Аляксандр Фрыдман: Украіна можа разарваць дыпламатычныя адносіны з Беларуссю

Вечарам 22 чэрвеня стала вядома, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звольніў украінскага амбасадара ў Беларусі Ігара Кізіма. Новы амбасадар не прызначаны, прычыны звальнення старога амбасадара не названы.

Што стаіць за гэтым рашэннем? Запыталіся ў гісторыка, палітычнага аглядальніка Аляксандра Фрыдмана.

Аляксандр Фрыдман.

Звальненне ўкраінскага амбасадара ў Беларусі Ігара Кізіма набывае асаблівае значэнне на фоне падзеяў у Вярхоўнай Радзе Украіны.

Вярхоўная Рада абмяркоўвае пытанне пра прызнанне Беларусі краінай-агрэсарам. Узнікае пытанне: чаму менавіта зараз? З беларускага боку не ляцяць ракеты, няма відавочных агрэсіўных дзеянняў, чарговага нападу з тэрыторыі Беларусі не рыхтуецца. А ядзерная зброя, якую Расія збіраецца размясціць у Беларусі, усё-такі накіравана не столькі супраць Украіны, колькі супраць заходніх краінаў. То бок, з беларускага боку не робіцца рэзкіх дзеянняў, якія маглі б справакаваць такую рэакцыю.

Тым не менш Вярхоўнае Рада абмяркоўвае пытанне пра прызнанне Беларусі краінай-агрэсарам, звальненне амбасадара адбываецца на фоне размоваў пра разрыў дыпламатычных адносінаў. Больш за тое, Ігара Кізіма адклікалі з Мінска некалькі тыдняў таму – дык чаму менавіта зараз паўстала пытанне пра яго звальненне? Можна гэта было зрабіць і ў нейкі іншы момант.

Па-трэцяе (не думаю, што гэта лагічны ланцужок, магчыма, проста супадзенне) досыць вялікае інтэрв’ю Святланы Ціханоўскай Наталлі Масяйчук, у якім Ціханоўская не выключае, што ў пэўны момант дэмакратычныя сілы звернуцца да прэзідэнта Украіны па дапамогу.

Читайте также: «Маме мужа дали на месяц, а друзьям на год»: как беларусы делают гостевые визы и с какими проблемами сталкиваются

І на гэтым фоне з’яўляецца інфармацыя пра звальненне амбасадара Кізіма. Я думаю, гэта можа быць крок да разрыву дыпламатычных адносінаў. Хаця па-ранешаму невядома, што прымушае Украіну паскорыць гэтыя працэсы, якіх яна пазбягала досыць працяглы час – абвастрэння на беларускім накірунку. Само звальненне Кізіма не з’яўляецца абвастрэннем, але наступны крок можа аказацца досыць радыкальным. Логіка ў такіх паводзінах прысутнічае. Зыходзячы з таго, што рабіў лукашэнкаўскі бок цягам усяго гэтага часу, асабліва пасля 24 лютага 2022 года: з прадастаўленнем сваёй тэрыторыі для ўварвання ва Украіну, з ракетнымі ўдарамі па ўкраінскай тэрыторыі, з абучэннем расійскіх вайскоўцаў і перадачай боепрыпасаў. Карціна выглядае досыць лагічна, тым больш што Україна ўспрымала Пуціна і Лукашэнку на адным узроўні. Але адказу на пытанне: чаму менавіта зараз, што адбываецца менавіта зараз, што прымушае рабіць Украіну такія радыкальныя крокі – няма.

А можа, і не трэба капаць так глыбока. Магчыма, гэта проста апошняя кропля, якая перапоўніла чашу цярпення Кіева. Ва Украіне адчулі, што ніякай пагрозы з беларускага боку няма, дарэчы, гэта на выходных падкрэсліў у вялікім інтэрв’ю прадстаўнік ГУР МА Андрэй Юсін. Паводле іх аналізу, з боку Беларусі ніякіх варожых крокаў не чакаюць. А раз нічога не пагражае, то ў рэшце рэшт можна і фармалізаваць усе прэтэнзіі і крыўды (яны маюць пад сабой падставы) да Лукашэнкі.

Читайте также: Анатоль Лябедзька пра пашпартызацыю беларусаў замежжа: гаворка ідзе пра месяцы – не пра гады

– Што дасць Кіеву разрыў дыпламатычных адносінаў?

Нічога не дасць. Дыпламатычных адносінаў фактычна ўжо не існуе. Калі закрыецца амбасада Украіны ў Беларусі, то ва ўкраінскіх грамадзянаў у Беларусі узнікнуць пэўныя цяжкасці – у прынцыпе, гэта і ўсё. Беларуская амбасада ва Украіне ўжо даўно не працуе. Я так думаю, што паўнацэнна не можа працаваць і ўкраінская амбасада ў Мінску. Скончыцца ўсё тым, што ўкраінскія дыпламаты, якія яшчэ застаюцца ў Беларусі, хутчэй за ўсё, пакінуць амбасада і яе зачыняць. Я бачу толькі фармалізацыю крыўдаў і прэтэнзій (цалкам слушных, дарэчы), якія ўзніклі яшчэ летась з-за ролі Беларусі ў вайне. А больш прынцыпова нічога не зменіцца. Магчымасці ўкраінскай амбасады ў сённяшнім выглядзе і без гэтага былі вельмі абмежаваныя. Калі Украіна сапраўды пойдзе на разрыў дыпламатычных адносінаў, гэта значыць, што ніякіх адносінаў з Лукашэнкам больш не будзе. Прынамсі ў бліжэйшы час.

Адносінаў з Расіяй таксама не будзе, не думаю, што будзе нейкае замірэнне. Але калі ты ўжо разрываеш дыпламатычныя адносіны, то хаця б на пэўны перыяд, як гэта адбылося падчас расійска-грузінскай вайны, то гэта з’яўляецца перашкодай. Але той жа расійска-грузінскі выпадак паказвае, што дыпламатычных адносінаў няма, яны разарваныя, але стасункі працягваюцца. Таму я б не стаў усё ж перабольшваць значэнне гэтага кроку.

Читайте также: Цены выросли везде. Узнали, где отдыхают беларусы после того, как нас почти отрезали от морей

Avtor

Recent Posts

«На завод бегом. А то привыкли барыжничать». Что в чатах пишут про запрет вывоза товаров из Польши и боль «челноков»

Новые санкции Евросоюза в первую очередь ударили по беларусам, которые часто ездили в Польшу и…

31 минута ago

Средняя зарплата в Бресте якобы приблизилась к 2 000 BYN. Поискали работу за такие деньги

Средняя зарплата в стране в мае составила 2 219 BYN, а на Брестчине почти — 2…

11 часов ago

Польша запретила вывозить товары в Беларусь, шокирующее ДТП под Дрогичином: что произошло в Бресте и области 4 июля

А на брестском госТВ ищут сбежавшую из ИУОТ экс-политзаключенную Викторию Лыскович. Подробности этих и других…

22 часа ago

Бассейн, бильярд и баня: в Бресте продается коттедж за $400 000. Он выглядит очень «‎лакшери»

Двухэтажный жилой дом в Вычулках производит впечатление очень комфортного для проживания. BGmedia оценил всего его…

1 день ago

Не все так плохо? Аналитики сравнили, сколько литров бензина могут на зарплату купить беларусы и жители Европы

Беларусь входит в тройку европейских стран с самым дешевым бензином. Но на покупательскую способность влияет…

1 день ago

Утонула в пруду мехдвора: пропавшая девочка из Каменецкого района найдена мертвой. Собрали все подробности на это время

Поиски четырехлетней Майи Любимцевой продолжались более двух суток. Рано утром 3 июля тело девочки обнаружили…

1 день ago