Аляксандр Фрыдман. Што не так са спецаперацыяй «вызваленне палітвязняў»?

09.07.2024 22:13 Фота з сайта Еўрарадыё. Источник фото

Лукашэнкаў рэжым не пацвердзіў ні колькасць вызваленых, ні назваў ніводнага канкрэтнага прозвішча.
Читайте BGmedia в:

Наадварот, беларуская прапаганда пагражае «беглым» далейшым закручваннем гаек.

Апошні тыдзень прайшоў пад знакам вызвалення беларускіх палітвязняў. Праваабаронцы кажуць пра 18 чалавек, аднак называюць толькі прозвішча Рыгора Кастусёва. Беларускі рэжым, наадварот, увогуле ніяк не каментуе падзею, а прапаганда пагражае «беглым». Прайшло дзён пяць пасля апошніх навін пра вызваленне, а ніводнае прозвішча дагэтуль не названае.

Што ж гэта было? Пагаварылі з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.

Беларуский историк Александр Фридман

— Гэта гульня, спроба Лукашэнкі паказаць, што ён гатовы да кампрамісу, гатовы да дыялогу, і нават гатовы зрабіць адпаведныя крокі насустрач. Захад даўно яму не давярае, таму заўсёды патрабуе канкрэтных крокаў.

Да вызвалення палітвязняў прывялі два фактары: польскі ўльтыматум і, напэўна, ціск Кітая, якому не патрэбныя праблемы на мяжы з Еўрасаюзам. У гэты момант Лукашэнка, відаць, вырашыў нешта зрабіць. Але што? Выканаць патрабаванні палякаў? Вызваліць Пачобута ён можа, але вызваліць Пачобута, пра якога палякі гавораць адкрытым тэкстам, значыць, паказаць слабасць: на такую слабасць Лукашэнка ісці не жадае, тым больш, калі гэтае патрабаванне было сфармуляванае ў форме ўльтыматума. А вось патрабаванне спыніць міграцыйныя атакі на польскую мяжу выканаць цяжэй, амаль немагчыма.

Чытайце далей: Вызваленне палітвязняў: каго выпускаюць і што стаіць за дзеяннямі рэжыму

Што застаецца? Застаецца прапанаваць гульню: вы жадаеце Пачобута, але Пачобута вы не атрымаеце. Узамен я вызвалю 18 палітвязняў. Калі не атрымаецца, магу прадаць гэта як гуманітарную акцыю. Відаць, Лукашэнка лічыць, што можна аддаць гэтых людзей замест Пачобута, а калі не, то давядзецца вызваляць і Пачобута ў рэшце рэшт.

Тое, што адбылося, паказвае, што КДБ сваю гульню не скончыў. Што мы маем? Мы маем адну асобу, чыё імя названае: Рыгор Кастусёў. Схаваць вызваленне Рыгора Кастусёва было фактычна немагчыма: Лукашэнка ў сваёй заяве ўзгадаў хворых на анкалогію, усе адразу загаварылі пра Рыгора Кастусёва, бо ён самы вядомы з анкалагічна хворых палітвязняў. Таму пытанне: а дзе Кастусёў? – мусіравалася б увесь гэты час. Відавочна, Кастусёву дазволілі паведаміць пра ўласнае вызваленне.

Што датычыцца астатніх людзей, то мы не ведаем ніводнага прозвішча астатніх 17 чалавек, якіх лічаць вызваленымі з турмаў. Цяжка сказаць, ці ведаюць праваабаронцы канкрэтныя імёны вызваленых палітвязняў і проста іх не называюць. Калі сыходзіць з дапушчэння, што праваабаронцы проста не ведаюць імёны вызваленых, то гэта азначае, што гэтыя людзі вызваленыя і знаходзяцца пад поўным кантролем КДБ, што нават не называюцца іх імёны.

Гэта, хутчэй, гаворыць пра тое, што спецаперацыя не скончаная: улады не пацвердзілі колькасць вызваленых, не кажучы пра канкрэтныя прозвішчы. Наадварот, у публічнай плоскасці ідзе нешта кшталту дыскусіі: вы глядзіце, беглыя, не прыпісвайце іхняе вызваленне сабе ў заслугі, бо мы можам зрабіць яшчэ горш. Альбо, як падкрэслівае Тур, вызваленне палітвязняў было неадназначна ўспрынята.

Чытайце далей: Павел Латушко: Лукашенко занимается деятельностью, для борьбы с которой ШОС и создавалась

Усё гэта паказвае, што гісторыя яшчэ на скончылася. Ва ўмовах цяпершняга рэжыму нельга выключаць, што вызваленых людзей могуць нават вярнуць у турму. Лукашэнкава гульня працягваецца.

— А ці трэба Лукашэнку нармалізацыя стасункаў з Захадам? Прыкаваны да Расіі, ён дадаткова пішчом лезе ў пастку да Кітая: хутка чакаюцца беларуска-кітайскія ваенныя вучэнні, а ў Мінск прыляцела дэлегацыя Цэнтральнага ваеннага савета КНР. Прыкаваны да Расіі, лезе ў пашчу Кітая – які рэзон яму папраўляць стасункі з Захадам?

— Чым больш магчымасцяў – тым лепш. Кітай у ролі магчымасці – добра, калі б нейкім цудам палепшыліся стасункі з Захадам – было б вельмі добра. Усё гэта для Лукашэнкі паляпшае сітуацыю ў адносінах з Масквой, аслабляе татальную залежнасць ад Крамля.

Але праблема палягае не ў тым. Што ён можа прапанаваць Захаду, а Захад – яму? Даверу няма з абодвух бакоў. У сённяшняй сітуацыі, калі Захад і без таго лічыць, што Лукашэнка знаходзіцца ў татальнай залежнасці ад Крамля, мець з ім дачыненні асаблівага рэзону няма. Паляшэнне стасункаў паміж беларускім рэжымам і Захадам цяжка сабе ўявіць.

З аднаго боку, Масква, можа і без захаплення, але спакойна назірае за кітайскай экспансіяй у Беларусі. Але што тут зробіш: Расія сама ў Кітая малодшы партнёр. Думаю, Масква не ў захапленні ад кітайскіх манёўраў, але маўчыць.

Чытайце далей: Александр Фридман: Лукашенко может заняться спецоперациями, чтобы пополнить «обменный фонд»

Ішная справа, калі Лукашэнка пачне рабіць нейкія крокі ў заходнім накірунку, ды яшчэ ў кантэксце далейшага пагаршэння стасункаў паміж Масквой і Захадам. Тады Крэмль не стане глядзець на гэта спакойна. Наратыў пра Лукашэнку-здрадніка, які ў любы момант гатовы перабегчы на бок Захаду, зараз амаль не прысутнічае ў расійскай публічнай прасторы. Але ён нікуды не знік, ён можа вярнуцца ў любы момант. У Расіі ён вельмі лёгка будзе выкарыстаны, бо ўяўленне, што Расія адна змагаецца з Захадам, бо яна не мае сур’ёзных патнёраў, усе шукаюць сваю выгаду, і «здраднікаў» кшталту Пашыняна хапае – усё гэта імгненна можна выцягнуць на паверхню і перанесці на Лукашэнку. Лукашэнка гэта разумее і паводзіць сябе вельмі і вельмі асцярожна.

Калі б зараз Лукашэнка нешта і захацеў зрабіць на заходнім накірунку, хутчэй за ўсё не атрымаецца, бо кантэкст неспрыяльны.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: