Палітолаг Арцём Шрайбман прапанаваў Захаду змяніць стратэгію ў адносінах да Беларусі.
«Заместа пасіўнага рэагавання на дзеяні Мінска Захад павінен пашырыць далягляд планавання і ствараць стымулы для таго, каб Беларусь у будучыні пайшла па аптымальнай траекторыі», — піша Шрайбман.
Палітолаг прапануе Захаду падтрымліваць грамадзянскую супольнасць, незалежныя медыя, патрабаваць ад Расіі вываду ядзернай зброі з Беларусі. Фактычна Арцём Шрайбман сабраў у адным месцы розныя годныя прапановы, з якімі ў свой час выступалі розныя аналітыкі і палітыкі, і прапанаваў Захаду ў якасці плана па дэмакратызацыі краіны.
Чытайце далей: Кремль взорвет Беларусь? «Лукашенко либо надувает усы, либо целенаправленно готовит страну к войне»
BGmedia папрасіла гісторыка, палітычнага аглядальніка Аляксандра Фрыдмана ацаніць «план Шрайбмана».
— У прапановах Арцёма Шрайбмана ёсць пэўная логіка і сэнс, самі па сабе гэта добрыя ідэі: і пра падтрымку грамадзянскай супольнасці, і пра падтрымку медыя, і пра больш гнуткае стаўленне да санкцыяў, і пра неабходнасць падтрымліваць нейкія кантакты з рэжымам, і прапанова стварыць інстытут прадстаўніка Еўразвяза па справах Беларусі. Усё добра, з беларускага пункту гледжання гэта выдатныя ідэі! Пад усімі прапановамі можна падпісацца, як і пад абгрунтаваннем: Беларусь — важная краіна, трэба працаваць на будучыню, ад Беларусі ўва многім залежыць лёс Еўропы, нельга аддаваць Беларусь Расіі.
Але. Тут з’яўляецца галоўнае «але»: хто адрасат? Шрайбман звяртаецца да Еўропы, прапануе Захаду змяніць сваю палітыку да Беларусі. І тут ўзнікае пытанне: а навошта Захаду гэта рабіць? Чым цікавыя і прывабныя прапановы для Захаду? Дэмакратызацыя Беларусі ў будучыні — выдатная ідэя. Калі б Беларусь была дэмакратычнай, вольнай, добрым суседам, гэта была б выдатная гісторыя.
Чытайце далей: Евгений Магда: Путин спрятался за Лукашенко. И это грозит проблемами всей Европе
Вось толькі адно пытанне: ці магчыма ўсё гэта рэалізаваць? Шрайбман лічыць, што ў будучыні ёсць усе шанцы гэта рэалізаваць. Як мне падаецца, калі ў Еўропе ідзе вайна, калі існуе пагроза прамога сутыкнення паміж НАТА і Расіяй, не да дэмакратызацыі. Захад не мае такога гарызонту планавання, пра гэта ніхто не задумваецца; праблема ў тым, як не дапусціць прыходу вайны ў Еўропу — праз год, два, пяць? А Шрайбман у гэты час разважае пра дэмакратызацыю Беларусі ў будучыні.
Калі я гляджу на гэты тэкст вачыма еўрапейскіх дыпламатаў — людзей, якія прымаюць рашэнні, не думаю, што ім зразумелыя прапановы і што яны разумеюць аргументацыю. Чаму менавіта зараз трэба заняцца дэмакратызацыяй і зрабіць гэты накірунак прыярытэтам? Давайце глянем на сітуацыю з партугальскай, іспанскай ці грэчаскай перспектывы. Для Іспаніі важна, якая сітуацыя складваецца на мяжы з Марока, ці пагражае яна новым іміграцыйным крызісам. Навошта Іспаніі ці Італіі фінансаваць цэлы офіс прадстаўніка Еўразвяза па Беларусі. А хіба іншыя краіны менш важныя? Зараз абмяркоўваецца пытанне Балканаў: сітуацыя ў Косава, сітуацыя ў Сербіі, сітуацыя ў Босніі і Герцагавіне. Дык чаму трэба Іспаніі адмысловы прадстаўнік па саправах Беларусі і не патрэбны прадстаўнік па справах Марока?
Читайте далее: Александр Фридман: Лукашенко некуда бежать, а любой преемник является потенциальным перебежчиком
Мне здаецца слушным заўвага Шрайбмана наконт таго, што нельга ўспрымаць Лукашэнку як цалкам несамастойную марыянетку, якая выконвае ўсе маскоўскія загады. Але на Захадзе менавіта так Лукашэнка і ўспрымаецца — як крамлёўская марыянетка: ім так лягчэй зразумець фенамен Лукашэнкі.
Шрайбман піша, што ячшэ не ўсё страчана. А я не ўпэўнены, што Захад падзяляе яго думку. Думаю, Захад глядзіць на сітуацыю прыкладна так. Лукашэнка — гэта вельмі дрэнна, можна пашкадаваць Беларусь, якая апынулася адначасова закладнікам і рэжыму Лукашэнкі, і пуцінскага рэжыму. Але нічога для беларусаў зрабіць у дадзены момант нельга. Заходні погляд зараз вельмі просты. Ніхто не верыць, што сітуацыя можа істотна палепшыцца, галоўны клопат — не пагоршыць яе: каб не прыйшла вайна, каб не здарыўся новым міграцыйны крызіс, каб не было прамой пагрозы еўрапейскім інтарэсам. Вось пра што зараз ідзе гаворка — каб захаваць статус-кво.
Відавочна, Захад будзе патрабаваць ад Расіі, каб выводзіла ядзерную зброю з Беларусі. Але гэта ружовыя мары. Мы ведаем, як складвалася гісторыя з расійскай савецкай ядзернай зброяй. Расія заўсёды ахвотна прывозіла ядзерную зброю, а вывозіла толькі ў выпадку пройгрышу. У 1962 годзе СССР сапраўды вывез ядзерную зброю з Кубы, але па дамове з ЗША, якія абавязаліся вывесці ядзерныя ракеты з Турцыі. Хрушчоў фактычна прайграў Карыбскі крызіс, таму Савецкі Саюз і забраў свае ракеты з Кубы.
А паглядзім на краіны Усходняй Еўропы. Чаму СССР вывеў ядзерную зброю з Усходняй Еўропы? Таму што СССР прайграў халодную вайну, у яго не засталося выбару. Таму калі зараз Расія не прайграе ва Украіне, яна ніколі не вывезе ядзерную зброю з Беларусі. Крэмль такім чынам маркіруе тэрыторыю, паказвае ўсім, што Беларусь яму належыць. Таму колькі Захад ні будзе патрабаваць, Расія нават не стане абмяркоўваць гэтае пытанне без узаемных саступак. А Расія патрабуе, каб Захад вярнуўся да сітуацыі 1991 года: каб НАТА вывела свае войскі з Усходняй Еўропы і гэтак далей. Дык давайце згадаем, што было ў 1991 годзе: Беларусь была савецкай рэспублікай, і ядзерная зброя знаходзілася на тэрыторыі гэтай савецкай рэспублікі. З расійскага пункту гледжання, ядзерная зброя як была ў Беларусі, так і павінна застацца, бо тэрыторыя Беларусі разглядаецца як тэрыторыя Расіі.
Читайте далее: Александр Фридман: Лукашенко всегда готов услужить Путину, но только с калькулятором в руках
Што тут можна яшчэ сказаць? Добрыя прапановы. Проста зараз іх немагчыма рэалізаваць. Яны нагадваюць мне размовы пра тое, што беларускіх палітвязняў трэба вызваляць. Трэба — кіньце ў мяне камень, калі нехта думае інакш. Але ці вызвалілі хоць аднаго вязня праз гэтыя патрабаванні? Ніводнага.
Шрайбман, беларускія аналітыкі, усе, у каго баліць за Беларусь, разважаюць з беларускага пункту гледжання. Шрайбман разважае пра гнуткія санкцыі, якія пагаршаюць становішча беларусаў. І ён мае рацыю. Лукашэнка не лятае «Белавія», і лятаць яму няма куды. Але гэтыя санкцыі ўведзеныя ў якасці пакарання, прычым яны ўводзіліся за сур’ёзныя агрэсіўныя крокі беларускага рэжыму. Гнуткі падыход да санкцыяў супярэчыць еўрапейскай логіцы: а што харошага Лукашэнка зрабіў для зняцця санкцый? Нічога! Дык чаму санкцыі трэба адмяняць?
Пачатак разважанняў у гэтым накірунку — станоўчы факт. Але перспектываў у гэтых прапаноў я не бачу.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: