Анатоль Лябедзька пра пашпартызацыю беларусаў замежжа: гаворка ідзе пра месяцы – не пра гады

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) прыняла рэзалюцыю па падтрымцы беларусаў за мяжой. У рэзалюцыі даюцца рэкамендацыі краінам па легалізацыі жыцця беларусаў.

Рэзалюцыя прызнае неабходнасць зняцця адміністратыўных ды юрыдычных перашкод для беларусаў у выгнанні і забеспячэння неабходнага ўзроўню абароны. Але не толькі: прапануецца выдаваць гуманітарныя візы беларусам ва ўсіх амбасадах і консульствах, якія яшчэ працуюць у Мінску.

Пра сутнасць і значэнне гэтага рашэння ПАРЕ распавёў палітычны дарадца Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька.

Дэпутат з Люксембурга Поль Галь і Анатоль Лябедзька (справа). Фота з фэйсбука Анатоля Лябедзькі.

– У Страсбургу адбываецца цэлы шэраг мерапрыемстваў па беларускім парадку дня.

Рэзалюцыя – толькі адзін з файлаў вялікага беларускага пытання. Але файл надзвычай важны, якому папярэднічала гіганцкая праца, праведзеная дэпутатам з Люксембурга Полем Галем: мноства праведзеных сустрэчаў, даследаванняў, кансультацыяў.

Сам факт прыняцця рэзалюцыі вельмі важны: на ўзроўні Еўропы зафіксаваны маштаб выезду беларусаў з краіны, праблема заўважана і зафіксавана.

Трэба сказаць, што рэзалюцыя ПАРЕ – гэта не закон прамога дзеяння. Аднак дакумент прыняты пры наяўнасці поўнага кансенсусу: пры галасаванні толькі тры дэпутаты ўстрымаліся. Гэта дае права еўрапейскім краінам ставіць пытанне перад нацыянальнымі ўрадамі і парламентамі пра імплементацыю рашэння ПАРЕ.

Рэзалюцыя зафіксавала таксама найбольш распаўсюджаныя праблемы, з якімі беларусы сутыкаюцца ў замежжы: інтэграцыя ў грамадства, верыфікацыя, шэраг сацыяльна-эканамічных праблемаў.

Дарэчы, у Страсбургу гаварылася і пра перспектывы новых беларускіх пашпартоў: яны маюць уласцівасць заканчвацца, губляцца, псавацца. Мы атрымалі патрымку ПАРЕ і ў гэтым пытанні.

– Гаворка ідзе пра новыя беларускія пашпарты, ідэю якіх прасоўвае Аб’яднаны пераходны кабінет?

– Так. Пытанне новых беларускіх пашпартоў цяпер разглядваецца ў Бруселі. Рэзалюцыя ПАРЕ ўмацоўвае нашыя перамоўныя пазіцыі на перамовах з Бруселем.

– Якія перспектывы мае пашпартызацыя беларусаў замежжа?

– Я глыбока не пагружаны ў дэталі. Але як заяўляюць прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета, гаворка ідзе пра месяцы – не пра гады. І гэта ўсяляе пэўны аптымізм.

– У рэзалюцыі ПАРЕ гаворка ідзе толькі пра тых беларусаў, якія ўжо знаходзяцца ў выгнанні, ці гаворка ідзе пра ўсіх беларусаў?

– Гаворка ідзе якраз пра ўсіх беларусаў. Падкрэсліваецца важнасць захавання гуманітарных калідораў для беларусаў, якія пераследуюцца па палітычных прычынах на радзіме.

– Рэзалюцыя ПАРЕ прадугледжвае ліквідацыю адміністратыўных і юрыдычных перашкодаў для беларусаў у замежжы. Аднак перш чым трапіць за мяжу, трэба атрымаць візу. А з візамі ў Беларусі, як вядома, вялікая праблема. Ці азначае гэта, што працэдура выдачы візаў, якая з’яўляецца ці не галоўнай перашкодай на шляху ў Еўропу, павінна змяніцца?

– Аўтаматычных зменаў не будзе. Застаецца хатняе заданне для Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага пераходнага кабінета, іншых дэмакратычных структураў, нацыянальных суполак – падымаць гэтае пытанне ў кожным канкрэтным выпадку ў кожнай канкрэтнай краіне. А ўжо нацыянальныя ўрады і парламенты, абапіраючыся на гэтую рэзалюцыю ПАРЕ, мусяць выпрацаваць канкрэтны пакрокавы план яе імплементацыі.

Дэпутат з Люксембурга Поль Галь і прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі (справа) на паседжанні ПАРЕ. Фота з фэйсбука Анатоля Лябедзькі.

 

Avtor

Recent Posts

Женщину будут судить за «экстремизм», в Кобринском районе взорвали здание: что произошло в Бресте и области 26 июня

А в рамках господдержки кредиты ОАО «Ивацевичдрев» из евро переведут в беларуские рубли. Подробности этих…

53 минуты ago

«Может еще каких БЧБ-б***ей выловлю»‎: провокаторша из Каменца, из-за которой задержали парня, снова собирается в Брест

Садия Гаранина, из-за которой ГУБОПиК записал покаянное видео с брестчанином, рассказала в TikTok о своих…

3 часа ago

«Лукашенко волнует железнодорожный транзит». Экономист пояснил, закроют ли погранпереходы на границе Беларуси с Польшей

Больнее по Беларуси ударит перекрытие железнодорожного транзита, а закрытие погранперехода «Тересполь — Брест» в Польше…

4 часа ago

Эта песня хороша, начинай сначала: визовые центры Польши в двух беларуских городах меняют правила приема документов

Речь про подачу документов в соответствии с регистрацией по месту жительства. BGmedia узнало подробности. 

5 часов ago

Брестский облисполком потратил на 11 сувенирных зубров более 8 500 рублей. Показываем, как выглядит эта роскошь

Возможно, нескольких зубров подарили председателю Юрию Шулейко, у которого одна из самых больших коллекций лесного…

14 часов ago

Александр Фридман: Польша решила разговаривать с Лукашенко языком ультиматумов

Последнее слово в миграционном кризисе – за Кремлем: слишком высокие ставки поставлены на кон.

22 часа ago