Апублічаныя 40 тысяч зваротаў у КДБ — толькі вярхушка айсберга. Адзін апантаны даносчык можа нарабіць шкоды больш, чым тысячы пустых даносаў.
«Кіберпартызаны» ўзламалі сайт КДБ (кажуць, яшчэ восенню 2023 года) і выклалі базу звестак у інтэрнэт. А разам з ім у публічным доступе аказаліся 40 тысяч электронных лістоў, накіраваных у КДБ, — даносаў і не толькі.
Гісторыя нарабіла многа шуму, незалежная прэса разабрала найбольш гучныя даносы па костачках. Праз тыдзень, калі страсці трохі апалі, варта глянуць на праблему больш цвяроза.
Чаму база дадзеных ці не самай закрытай спецслужбы Беларусі апынулася ў адкрытым доступе? Наколькі папулярнае стукацтва ў беларускім грамадстве? І што з гэтым рабіць?
Пагутарылі з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.
Аляксандр Фрыдман
— Уцечка базы дадзеных сведчыць пра досыць нізкі прафесійны ўзровень КДБ перш за ўсё. Для кожнай спецслужбы такія крыніцы інфармацыі адыгрываюць вельмі важную ролю. І КДБ мусіла паклапаціцца пра асабістыя звесткі грамадзянаў, мусіла прыняць захады, каб асабістая інфармацыя не патрапіла да праціўнікаў. Але спецслужба не справілася са сваёй функцыяй.
Узнікае пытанне — чаму: ці то настолькі нізкі прафесійны або тэхнічны ўзровень КДБ, ці то такі высокі ўзровень кіберпартызанаў, альбо віной усяму проста неахайнае, нядбайнае стаўленне да крыніцаў інфармацыі? Уся інфармацыя даносчыкаў: прозвішчы, нумары тэлефонаў, часта адрасы — патрапіла ў адкрыты доступ і пільна вывучаецца. Той, хто хацеў бы наступным разам настукаць на суседа, кампаньёна ці яшчэ кагосьці, задумаецца: а ці трэба звяртацца ў КДБ, якое не здольнае захаваць нават персанальныя звесткі? Даносчыкі любяць ананімнасць, любая публічнасць небяспечная для гэтай з’явы. Бо быць даносчыкам у беларускім грамадстве дагэтуль не дужа ганарова.
Чытайце далей: Александр Фридман: Провокации Кремля «под чужим флагом» в разы увеличивают риски для Беларуси
Так што КДБ у пэўным сэнсе атрымаў поўху. Прапагандысты пачалі трохі разбіраць гэты кейс, а вось маўчанне КДБ паказвае, што гэтая гісторыя для яго вельмі непрыемная. Думаю, унутры КДБ будуць шукаць «казлоў адпушчэння» сярод тых, хто адказваў за тэхнічную бяспеку. А можа праблемы набудуць больш маштабны характар: мы ж не ведаем, які аб’ём інфармацыі дойдзе да Лукашэнкі. Мяркую, Лукашэнку данясуць, што базу інфармацыі з КДБ выкачалі не нейкія энтузіясты з «Кіберпартызанаў», а самае найменшае — ЦРУ. Бо інакш усё выглядае вельмі дрэнна. «Кіберпартызаны» падаюць сябе як актывісты, як хакеры, але не звышпрафесіяналамі; калі яны здолелі выкачаць сакрэтную інфармацыю з КДБ, значыць, з тэхнічнай бяспекай у спецслужбах усё кепска.
Даносы — гэта не пра колькасць, а пра якасць
— 40 тысяч даносаў за 10 гадоў — гэта многа ці мала для Беларусі?
— А я б не вымяраў колькасцю. Пытанне пра даносы — гэта пытанне якасці. Тым больш што звароты на сайт — не адзіная форма даносаў: можна звяртацца праз тэлефон, можна пісаць лісты, можна кантактаваць пры асабістых сустрэчах. Думаю, людзі сталага ўзросту не звярталіся ў КДБ праз інтэрнэт, яны пісалі лісты, тэлефанавалі. Так што апублічаныя 40 тысяч — толькі вярхушка айсберга.
З другога боку, сярод аўтараў 40 тысяч зваротаў ёсць людзі з сур’ёзнымі псіхічнымі праблемамі, прычым відавочнымі праблемамі, звяртаюцца замежнікі, звяртаюцца грамадзяне, якія хацелі даведацца лёс сваіх рэпрэсаваных сваякоў. Усю інфармацыю трэба ўважліва адсарціраваць і ўважліва вывучыць, каб зрабіць канкрэтныя высновы.
Чытайце далей: Александр Фридман: Кто способен посадить самолет, тот не остановится и перед ликвидацией политического противника
Мы не ведаем, што КДБ рабіў з атрыманай інфармацыяй. У выкачаным масіве інфармацыі ёсць некалькі сур’ёзных выпадкаў, напрыклад, уцечка інфармацыі дае ўяўленне пра тое, як распачыналася справа «Белага легіёна». Але, паўтаруся, на падставе колькасці я б не рабіў высновы. Бо нават адзін апантаны даносчык, які піша раз на месяц, але дае інфармацыю на сотні людзей, з пункту гледжання рэжыма працуе больш эфектыўна і прадуктыўна, чым тыя, хто піша тысячы даносаў, але абсалютна пустых.
— Наколькі данасіцельства з’яўляецца распаўсюджанай з’явай у беларускім грамадстве? Ці дае кейс «Кіберпартызанаў» адказ на гэтае пытанне?
— Мы можам зрабіць выснову, што даносчыкі ёсць. Гэта вельмі непрыемна для дэмакратычных сілаў, што даносчыкаў хапае і ўнутры, якія нават балатуюцца ў Каардынацыйную раду. Насамрэч, гэта вельмі сур’ёзная праблема.
Даносчыкі ёсць у любым грамадстве, гэта зразумела. Але беларуская палітычная сістэма, якая грунтуецца на савецкіх традыцыях, заахвочвае грамадзян даносіць. Традыцыя прысутнічае, і яна застанецца нават тады, калі ў Беларусі адбудуцца дэмакратычныя перамены. Такая рэчаіснасць.
Што цікава: існуюць актыўныя даносчыкі, напрыклад Жана Пікоўская з Гомеля, альбо Вольга Бонадарава. Як я зразумеў, у масіве выкачанай інфармацыі не знайшлі ніводнага даноса гэтых людзей. Вядома, што яны даносяць, а ў выкачаных звестках няма ніводнага даноса ад іх.
Чытайце далей: Александр Фридман: Беларусь все глубже погружают в космический «русский мир». А у Лукашенко с Путиным — война
Давайце паглядзім на тую ж Бондараву, якая працуе адкрыта. Яна працуе адкрыта, адна такая, а колькі шкоды можа нарабіць сваімі даносамі! Гэта добры прыклад таго, што ў даносах галоўнае не колькасць, а якасць.
— Тады Зянон Пазьняк сапраўды мае рацыю, калі пры кожнай нагодзе падкрэслівае, што апазіцыйнае асяроддзе нашпігаванае агентамі і стукачамі?
— Нават з гістарычнай перспектывы КДБ заўсёды ўкараняў сваіх агентаў у дысідэнцкія асяродкі. У тым ліку і да самога Пазьняка. Нават на адрас Пазьняка выказваюцца версіі (я не бачыў ніякіх канкрэтных доказаў, гэтую версію прасоўвае дзяржаўная прапаганда), што нават ён супрацоўнічаў з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі, будучы савецкім дысідэнтам.
Гэты феномен не знікне, ён застанецца. Але ў дэмакратычных умовах, у дэмакратычных структурах з прыходам новай палітычнай культуры савецкія традыцыі паступова знікнуць.
Стукачоў стане менш і яны стануць больш асцярожнымі
— Як мінімізаваць наступствы дзейнасці даносчыкаў хаця б у дэмакратычным асяродку?
— КДБ зусім дрэнна рабіў бы сваю працу, калі б даносчыкаў не было ў дэмакратычным асяроддзі. Трэба прыняць, што даносчыкі і стукачы ёсць, і ставіцца да сваёй бяспекі вельмі адказна.
Трэба пазбавіцца наіўнасці. Падчас пратэстаў многія актывісты паводзілі сябе вельмі наіўна: нас многа, таму мы абавязкова пераможам — іначай і быць не можа. Але праціўніку ўжо нечага губляць, таму ён ідзе да канца.
— Як паўплывае акцыя «Кіберпартызанаў» на паводзіны даносчыкаў?
— Я думаю, што стукачоў стане менш, прынамсі, многія будуць ставіцца да такой дзейнасці больш асцярожна. Калі твае персанальныя звесткі трапляюць у адкрыты доступ, а КДБ не гарантуе тваю бяспеку, больш за тое, КДБ ніяк не рэагуе на надзвычайную сітуацыю, — людзям давядзецца задумацца.
Вокзал в саксонском городе Баутцен назвали лучшим в Германии. Хотя еще несколько лет назад его…
Данные были опубликованы в закрытом отчете Минздрава об итогах работы системы здравоохранения за 2023 год.…
Прокуратура давит на врачей, требуя, чтобы те «не мешали» отправлять в войска молодых людей с…
Об этом сообщила лидер демократических сил Беларуси Светлана Тихановская. Редакция BGmedia узнала, о какой стране…
Утечка кадров в Синеокой продолжается, но при этом официальная безработица достигла исторического минимума. Журналисты BGmedia…
Новые размеры бюджета прожиточного минимума будут действовать с 1 ноября. Вместе с ними автоматически пересмотрят…