Галоўнай падзеяй тыдня стала стала заява міністра абароны РБ Віктара Хрэніна адвесці вучэнні «Захад—2025» ад заходніх межаў. Пра прычыны такога рашэння разважае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч.

«Мы прынялі рашэнне аб зніжэнні параметраў вучэння «Захад—2025». Тым самым мы чарговы раз не толькі словам, але і справай пацвярджаем сваю гатоўнасць да дыялогу, кампрамісаў і зніжэння напружанасці», — сказаў Віктар Хрэнін.
Чытайце далей: Обыски, допросы и угрозы посольству Германии: пропаганда и силовики атакуют региональные СМИ в Беларуси
— Гэта можна разглядаць як жэст міралюбства. Справа ў тым, што вакол восеньскіх вучэнняў пачаўся вялікі медыйны, інфармацыйны ажыятаж, у суседніх краінах сталі шмат пісаць і вакол іх бурляць вялікія жарсці, — канстатуе Валерый Карбалевіч.
І тлумачыць прычыну такой пільнай увагі да ваенных вучэнняў:
— У 2022 годзе пасля падобных вучэнняў пачалася атака Расіі на Украіну, менавіта з тэрыторыі Беларусі, менавіта тымі падраздзяленнямі, якія ўдзельнічалі ў вучэннях. Таму суседзі асцерагаюцца, што Расія і Беларусь могуць паўтарыць гэтую аперацыю.
Апрача таго, у вучэннях «Захад—2025» плануецца ўдзел звыш 13 тысяч вайскоўцаў, а паводле міжнародных стандартаў, на падобнага маштабу вучэнні неабходжна запрашаць міжнародных назіральнікаў. Між тым, прадстаўнікі Мінабароны РБ ужо заявілі, што гатовы запрасіць дэлегацыі з асобных, так званых «неварожых», краін. То—бок, прадстаўгнікоў лаяльных краін кшталту Венгрыі, а вось суседзяў, якія найбольш заклапочаныя гэтымі вучэннямі, могуць не запрасіць.
— І тады ўзнікаюць сумневы: раз не запрашаюць, значыць, нешта хаваюць. Такія паводзіны толькі павялічваюць падазрэнні: медыі ў Літве пішуць пра магчымыя правакацыі, пра верагоднасць паррыву Сувалкскага калідора – тэрыторыі, якая можа злучыць Беларусь з калінінградскай вобласцю, — кажа аналітык.
Чытайце далей: Бацька паплаціўся за сына. Аналітык пра кадравы хаос у Лукашэнкі
Плануемыя вучэнні «Захад—2025» вывела Беларусь у міжнародны парадак дня: цяпер пра яе кажуць толькі ў кантэсксце гэтых вучэнняў, адцясніўшы на задні план нават праблему палітвязняў.
Натуральна, суседзі робяць захады ў адказ.
— Польшча ў адказ праводзіць свае вучэнні, а ў Літве з’яўляецца нямецкая танкавая брыгада. На мінулым тыдні ў Вільнюс прыязджаў федэральны канцлер Нямеччыны Мерц і заявіў, што Германія бярэ ў свае рукі абарону НАТА на гэтым кірунку. То—бок напружанне ў рэгіёне ў звязку з гэтымі вучэннямі павялічваецца, што заўважна па абодва бакі беларускай мяжы.
Менавіта на гэтым напружаным фоне Віктар Хрэнін і заявіў пра адвод вучэнняў ад заходніх межаў Беларусі.
— Гэтая заява Хрэніна адбылася пасля тэлефоннай размовы Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным. Можна меркаваць, што спроба знізіць напружанасць вакол вучэнняў – гэта палітычнае рашэнне і Масквы, і Мінска, — мяркуе Валерый Карбалевіч.
Чытайце далей: СССР 2.0? Кремль мечтает вернуть империю — Беларусь в числе первых в списке
Чаму кіраўнікі Расіі і Беларусі зрабілі гэты жэст, які можна разглядаць як прымірэнчы?
— Можна дапусціць, што гаворка ідзе пра паляпшэнне вобраза пуціна ў кантэксце размоваў пра «мірныя перамовы» ў вайне Расіі супраць Украіны.
— Увага сусветных медыяў прыкаваная да магчымых «мірных перамоў», і на гэтым фоне Пуцін хацеў бы выглядаць не ў вобразе ястраба, а наадварот, у вобразе голабу міру. І каб не пасварыцца з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, і прагучала заява, закліканая хоць неяк зняць напружанне ў рэгіёне, — лічыць Валерый Карбалевіч.
Але ёсць і яшчэ адзін нюанс.
— Расія прасоўвае ідэю, каб перамовы аб міры ва Украіне адбыліся на тэрыторыі Беларусі. А дзеля гэтага трэба было паказаць Беларусь не фактарам вайсковай напружанасці, не фактарам мілітарызацыі, а наадварот – краінай, якая клапоціцца пра разрадку, пра зняццё напружанасці, — адзначае аналітык.
Пры гэтым Валерый Карбалевіч падкрэслівае, што змяншэнне маштабаў вучэнняў і перанос іх ад заходніх межаў – у любым выпадку добрая падзея для ўсёй Усходняй Еўропы.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: