Класкоўскі пра выбары ў Каардынацыйную раду: «Дэмакратыя ператварылася ў гульню ў плюралізм дзеля гульні»

Выбары ў Каардынацыйную раду ўрэшце прызначаныя — яны мусяць прайсці 25 траўня, то бок праз тры месяцы пасля «адзінага дня галасавання» ад уладаў. Назваць іх альтэрнатывай лукашэнкаўскім «выбарам» цяпер цяжка.  

Читайте также: Дата выборов в КС все еще не назначена. Можейко: У структуры есть демократичность, но нет ресурса и жесткого срока

«Я думаю, што ў гэтым плане Каардынацыйная рада і іншыя палітычныя структуры эміграцыі проста праваліліся, — канстатуе палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандр Класкоўскі. — Трохі нагадаю перадгісторыю: летась у жніўні прайшла канферэнцыя «Новая Беларусь 2023». Там абмяркоўвалі стратэгію, як сябе паводзіць дэмакратычным сілам у звязку з маючымі адбыцца выбарамі ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы — так званым адзіным днём галасавання 25 лютага. Тады загучала ідэя, што мы павінны гэтым псеўдавыбарам ці «бязвыбарам», як назвалі іх праціўнікі рэжыму, супрацьпаставіць сапраўдныя дэмакратычныя выборы ў Каардынацыйную раду. На сёння даводзіцца канстатаваць, што гэтая ідэя ляснулася, таму што сарваныя тэрміны як мінімум».

Каардынацыйная рада падвяла Ціханоўскую, якая некалькі разоў пракламавала ідею альтэрнатыўных выбараў. Узгадвалі яе і іншыя публічныя асобы. Класкоўскі лічыць, што правал адбыўся праз тое, што зацягнулі з пытаннем, якая павінна быць сістэма галасавання. 

«Перамудрылі, так бы мовіць. Першы варыянт, які яшчэ летась у снежні абнародавалі, падпаў пад жорсткую крытыку з усіх бакоў, таму што сістэма была заблытаная: прапарцыянальная, па спісах, тры галасы кожнаму выбаршчыку, гендарная квота, квота для грамадскіх арганізацый і г.д. Нават пасля гэтай крытыкі, калі сістэму трошкі падшліфавалі, як бы бачым, Ціханоўская днямі ўсё адно адрэагавала ў тым духу, што трэба яшчэ яе дапрацаваць з улікам пажаданняў грамадскасці». 

То бок няма ні належнай арганізаванасці ўнутры КР, ні нармальнай каардынацыі паміж КР і камандай Святланы Ціханоўскай. Па факце спроба зрабіць альтэрнатыву лукашэнкаўскім выбарам правалілася па віне апазіцыйных сіл. 

У той жа час аналітык скептычна ставіцца да самой альтэрнатывы — ён з самага пачатку не спадзяваўся, што ва ўмовах рэпрэсій беларусы больш-менш масава на яе адгукнуцца. Віртуальныя платформы зараз выклікаюць страх — «А раптам ГУБАЗіК зробіць фальшывую платформу, я прагаласую, а потым за мной прыедуць». 

З іншага боку, інтарэс да выціснутых у эміграцыю структур дэмакратычных сіл рэзка ўпаў. Нават тым, хто пра іх ведае, здаецца, што гэта ўжо эмігранцкія тусоўкі, якія вырашаюць праблемы, важныя для себе. Напрыклад, пашпарт новай Беларусі, таму што сыходзіць тэрмін дзейных дакументаў. Але тым, хто ўнутры краіны, гэта ўсё не вельмі цікава. 

Чытайце таксама: Запатрабавана ўнутры Беларусі. Чаго чакаць ад новага сезону праекта па лічбавым самакіраванні

Але ініцыятыва мела б нейкі сэнс, калі б альтэрнатыўныя выбары былі арганізаваныя паралельна з «адзіным днём галасавання». Цяпер жа атрымліваецца, што гэта ўсё пройдзе ў лепшым выпадку толькі напрыканцы траўня.

«Гэта ўжо тая сітуацыя, калі пасля бойкі кулакамі не махаюць. Ужо пройдуць і выбары ў Палату прадстаўнікоў, і ў мясцовыя саветы, і нават так званы Усебеларускі народны сход таксама ў красавіку пройдзе. Якая гэта альтэрнатыва?»   

Структуры дэмакратычных сіл сарвалі ўласныя дэдлайны і разам, колькі б яны ні ківалі адно на аднаго, селі ў галёшу, робіць выснову Класкоўскі. Гэта дае вялікі козыр уладам для дыскрэдытацыі самой ідэі дэмакратычных выбараў. 

Крытычна ставіцца аналітык і да таго, што Каардынацыйная рада сама сабе падоўжыла паўнамоцтвы, якія сышлі 8 лютага. Гэта вельмі падобна на лукашэнкаўскія метады. Невыпадкова частка дэлегатаў сышла — яны палічылі, што непрыгожа самім сабе працягваць паўнамоцтвы. 

Читайте также: Каникулы Координационного совета, или Почему делегаты слагают свои полномочия

«Карацей, заблукалі ў трох соснах. Дэмакратыя дэмакратыяй, але ж мусіць быць нейкая працэдура прыняцця рашэнняў. Гэта той выпадак, калі дэмакратыя ператварылася ў гульню ў плюралізм дзеля гульні. Жаданне ўлічыць усе пункты гледжання прывяло да недзеяздольнасці ў найважнейшым пытанні».  

Гэта нагадвае «старую добрую традыцыю» соймаў у Рэчы Паспалітай, калі адзін чалавек праз права вета мог сарваць любое рашэнне. 

Тая ж самая сітуацыя склалася ў КР раней са стратэгіяй вызвалення палітвязняў: яе прыняцце доўга адцягвалі і пераносілі, урэшце напрыканцы восені прынялі, па словах Класкоўскага, «вінегрэтную» рэзалюцыю — адна фракцыя лічыць так, іншая так, таму трэба спалучаць адно, другое і трэцяе. Гэта набор з розных падыходаў да пытання без аніякіх механізмаў яго вырашэння. 

Такі ж падыход быў характэрны для працы КР увесь час. Ён жа праявіўся і ў нежыццяздольнай, складанай сістэме галасавання. Тут таксама намагаліся ўлічыць усе пажаданні і ў выніку згенеравалі некандыцыйны прадукт. 

«Я не хачу ставіць крыж на будучыні Каардынацыйнай рады, — падкрэслівае Класкоўскі. Я якраз спадзяюся, што такая суровая крытыка пойдзе на карысць, і так ці іначай, калі выбары адбудуцца, у новага складу Каардынацыйнай рады будзе шанец. То, што адбылося, для іх вялікі выклік, але ўсё залежыць ад канкрэтнага складу новай Рады і гэтых людзей. У іх ёсць шанец даказаць, што яны патрэбныя, што яны не будуць пустым месцам. Гэта залежыць выключна ад іх».    

Avtor2

Recent Posts

«‎Не нравится — идите мимо»: в Бресте женщина с флагами «‎Za Россию»‎ и ЧВК «‎Вагнер» спорила с брестчанами о символике

Происходящее снимали на видео обе стороны конфликта. Угадайте, кого наказали. Журналист BGmedia узнал, что за…

2 часа ago

Голубика дешевле, а малина дороже: сравнили цены на ягоды и фрукты на брестском и варшавском рынках. Цифры любопытные

BGmedia узнало, какие сезонные ягоды и фрукты выгоднее покупать на рынке в Бресте, а какие…

2 часа ago

«Автобус будет Брест — Стамбул — Варшава». Как в чатах обсуждают возможное закрытие погранперехода «Брест — Тересполь»

В приграничных чатах не особо верят в закрытие всех погранпереходов на границе Польши с Беларусью,…

5 часов ago

Тихая роскошь: нашли в Бресте квартиру в стиле old money. Она как будто из другой эпохи

Квартира с высокими потолками и дизайнерским ремонтом находится в самом сердце города и напоминает жилье…

12 часов ago

«С автобуса сняли на беседу, автобус отправили без нее». Что пишут в чатах о задержаниях на границе Беларуси с ЕС

В основном силовики допрашивают на границе людей, которые участвовали в 2020 году в протестах. Но…

13 часов ago

Павел Латушко: Китай заставит Лукашенко прекратить гибридную войну против Польши?

Повлияет ли ультиматум Варшавы на дальнейший ход гибридной войны?

22 часа ago