Латушка: Танкавы ўдар па Літве — рэалістычны сцэнар. Але гэты сцэнар больш рэалістычны ў адносінах да Латвіі

29.03.2024 14:58 Лукашэнка на палігоне ў Ашмянскім раёне, president.gov.by. Источник фото

Кіраўнік НАУ падкрэслівае, што гаворка ідзе пра тэарэтычную магчымасць, а не пра рэалізацыю канкрэтнага плана.
Читайте BGmedia в:

Павел Латушка назваў рэалістычным сцэнар, калі «танкавая дывізія паспрабуе ўвайсці на тэрыторыю Літвы з мэтай прарубіць калідор да Калінінграда». Тым больш, што ад беларуска-літоўскай мяжы да Вільнюса ўсяго 20 кіламетраў. Палітык згадаў словы першага намесніка страшыні Саўбеза РБ Паўла Муравейкі, што беларускі рэжым «мае такое права».

Пра гэта кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка заявіў у эфіры тэлеканала «6TV Biełaruś», каментуючы словы прадстаўніка АПК Валерыя Сахашчыка пра «бліцкрыг на Вільню».

Павел Латушка. Фота: АПК

— Тэарэтычна танкавы ўдар па зямлі — гэта рэалістычны сцэнар. Калі танкавая дывізія ўвойдзе на тэрыторыю Літвы з мэтаю прарубіць калідор да Калінінграда, — адзначае палітык.

Читайте далее: Павлюк Быковский: «Дело аналитиков» — попытка наказать и запугать известных противников Лукашенко

Павел Латушка падкрэслівае, што размова ідзе пра тэарэтычную магчымасць танкавага ўдару, а не пра рэалізацыю канкрэтнага плана:

— У Беларусі знаходзіцца тактычная ядзерная зброя, якую Лукашэнка атрымаў ад рускіх: штосьці купіў, штосьці выпрасіў. «Іскандэры», на якіх могуць быць размешчаныя ядзерныя боезарады. Уявім сабе: за танкавай калонай на тэрыторыю Літвы ўваходзяць «Іскандэры». У штаб-кватэры НАТА ўзнікае пытанне: атакаваць гэтыя сілы з выкарыстаннем нават з выкарыстаннем канвенцыйнай зброі — значыць, атакаваць сталіцу Літвы. Можна прагназаваць гэты гіпатэтычны сцэнар і ў адносінах да Рыгі, гэта нават больш рэалістычны сцэнар. Я б не хацеў перабольшваць гэтыя пагрозы, але нашы крыніцы кажуць, што некалькі месяцаў назад адбыліся вучэнні, якія праводзіла кіраўніцтва сакратарыятаў саветаў бяспекі Расіі і Беларусі з удзелам кіраўніцтва генеральных штабоў узроеных сілаў Беларусі і Расіі менавіта па адпрацоўцы гэтага сцэнара.

Пры гэтым Павел Латушка не выключае, што адбыўся наўмысны зліў інфармацыі:

— Ці быў гэта наўмысны зліў інфармацыі, таму што такая інфармацыя пачала паступаць пару тыдняў таму? Магчыма, так. Ці з’яўляецца такі сцэнар рэалістычным? Думаю, што так. Ці з’яўляецца ён рэальным сёння? Думаю, што не. Ці магчымы ён заўтра? Думаю, што так.

Читайте далее: «Двое в одной лодке навсегда». Лукашенко распахнул двери перед исламистским терроризмом

Увогуле беларускі рэжым стварыў перманентныя пагрозы на заходніх межах, мэта якіх — дэстабілізацыя сітуацыі. І гэты факт нельга адмаўляць:

— Чаму танкавы батальён знаходзіцца на палігоне «Гожаў» каля Літвы? Ён стварае перманентна пагрозу для суседніх краінаў, для Літвы. Такую пагрозу ён стварае таму, што гэта выгадна Расійскай Федэрацыі. Выгадна дэстабілізацыя сітуацыі на мяжы. І адначасовы мы бачым, як апошнія чатыры дні тысяча мігрантаў атакавала мяжу з Польшчай, — разважае Павел Латушка.

24 сакавіка на мітынгу ў Варшаве прадстаўнік АПК Валерый Сахашчык зрабіў гучную заяву:

«Расія разам з Беларуссю рыхтуюцца да ўжывання ядзернай зброі і бліцкрыгу на Вільню… беларускія генералы са сваімі калегамі з Масквы малююць стрэлкі на картах у бок Вільні».

Читайте далее: Александр Фридман: Лукашенко некуда бежать, а любой преемник является потенциальным перебежчиком

Гэтая абвінавачванне мусіў абвяргаць Лукашэнка, прыехаўшы 26 сакавіка на палігон у Ашмянскім раёне.

«Дурасць поўная, мы не збіраемся на іх нападаць. Мы выбудоўваем тут сістэму абароны. Яны чакаюць гэта. Яны правакуюць нас, каб мы хоць неяк ім адказалі. Вазьміце закідванне дыверсійных груп праз украінскую мяжу. Яны зацікаўленыя ў развязванні гэтай вайны. Дурныя людзі», — заявіў Лукашэнка.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: