Чаму Валерый Кавалеўскі пераязджае з Літвы ў Польшчу

Міністр замежных справаў АПК патлумачыў свой пераезд неабходнасцю падвысіць эфектыўнасць дзейнасці кабінета.

Share

Міністр замежных справаў у Аб’яднаным пераходным кабінеце, кадравы дыпламат Валерый Кавалеўскі пераязджае з Літвы ў Польшчу.

Читайте далее: Александр Фридман: Кремль при помощи «мягкой силы» пытается переформатировать мозги беларусов

Апошнія тры гады Валерый Кавалеўскі працаваў у Літве, дзе знаходзіцца Святлана Ціханоўская і яе офіс. У палітыка закончыўся дазвол на жыхарства, таму ён скарыстаўся момантам, каб атрымаць польскую візу — так супалі абставіны. На думку дыпламата, ягоны пераезд у Варшаву толькі дадасць эфектыўнасці дзейнасці АПК:

— Галоўная прычына пераезду — трэба ўмацоўваць кабінет, бо большая частка кабінета ўсё-такі знаходзіцца ў Варшаве. Трэба быць з кабінетам разам, трэба трохі больш працаваць з польскімі ўладамі. Мая асноўная дзейнасць, як і раней, будзе скіраваная на міжнародку, на ўсіх нашых партнёраў у Ерапейскім Звязе, у Злучаных Шататах — нічога істотнага не мяняецца.

Читайте также: Александр Фридман: Для постсоветских автократов «выборы» не столько победа, сколько подтверждение своего статуса

Ад’езд Валерыя Кавалеўскага адбываецца на фоне, калі ўлады Літвы выпрацоўваюць больш жорсткую міграцыйную палітыку да беларускіх мігрантаў. Сам Валерый Кавалеўскі ў студэнцкія гады закончыў ваенную кафедру ў вну, а затым працаваў кадравым дыпламатам у МЗС Беларусі — да падзеяў 2020 года.

Ці звязаны гэтыя рэчы паміж сабой?

Читайте далее: Валерий Карбалевич: Лукашенко устроил в ОАЭ свою зимнюю резиденцию

— Мой ад’езд ў Польшчу ніяк не звязаны з дакументамі. Сапраўды, я ўжо тры гады адпрацаваў у Літве – гэта, як я пажартаваў ужо, звычайны тэрмін для дыпламата ў адной сталіцы. Нават хутчэй не жарт, а тэхнічная дэталь. Проста сапраўды закончыўся тэрмін дзеяння майго віда на жыхарства, я выкарыстаў сітуацыю, каб падацца на польскую візу. Мой пераезд у Польшчу проста падвысіць эфектыўнасць дзейнасці АПК, — падсумаваў Валерый Кавалеўскі.

Recent Posts

«Выйшла пагуляць, а парку ўжо амаль няма»: у парку «Мядзвежына» заўважылі вырубку дрэваў

Мінчанка апублікавала відэа, у якім паказала парадзелы лесапарк у Фрунзенскім раёне сталіцы. Дрэвы вырубаюць не…

18.03.2026

Брестские чиновники рассказали, что ждет Тришинское кладбище. Про повреждение памятников на субботнике промолчали

В ЖКХ Бреста заявили, что вырезают деревья, которые «негативно влияют как на функциональность, так и…

18.03.2026

Весенние палы выходят из-под контроля: пожары уже уничтожают дома и угрожают деревням

Весенние выжигания травы снова приводят к ЧП: огонь распространяется из-за ветра, страдают дома и леса.…

18.03.2026

«Ничего толком купить нельзя». Жители деревни Загорское уже год не дают покоя чиновникам, требуя решить их проблемы

В небольшом населенном пункте накопилось сразу несколько критических проблем — от перебоев с базовыми услугами…

18.03.2026

Да 70 рублёў за прыём: колькі на самой справе каштуе бюджэтная медыцына ў Беларусі

Прыём урача, хуткая і стацыянар — усё гэта каштуе бюджэту сотні рублёў. Аднак беларусы працягваюць…

18.03.2026

«Трэба знайсці рашэнне». Гомельскія чыноўнікі гадамі абяцаюць вырашыць праблему з транспартам у пасёлку Клімаўскі

Улетку туды часта прыязджаюць дачнікі, але кіроўцы грамадскага транспарту адмаўляюцца абслугоўваць гэты маршрут.

18.03.2026