Прислать новость

Анатоль Лябедзька: Альянс правядзе асобную сустрэчу па інтэграцыі беларусаў у краінах Еўропы

07.11.2023 21:20 Святлана Ціханоўская выступае на сустрэчы Альянса групаў «За дэмакратычную Беларусь». . Источник фото

У Берліне створаны Альянс парламенцкіх групаў за дэмакратычную Беларусь, стратэгічная задача якога — уступленне Беларусі ў Еўразвяз.

Пакуль Лукашэнка “святкаваў” у Мінску “чырвоны дзень календара”, у Берліне створаны Альянс парламенцкіх групаў за дэмакратычную Беларусь, які аб’яднаў прадстаўнікоў парламентаў 15 краін свету (агулам такія групы ўжо існуюць у 22 краінах свету). Адна з галоўных задач Альянса — уступленне Беларусі ў Еўрапейскі Звяз. Удзельнікі сустрэчы дамовіліся і пра лабіраванне “беларускага пытання” на міжнародным парадку дня. Асобную сустрэчу Альянс плануе прысвяціць легалізацыі беларусаў у Еўропе.

Сёння на міжпарламенцкай канфэрэнцыі «Падтрымка дэмакратычнай Беларусі сіламі парламентаў» Выступіла Святлана Ціханоўская. “Для нас Еўрапейскі Звяз — адзіная альтэрнатыва „рускаму свету“. Свету гвалту, несправядлівасці і тыраніі. Толькі ў Еўрапейскім Звязе Беларусь можа захаваць незалежнасць і гарантаваць дабрабыт сваім грамадзянам”, — цытуе Ціханоўскую яе прэс-служба.

Палітык заклікала парламентарыяў дапамагчы з легалізацыяй беларусам, якія пасля 2020 года апынуліся ў выгнанні:

“Нам трэба комплекснае рашэньне, якое ўключыла б у сябе выдачу пашпартоў замежніка, падаўжэньне відаў на жыхарства і спрашчэнне юрыдычных працэдураў. Са свайго боку, мы рыхтуемся выдаваць новы беларускі пашпарт. Я прашу вас падтрымаць гэты праект у вашых парламентах”.

Читайте далее: Евгений Магда: Лукашенко спасает только себя

Увогуле ў Берліне праходзяць адразу некалькі мерапрыемстваў на беларускую тэматыку. Заўтра, да прыкладу, Камітэт па міжнародных справах Бундэстага будзе абмяркоўваць сітуацыю ў Беларусі і прыме адмысловую рэзалюцыю.

Пра беларускую павестку дня ў Берліне сайту BGmedia расказаў Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкім супрацоўніцтве.

https://bgmedia.site
Анатолий Лебедько, фото Facebook

— Сёння ў Берліне адбылася важная падзея: сустрэліся лідары і прадстаўнікі парламенцкіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”, каб абмеркаваць беларускае пытанне. Удзельнічалі прадстаўнікі 15 парламентаў, якія абмяняліся досведам працы і, безумоўна, вызначаліся, што рабіць далей.

Удзел у мерапрыемстве ўзялі кіраўнікі парламенцкіх групаў з Аўстрыі, Францыі, Грузіі, Германіі, Літвы, Малдовы, Нарвегіі, Польшчы, Партугаліі, Іспаніі. Да працы канферэнцыі анлайн далучыліся дэпутаты з ЗША, Украіны, Ірландыі — каля 15 дэлегацыяў удзельнічалі ў сённяшняй канферэнцыі.

Удзельнікі канферэнцыі зафіксавалі мэты і задачы сваёй дзейнасці.

— То бок, фактычна створаны союз дэпутацкіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”?

— Пасля сённяшняга дня можна канстатаваць, што створаны Альянс групаў за дэмакратычную Беларусь. Цяпер мы маем не толькі двухбаковыя кантакты з парламентамі  краінаў свету, але і Альянс як парасонавую структуру, якая аб’яднала ўсе парламенцкія групы ў адну структуру.

Читайте далее: Александр Фридман: В Минске решили заработать на эвакуации соотечественников

Парламенцкае вымярэнне супрацоўніцтва мы мабілізуем на дасягненне мэты Альянса — уступленне Беларусі ў Еўрапейскі звяз. Фармальна дамовіліся прыкладаць усе намаганні, каб Беларусь і надалей прысутнічала ў міжнародным парадку дня, бо, акрамя Беларусі, ёсць вайна ва Украіне і мора іншых глабальных праблемаў, сярод якіх “беларускае пытанне” можа згубіцца.

Праз Альянс мы будзем прасоўваць і нашыя галоўныя наратывы: Беларусь — не Расія, Лукашэнка — не Беларусь, без незалежнай і дэмакратычнай Беларусі не можа быць бяспечнай Еўропы.

— Ці абмяркоўваліся ў Берліне праблемы беларусаў у Еўропе, праблемы іхняй легалізацыі?

— Так, гаворка пра гэта ішла. На канферэнцыі прысутнічаў дэпутат з Люксембурга Поль Галь, які рабіў адмысловы даклад пра беларусаў у Еўропе для Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, сабраў у адным месцы ўсе праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы, і зрабіў адпаведныя рэкамендацыі па іх вырашэнні. Мы вырашылі правесці асобную сустрэчу Альянса па інтэграцыі беларусаў у еўрапейскіх краінах. Мы дадзім рэкамендацыі нацыянальным парламентам і ўрадам, як імплементаваць рэкамендацыі ПАРЭ ў нацыянальныя заканадаўствы: у Еўропе міжнародныя абавязацельствы маюць большую сілу, чым нацыянальнае заканадаўства.

Читайте далее: Васіль Завадскі: Улады пераводзяць медыкаў на «ваеннае становішча»

Мы ўжо маем станоўчыя прыклады такога супрацоўніцтва. У Літве дзякуючы парламенцкаму супрацоўніцтву Сейм пераадольваў вета прэзідэнта на закон пра ўраўнованне абмежаванняў да расіян і беларусаў. І ў Латвіі, калі мы пераконвалі палітыкаў не канфіскоўваць у беларусаў аўтамабілі на беларускіх нумарах, мы працавалі менавіта праз дэпутацкую міжфракцыйную групу “За дэмакратычную Беларусь”. То бок, дзякуючы міжпарламенцкай супрацы мы дамагліся, каб правы беларусаў у выгнанні як мінімум не пагаршаліся.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.