Лукашэнка аб’явіў беларускай дыяспары вайну на знішчэнне

Ваяўнічая і «пераможная» рыторыка Лукашэнкі толькі падсвечвае ягоную слабасць і няўпэўненасць.

Share

Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч падвёў вынікі мінулага тыдня. Галоўная падзеяй мінулага тыдня стала інаўгурацыю самапрызначанага Лукашэнкі.

Валерый Карбалевіч. Фота: «Наша Ніва»

— Інаўгурацыя Лукашэнкі 25 сакавіка, на Дзень Волі, яшчэ раз зафіскавала тое, што і так усім было вядома. Існуюць дзве Беларусі з рознымі крыніцамі ідэнтычнасці, якія рэпрэзентуюць два розныя праекты «Беларусь». І паміж імі ідзе канкурэнцыя, барацьба, некоторыя называюць гэта грамадзянской вайной. Яе абвастрэнне адбылося ў 2020 годзе. Беларускія ўлады вельмі жорсткімі метадамі спрабуюць знішчыць другую Беларусь, знішчыць (у палітычным сэнсе) тых людзей, якія святкавалі і святкуюць Дзень Волі ў розных краінах свету, — канстатуе палітычны аглядальнік.

Чытайце далей: Александр Фридман: Инаугурация Лукашенко прошла под знаком 2020 года, а мелкие уколы выдавали его слабость

І ён дае вельмі простае (а менавіта самае простае тлумачэнне звычайна і бывае самым правільным) тлумачэнне паводзінам беларускага рэжыму:

— Гэтая зацятая спроба змагання з беларускай эміграцыяй, з беларускай дыяспарай, з беларускай апазіцыяй вельмі паказальная. Бо да 20—га года рэжым не звяртаў ніякай увагі на дыяспару, на апазіцыю, і яго не хвалявала Рада БНР, якая перыядычна выступала з нейкімі заявамі. А вось пасля 20—га года Лукашэнка на сістэмным узроўні пачаў з ёй барацьбу. Прынятыя былі шэраг законаў: пра завочныя суды, пра канфіскацыю маёмасці, пра пазбаўленне грамадзянства – шмат людзей ужо пацярпелі ад гэтага. Я ўжо не кажу пра пашпартны ўказ, які пазбавіў беларусаў за мяжой магчымасці мяняць свае пашпарты.

Пра што сведчыць гэтая зацятая барацьба з апазіцыяй за мяжой?

— Беларуская дысяспара стала палітычным чыннікам, стала палітычным суб’ектам яна мае пэўную легітымнасць, яна прэтэндуе на тое, каб рэпрэзентаваць калі не большасць, то вялікую частку беларусаў і ўнутры краіны, і ў замежжы. І сваім самым інсаваннем яна дэлегітымізуе існы рэжым: яго легітымнасць даволі сумнеўная, асабліва на тле таго, як прайшлі апошнія «прэзідэнцкія выбары».

Чытайце далей: «Лукашенко сел в лужу на американском направлении»

«Мы показали электоральный суверенитет в деле. За эти годы нам удалось сформировать стандарт проведения выборов, который может служить международным эталоном», — аб’явіў Лукашэнка на цырымоніі самапрызначэння.

— Апазіцыя ў замежжы ў пэўным сэнсе ўплывае на палітыку Захаду адносна Беларусі. Глядзіце: за гэтыя годы Святлана Ціханоўская сустрэлася практычна з усімі кіраўнікамі краін Захаду, у той час як Лукашэнка такой магчымасці пазбаўлены, дый увогуле заходнія краіны не прызнаюць яго прэзідэнтам. Адсюль такая зацятая барацьба – барацьба на знішчэнне. Па меры абвастрэння сітуацыі ўнутры Беларусі гэтая барацьба з замежнай пазіцыяй будзе толькі ўзмацняцца.

Валерый Карбалевіч тэзісна прагаварыў некалькі заўваг пра саму працэдуру інаўгурацыі.

— Па-першае, за 30 гадоў яна змяніла свой сэнс. Цяпер гэта не толькі клятва «выбранага прэзідэнта» на вернасць Беларусі, беларускаму народу і Канстытуцыі, гэта адначасова клятва сілавікоў, сілавых структураў на вернасць Лукашэнку. Гэта пераварочвае ўсю ідэю інаўгурацыі дагары нагамі, — кажа палітычны аглядальнік.

Чытайце далей: Александр Фридман: Странно, что Лукашенко не предлагает американцам яйца

Валерый Карбалевіч дадае, што інаўгурацыйны выступ Лукашэнкі насіў агрэсіўны характар на адрас палітычных апанентаў, Захаду:

— І гэта лішні раз падкрэслівае ягоную няўпэўненасць, ягоную сумнеўную легітымнасць. Калі ўсё ў парадку – з даверам, з легітымнасцю, з велізарнай падтрымкай, як кажуць улады, то навошта так моцна даказваць сваю рацыю і нярацыю сваіх апанентаў? – задаецца рытарычным пытаннем Валерый Карбалевіч.

Але колькі б Лукашэнка ні выхваляўся «победой на выборах», асабліва перад так званым Палацам незалежнасці ў 2020 годзе, не відаць пераможнага бляску ў ягоных вачах. Хаця дурноты ў ягоных словах поўна:

— Лукашэнка яшчэ раз заявіў, што перамогу над пратэстамі ў 2020 годзе можна параўнаць з перамогай у Вялікай Айчыннай вайне 80 гадоў таму. Вы ўяўляеце сабе маштабы пратэстаў і наколькі Лукашэнка пачувае сябе чалавекам гісторыі, каб параўноўваць абсалютна непараўнальныя рэчы. Барацьбу, змаганне і перамогу чалавецтва над фашызмам і ён параўновае з сілавым утрыманнем сваёй асабістай улады пяць гадоў таму, — абурыўся Валерый Карбалевіч.

Recent Posts

Чыноўнікі адрэагавалі на відэа жанчыны пра кіраўніцтва крамы «Родны кут»

Беларуска распавяла пра закрыццё адзінай крамы, што абслугоўвала некалькі малых вёсак. Гісторыя атрымала працяг пасля…

31.01.2026

«Ябацька» не дайшоў да сцяга праз снег і цяпер скардзіцца на камунальнікаў

Праўладны блогер з Оршы паказаў у TikTok, як выглядае плошча сцяга ў горадзе. Праз снежныя…

31.01.2026

Чем зима в Беларуси отличается от зимы в Швеции? Не только суровостью, но и кардинально разным решением сезонных задач

Зимой жители Беларуси сталкиваются с целым «букетом» проблем. Шведы показывают, как из хаоса можно сделать…

31.01.2026

Снежные чудеса Брестчины: дракон, великан-снеговик и конь в пальто

Пока зима радует снегом, беларусы создавали настоящие чудеса: в Столинском районе появился дракон и гигантский…

31.01.2026

«Самые бедные пенсионеры рвут прилавки». Открытие магазина в центре Барановичей вызвало ажиотаж

На улице Комсомольской открылся второй магазин сети «Южанка». Некоторые местные жители, особенно пенсионеры, считают ее…

30.01.2026

«Все вокруг «откапиталили», а про 24-й забыли». Жители Витебска недовольны графиком капремонта домов в 2026 году

Особенно недовольны те витебляне, чьи дома не попали в список, хотя все соседние уже отремонтировали.…

30.01.2026