Ягоная задача – патлумачыць вайскоўцам, што, як і чаму так адбываецца: чаму пляц трэба падмятаць злева направа, трэба чысціць бульбу і фарміраваць сумёты ў квадрат.
Адстаўка Віктара Гулевіча з пасады начальніка Генштаба УС РБ і прызначэнне нагэтую пасаду Паўла Муравейкі нарабіла многа інфармацыйнага шуму. І не ў апошнюю чаргу таму, што зняццё першага адбылося адразу па вяртанні Лукашэнкі з масквы, а прызначэнне другога — за некалькі гадзін да прылёту Пуціна ў Мінск.
Чытайце далей: Евгений Магда. Ядерные игры Путина и Лукашенко: Кремль начинает и…
«Расійскі след» кадравых перастановак спарадзіў процьму канспіралагічных версій. Галоўная з іх – «саюзнікі» рыхтуюць чарговую эскалацыю агрэсіі, для якой спатрэбіўся паслухмяны начальнік Геншатаб ў беларускім войску.
Ці сапраўды сітуацыя выглядае так? Пагутарылі з экспертам у галіне нацыянальнай бяспекі Аляксандрам Казаком.
— Давайце паставім пытанне так: хто ёсць новы шэф Генштаба? Па вялікім рахунку, гэта чалавек, які займаецца інфармацыйнай палітыкай у войску. Хутчэй за ўсё, ягоныя абавязкі палягаюць не ў тым, каб навучыць войска чамусьці новаму, а каб перавесці беларускія войскі на інфармацыйны фронт. То бок, ягоная задача – патлумачыць вайскоўцам, што, як і чаму так адбываецца. Чаму пляц трэба падмятаць злева направа, трэба чысціць бульбу і фарміраваць сумёты ў квадрат.
Канешне, прызначэнне новага начальніка Генштаба можна ўвязаць з прылётам Пуціна ў Мінск. Але, калі шчыра, я не бачу нейкіх падстаў, каб звязаць прызначэнне новага начальніка Генштаба з візітам Пуціна. Цалкам магчыма, што гэта проста супадзенне, прадыктаванае неабходнасцю. Мы бачым, што Лукашэнка ўзяўся выключна за вайсковыя пытанні ўнутры Беларусі, забыўшыся на іншыя праблемы і функцыяванне дзяржавы. Магчыма, Лукашэнка зрабіў чарговы фінт, каб дагадзіць Пуціну: глядзі, Валодзя, я змяніў начальніка Генштаба на інфармацыйна-ваяўнічага.
— Заўважных прыкмет таго, што Беларусь уцягваецца ў чарговы віток расійскай ваеннай эскалацыі не відаць?
Чытайце далей: Александр Фридман: Путин навязывает повестку гибридной войны, а Запад ее обсуждает
— Канешне, відаць. Канешне, Беларусь уцягваецца ў чарговы віток расійскай агрэсіі, Беларусь заангажаваная. Чаго толькі варты беларускі ваенна-прамысловы комплекс, які вельмі моцна звязаны з расійскім. Літаральна 29 траўня Лукашэнка наведаў аршанскі завод «Легмаш», які робіць тармазныя кольцы для градаўскіх ракет. Беларусь, канешне, уцягваецца ў арбіту расійскай ваеннай эскалацыі. Але ў гэтым выпадку Беларусь і сама радая ўцягвацца, бо гэта дадатковы заробак для рэжыму і для Беларусі. Давайце ўзгадаем, як у 2014 годзе беларускія розныя заводы, той жа завод Вавілава, адначасова рабіў оптыку як для расіян, так і для ўкраінцаў.
Таму Беларусь імкнецца скарыстацца магчымасцю, і Беларусь карыстаецца гэтай магчымасцю зарабіць на вайне. І няма чаго разглядаць Беларусь як нейкую пабочную адзінку, самастойную адзінку; не, Беларусь суагрэсар у вайне супраць Украіны — і агрэсар у разуменні ўсяго нашага рэгіёна. Беларусь уцягваецца ў новы віток расійскай агрэсіі, і мы бачым гэта па ваенных вучэннях, па працы беларускага ваенна-прамысловага комплекса, па сумесных ваяўнічых заявах.
Чытайце далей: Аляксандр Казак: Лукашэнка паказвае свету пазіцыю «мы самі с усамі» — пужае і апраўдваецца адначасова
Сітуацыя вельмі складаная. Але казаць, што вось прызначылі новага начальніка Генштаба беларускіх Узброеных сіл і вельмі хутка адбудзецца наступ з боку Беларусі, я б не браўся. Хутчэй за ўсё, гэтая замена закліканая не столькі для знешніх баявых дзеянняў, колькі для ўнутранай вайсковай дзейнасці, як я казаў ужо раней, — патлумачыць вайскоўцам, што, як і чаму.
— На апошняй сустрэчы ў Мінску Пуцін з Лукашэнка не размахвалі так імпэтна ядзернай дубінкай, як раней. Чаму?
— Пачнем з таго, што ўся гэтая гісторыя з ядзерным шантажом — суцэльная палата №6.
Магчыма, яны палічылі, што вучэнняў дастаткова, магчыма, гэта звязана з паездкай Пуціна ў Кітай. Мы бачым вялікую ролю Кітая ў вайне ва Украіне і канфлікту ў рэгіёне, магчыма, адбыўся нейкі мэсыдж, пасыл, за кошт якога рыторыка Крамля крыху адмякла.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: