Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч зрабіў агляд найбольш заўважных падзей мінулага тыдня.
Як перанос даты «выбараў» збіў увесь алгарытм
У Беларусі набірае хаду дзіўная прэзідэнцкая кампанія.
У першыя дні па ўсёй краіне беларускі рэжым праводзіць флэшмобы, дзе нейкія людзі перад тэлекамерамі кажуць «ТРЭБА», па-руску – «НАДО». Маўляў, народ просіць Аляксандра Лукашэнку ісці на гэтыя «выбары».
— Дзівосы распачаліся пасля таго, як Лукашэнка ўжо падаў дакументы на рэгістрацыю сваёй ініціятыўнай групы. То-бок, да пачатку выбарчай кампаніі гэта мела б сэнс. Як мне падаецца, гэтыя дзівосы ілумачацца тым, што ўлады спачатку планавалі прызначыць «выбары» на канец лютага – і менавіта пад гэтую дату была запланаваная ўся перадвыбарчая праграма і перадвыбарчая агітацыя. А тут раптам, па нейкіх прычынах, «выбары» перанеслі на месяц раней. І ў выніку адбыўся збой алгарытму: спачатку народ просіць Лукашэнку ісці на «выбары», і ён дае згоду, а атрымалася зусім бязглузда – спачатку Лукашэнка дае згоду, а затым пачалі яго прасіць, — тлумачыць Валерый Карбалевіч.
Чытайце далей: «Боевые комары атаковали Лукашенко, а он объявил войну биолабораториям США»
Ініцыятыўная група Лукашэнкі зарэгістраваная першай. Зарэгістраваныя таксама групы ЛДП Алега Гайдукевіча, былой прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай і старшыні яшчэ адной кішэннай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк. А таксама пададзеная заява на рэгістрацыю Віктара Кулеша. 4 лістапада пройдзе паседжанне Цэнтрвыбаркама.
І вось якая карціна вымалёўваецца:
— Ідзе Лукашэнка, ідуць лідары дзвюх партый – гэта падобна на тое, як адбываліся «выбары» ў Расіі, дзе адначасова з Пуціным таксама ішлі лідары некаторых партый. Прадстаўніца саюза жанчын Вольга чамаданава, а магчыма, прадстаўнік Саюза афіцэраў, яшчэ ад кагосьці. Для абывацеля ствараецца ілюзія: усё нармальна, у Беларусі звычайныя «выбары» – як 5 гадоў таму, і 10, і 15. То-бок, не было 20-га года, не было разгрому апазіцыі, не было ліквідацыі грамадзянскай супольнасці, масавых рэпрэсій. Тым не менш кампанія ідзе на тле новых затрыманняў, якія адбываюцца па ўсёй краіне, — канстатаваў палітычны аглядальнік.
Піяр для паслядоўных прыхільнікаў
31 кастрычніка ў Мінску прайшла другая міжнародная канферэнцыя па еўрапейскай бяспецы. Тая самая, на якую кіраўнік МЗС Максім Рыжанкоў актыўна зазываў прадстаўнікоў «калектыўнага Захаду». Але гэты заклік ніхто, акрамя вядомага кіраўніка МЗС Венгрыі Пітэра Сіярта, ніхто не пачуў.
Чытайце далей: Евгений Магда: Запад не готов к геополитическому помилованию Лукашенко
Першая прайшла летась, але год таму Лукашэнка не выступаў.
— Але гэтым разам Лукашэнка выступіў з вялікай прамовай: яе можна лічыць выбарчым піярам, — адзначае Валерый карбалевіч.
І што ж новага сказаў беларускі правіцель публіцы?
— Галоўны тэзіс прамовы – я ж дасведчаны палітык, я лепш за ўсіх разумею, што адбываецца ў свеце. Лукашэнка казаў пра вялікую небяспеку сусветных забурэнняў, магчымасць новай сусветнай вайны, маўляў, трэба дамаўляцца, палітыкам трэба збірацца і дамаўляцца. І мінская канферэнцыя нібыта гэтаму і прысвечаная. І нават намякаў, што Беларусь гатовая прымаць актыўны ўдзел і нават апынуцца ў цэнтры гэтага працэсу. Ізноў узгадаў Хельскінскі працэс, які адбываўся ў часы халоднай вайны, — кажа Валерый Карбалевіч.
Але языком мянціць – не справу рабіць:
— Усе гэтыя разважанні разбіваюцца аб простыя рэчы: калі ўсё ж дамаўоляцца, то трэба каб у перамовах, у форумах, у канферэнцыях удзельнічалі прадстаўнікі ўсіх бакоў. А на гэтую канферэнцыю прыехалі толькі прыхільнікі Беларусі і Расіі. Можа, за выключэнне імністра замежных спраў Венгрыі, але Венгрыя займае асаблівую пазіцыю, якая не супадае з пазіцыяй Захаду, — тлумачыць палітычны аглядальнік.
Чытайце далей: Куда спешит Лукашенко? Война может прийти к мирным переговорам, а может обернуться эскалацией
Больш за тое, Беларусь – удзельніца расійска-ўкраінскай вайны, якая актыўна дапамагае Расіі, а «ў цэнтры перамоў павінен быць нейтральны мадэратар».
— Да таго ж Беларусь знаходзіцца ў міжнароднай ізаляцыі, пад міжнароднымі санкцыямі – краіна-ізгой. Акрамя ўсяго, Беларусь не вельмі ўплывовая краіна ў свеце, таму ініцыятывы прымірэння ўспрымаліся б па-іншаму, калі б пра гэта гаварылі краіны з большай міжнароднай вагой, — канстатуе аналітык.
Але і гэта яшчэ не ўсе перашкоды.
— Прамова Лукашэнкі не выглядала міралюбівай: яна была вельмі агрэсіўнай, накіраванай супраць захаду. Ва ўсіх праблемах сусвету Лукашэнка абвінавачваў Захад, ЗША. Таму на такой платформе казаць пра нейкія міралюбівыя ініцыятывы наўрад ці выпадае. Тым больш, Лукашэнка сам прызнаў, што структуры, якія павінны прадстаўляць «глабальны Поўдзень» (кшталту ШАС, БРІКС), парцуюць вельмі дрэнна. Піяр можа і ўдаўся, але толькі для сваіх паслядоўных прыхільнікаў, — рэзюмаваў Валерый Карбалевіч.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: