапусцім, заўтра памірае Лукашэнка, паслязаўтра лукашэнкава атачэнне пачынае грызціся паміж сабой за ўладу. Дзякуй Богу, што Пуцін будзе заняты сваімі праблемамі, і мы зможам вярнуць частку грамадства дадому. Мы атрымліваем самастойнасць, пачынаем працаваць — а працаваць мы не ўмеем. І хто ўвогуле нам сказаў, што не прыйдзе новы Лукашэнка?

 — Вы кажаце, што палітвязняў немагчыма вызваліць без вызвалення Беларусі. Тады праз якую прызму Каардынацыйная рада мусіць разглядаць праблему палітвязняў?

— Па-першае, трэба аднавіць працу камісіі па палітвязнях. Цяпер гэтае пытанне нават не стаіць на парадку дня Каардынацыйнай рады. Па-другое, трэба наладзіць сувязь Каардынацыйнай рады з грамадствам. У нашай кааліцыі ёсць цэлая праграма з дзевяці крокаў, і дзявяты крок — людзі могуць выносіць свае праблемы на разгляд.

Я згодны цалкам, што за нас прагаласавала мала народу. Але гэта галасы. Хібы пры абранні Каардынацыйнай рады трэцяга склікання, безумоўна, ёсць. Ёсць маса людзей, якая жадала галасаваць, але зараз яны падаюць дакументы на міжнародную абарону, — не распрацаваная працэдура галасавання для гэтай катэгорыі беларусаў. Не было фактычна офлайн-галасавання. Пайшла блытаніна са спісамі. Гэтыя ды іншыя хібы выбарчай сістэмы мусіць выправіць новая Каардынацыйная рада.

Офіс Ціханоўскай распрацаваў велізарны дакумент пра рэабілітацыю палітвязняў. Вярнуўшыся дадому, пры новай дэмакратычнай уладзе ўсе, хто пацярпеў ад рэжыму Лукашэнку, змогуць звяртацца ў суд, каб зняць усе абвінавачанні і аднавіць сваё чыстае імя. Зараз праз Каардынацыйную раду мы можам яго грунтоўна прапрацаваць і прыняць гэты закон.

Чытайце далей: Аляксандр Фрыдман. Ці выратуе моўнае пытанне постлукашэнкаўскую Беларусь?

Альбо стварыць моцную міжнародную пляцоўку. Глядзіце, беларускае пытанне імкліва сыходзіць з парадку дня Еўрапейскага Звяза. Гэта сведчыць за тое, што рэжым Лукашэнкі атрымлівае чарговую перамогу, а мы маем чарговую паразу. Паглядзіце, як напужала Лукашэнку абранне Каардынацыйнай рады: у гэты час яго нічога не цікавіла. Згадайма, што выбары пачаліся з атакі 17-мільённай арміі ботаў. Але мы ўсё роўна правялі выбары, гэта зрабіла беларускае грамадства.

Мы афіцыйна абраныя дэлегатамі часткай беларускага грамадства, і мы прадстаўляем яе інтарэсы. Я лічу, што ў будучыні беларусы будуць давяраць, бо ўбачаць: калі ты абіраеш, то ты маеш права спытаць. Таму трэба браць адказнасць на сябе за свае дзеянні. Я такі чалавек, што бяру адказнасць на сябе; гэта не азначае, што я не памыляюся або мне потым не прылятае за гэтую адказнасць. Прылятае, бо я магу памыляцца. Прымаць рашэнні і браць адказнасць за дзеянні — гэтаму трэба яшчэ павучыцца. І Каардынацыйная рада акурат тая пляцоўка, якая дазваляе гэта зрабіць, дазваляе накапіць дэмакратычны вопыт. У нас наперадзе — 2025 год…

— Вы не выключаеце сцэнару, што да ўлады можа прыйсці новы Лукашэнка. Ці маюць дэмакратычныя структуры сілы ўступіць у барацьбу за ўладу? Нават у 2025 годзе.

— Палітычныя партыі знаходзяцца ў заняпадзе: яны ліквідаваныя ў Беларусі, і практычна ніводная партыя не робіць спробаў аднавіць сваю дзейнасць на тэрыторыі Еўразвяза. І палітычныя партыі не праявілі вялікай зацікаўленасці ў існаванні Каардынацыйнай рады, хаця так не павінна быць.

Ці ёсць сёння палітычныя плыні і палітычныя пляцоўкі? Вельмі моцных амаль і няма, дзве-тры толькі. Каардынацыйная рада мусіць стварыць умовы для стварэння палітычных сілаў, якія прымуць удзел у пабудове дэмакратычнай Беларусі. Але гэта на будучыню.

А што сёння? Раздрай і разлад. Мы не аб’ядноўваемся. Скажу больш, міжнародная супольнасць чакае, што мы самі для сябе пачнем штосьці рабіць. Выглядае на тое, што пэўныя сілы ўпарта прабіваюць толькі ўласныя інтарэсы. Нам трэба аб’яднацца. Ці магчыма, напрыклад, аб’яднаць старую апазіцыю з новай, якая паўстала пасля 2020 года?..

Чытайце далей: Аляксандр Фрыдман: Маладая генерацыя знаходзіцца ў пошуку сваёй Беларусі і не жадае, каб яе атаясамлівалі з Лукашэнкам 

Я ўжо пачынаю падымаць пытанне — і Каардынацыйная рада вельмі прыдатная для гэтага пляцоўка, што ў нас палітвязні існавалі заўсёды. Проста з 2020 года пачаліся масавыя рэпрэсіі і генацыд, генацыд палітычны, генацыд нацыянальны. Беларуская мова знаходзіцца ў заняпадзе. Менавіта ў Каардынацыйнай радзе мы можам распрацаваць аснову вяртання да нацыянальных каранёў. Гэта не будуць яшчэ законы, гэта будуць прапановы, але гэта япадрыхтоўчая праца аблегчыць нам аднаўленне незалежнай і нацыянальнай Беларусі.

Беларускае грамадства абрала мірны шлях барацьбы з рэжымам Лукашэнкі. Гэта нядрэнна, але гэта самы складаны шлях з усіх магчымых. Грамадства фактычна толькі ў 2020 годзе знайшло сваю нацыянальную ідэю. Ніхто з палітычных партый, ніхто з палітычных лідараў не прапаноўваў народу выбіраць нацыянальны сцяг – людзі зрабілі свой выбар самі. Людзі прыйшлі да ўсведамлення, што яны беларусы. І гэта толькі першы маленькі крок да аднаўлення нацыі. І колькі б лукашэнкаў рэжым ні прадаваў Беларусь, яна ўсё роўна жыве, як міфічная птушка Фенікс, Беларусь увесь час адраджаецца.

Автор 8

Recent Posts

Брестский облисполком потратил на 11 сувенирных зубров более 8 500 рублей. Показываем, как выглядит эта роскошь

Возможно, нескольких зубров подарили председателю Юрию Шулейко, у которого одна из самых больших коллекций лесного…

6 часов ago

Александр Фридман: Польша решила разговаривать с Лукашенко языком ультиматумов

Последнее слово в миграционном кризисе – за Кремлем: слишком высокие ставки поставлены на кон.

14 часов ago

Мужчину задержали из-за пророссийской провокаторши, спасение из Мухавца: что произошло в Бресте и области 25 июня

А в начале июля будут суть брестского врача анестезиолога-реаниматолога Тимура Лозко. Подробности этих и других…

17 часов ago

«‎Не нравится — идите мимо»: в Бресте женщина с флагами «‎Za Россию»‎ и ЧВК «‎Вагнер» спорила с брестчанами о символике

Происходящее снимали на видео обе стороны конфликта. Угадайте, кого наказали. Журналист BGmedia узнал, что за…

19 часов ago

Голубика дешевле, а малина дороже: сравнили цены на ягоды и фрукты на брестском и варшавском рынках. Цифры любопытные

BGmedia узнало, какие сезонные ягоды и фрукты выгоднее покупать на рынке в Бресте, а какие…

19 часов ago

«Автобус будет Брест — Стамбул — Варшава». Как в чатах обсуждают возможное закрытие погранперехода «Брест — Тересполь»

В приграничных чатах не особо верят в закрытие всех погранпереходов на границе Польши с Беларусью,…

22 часа ago