«Радыё Рацыя» зрабіла вялікую гутарку з Андрэем Саннікавым — каардынатарам кампаніі «Еўрапейская Беларусь», экс-намеснікам міністра замежных спраў Беларусі.
BGmedia выбрала найважнейшыя моманты з гутаркі.
Безумоўна, тэма нумар адзін — ці магчымы паход Расіі на краіны Балтыі? Гэтую тэму апошнімі днямі вельмі моцна разагрэлі паездка Лукашэнкі на палігон у Ашмянскім раёне і заява прадстаўніка АПК Валерыя Сахашчыка пра тое, што рыхтуецца прымяненне ядзернай зброі і «бліцкрыг на Вільню».
Ці пачнецца ваенная агрэсія супраць краін Балтыі бліжэйшымі месяцамі?
Ці пойдуць расійскія войскі (самастойна альбо разам з беларускімі) вайной на краіны Балтыі?
— У такім выпадку мы дапускаем, што НАТА не адкажа, нічога не зробіць у адказ. Я думаю, гэта не так. Пуціну трэба працягваць ціск на Украіну і рыхтаваць, так, рыхтаваць паход на Балтыю. Усё-такі Сувалкі важныя: рыхтуюцца і Польшча, і Літва. Але Пуціну патрэбны Сувалкскі калідор, каб адсекчы краіны Балтыі ад астатняй Еўропы. Таму Сувалкі маюць такое важнае значэнне, таму іх называюць «ахілесавай пятой» НАТА.
Але ці не з’яўляецца сённяшні момант самым зручным для агрэсіі? У ЗША хутка чакаюцца прэзідэнцкія выбары, а значыць, у краіне чакаецца зацяглая перагрузка ўлады. Зараз краіны Балтыі слабей падрыхтаваныя да агрэсіі, а год-два дадатковай падрыхтоўкі могуць зрабіць напад немагчымым?
Чытайце далей: Валерый Карбалевіч: Лукашэнка пужае магчымым удзелам Беларусі ў вайне з пратэстаў 2020 года
— Чаму нават вар’ят не зробіць гэтага (не пойдзе вайной на краіны Балтыі менавіта зараз. — BGmedia)? Ёсць палітыкі, ёсць ваенныя, ёсць НАТА, ёсць недасведчаныя генералы. І яшчэ — нагадаю — ёсць «Рамштайн». «Рамштайн» — гэта ўнікальная з’ява: больш за 50 дзяржаў, якія аб’ядналіся, каб дапамагаць Украіне весці вайну. І там абмяркоўваюцца планы Пуціна ў дачыненні да Еўропы, я ў гэтым не суняваюся. Таму што небяспека настолькі відавочная для ўсіх, што нават гаворка ідзе не столькі пра дапамогу Украіне, таму што яна такая мужная, а пра тое, што трэба перамагаць Пуціна, трэба ваенным способам перамагаць Пуціна. Я падзяляю трывогу, я падзяляю занепакоенасць, але ў дадзены момант — два-чатыры месяцы — пакуль не адбудзецца мабілізацыя, Пуцін не будзе рабіць рэзкіх крокаў войскам, а будзе рабіць гадасці, то бок забіваць мірных людзей.
Чытайце далей: Сахащик: Сегодня нет условий для нападения. Если соседи подготовятся, то никакого «блицкрига на Вильнюс» и не будет
…Я ў 2022 годзе прагназаваў, што ў 2023 ці 2024 годзе НАТА вымушанае будзе паслаць свае войскі ва Украіну, каб змагацца з Расіяй. Проста вымушана, проста Пуцін да гэтага прывядзе. Ён жа зрабіў неверагоднае: Швецыя і Фінляндыя сталі чальцамі НАТА. Ён можа справакаваць прысутнасць войскаў НАТА на тэрыторыі Украіны.
Якім будзе адказ Захаду на прымяненне ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі?
Андрэй Саннікаў патлумачыў, чым можа абярнуцца нанясенне ядзернага ўдару з тэрыторыі Беларусі.
— У адказ можа быць выкарыстана канвенцыйная высокадакладная зброя, а можа быць і стратэгічная ядзерная зброя, таму што няма тактычнай ядзернай зброі ні ў Францыі, ні ў Англіі, яна толькі ў Злучаных Штатаў Амерыкі. Яшчэ паміж Гарбачовым і Рэйганам дасягнутыя дамоўленасці, што яны адмаўляюцца ад выкарыстання гэтай зброі ў аднабаковым і звозяць на цэнтральныя склады (я не ведаю, што адбывалася потым, і ніхто не ведае). То бок, у адказ можа прыляцець усё, што заўгодна. Па нашай тэрыторыі можа прыляцець канвенцыйная зброя, а па расійскай тэрыторыі ўжо стратэгічная, калі наважацца на такое.
Чытайце далей: Латушка: Танкавы ўдар па Літве — рэалістычны сцэнар. Але гэты сцэнар больш рэалістычны ў адносінах да Латвіі
Пра палітвязняў
— Перш за ўсё трэба ратаваць нашых герояў, нашых палітвязняў. Лукашэнка кожны дзень патрабуе ахвяраў, кожны дзень адбываюцца арышты, суды, людзей забіваюць у турмах. Я заўсёды кажу сваім суразмоўцам на Захадзе, што ў нас не трымаюць палітычных вязняў у турмах, у нас іх проста забіваюць. Мы толькі ведаем пра пяць чалавек…
Любыя санкцыі маральна патрэбныя, каб вызваліць палітвязняў. Санкцыі для таго, каб Лукашэнка сышоў з улады? Не. Санкцыі для таго, каб змяніць палітычную сістэму ў Беларусі? Не. Санкцыі толькі для таго, каб вызваліць палітычных вязняў. Я не бачу іншых інструментаў з нашага боку, з боку дэмакратычнага свету, з боку людзей, якія валодаюць фінансавымі, эканамічнымі, якімі заўгодна інструментамі, каб дапамагчы нам вызваліць палітвязняў. Калі вызваляць палітвязняў, я першы скажу: здымайце ўсе санкцыі, таму што мы абавязаныя зрабіць усё, каб выратаваць людзей. Мы павінны ратаваць жыцці людзей.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: