Лукашэнка аб’явіў манаполію на ідэалогію. Што не так?

13.04.2025 15:52 Так выглядае лукашэнкава ідэалогія. Фота: Наша Ніва. Источник фото

Пяцігадовыя рэпрэсіі парадзілі «асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы». Яе з’яўленне – гэта прыкмета таталітарнай дзяржавы
Читайте BGmedia в:

Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч падвёў палітычныя вынікі мінулага тыдня. Што за гэты час адбылося ў Беларусі?

Валерый Карбалевіч. Фота: «Наша Ніва»

Галоўнай унутрыбеларускай палітычнай падзеяй палітычны аглядальнік назваў дырэктыву №12 «Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы», падпісанную Лукашэнкам 9 красавіка. Аналітык звяртае ўвагу, што гэта ўжо другая дырэктыва, падпісанная цягам апошніх двух тыдняў: 2 красавіка з’явілася дырэктыва «Аб удасканаленні функцыявання сістэмы органаў улады і кіравання, узмацненні выканальніцкай дысцыпліны».

— Складваецца ўражанне, што Лукашэнка пасля прэзідэнцкіх выбараў ітмкнецца неяк замацаваць сваю перамогу ў нейкіх канцэптуальных дакументах. І робіць гэта хутка, ліхаманкава – нібыта некуды спяшаецца, — канстатуе Валерый Карбалевіч.

Чытайце далей: Лукашенко затеял опасную игру с импортом рабсилы из Пакистана

Аглядальнік нагадвае, што Лукашэнка не першы раз звяртаецца да тэмы ідэалагічнай працы, такога кшталту дакументы з’яўляліся і раней.

— Але тут цікава тое, што ідэалагічная праца ў Беларусі праводзіцца пры адсутнасці ідэалогіі. Магчыма, такая сітуацыя нават нечым выгадная рэжыму, бо дазваляе вельмі гнутка рэагаваць на падзеі, мяняць палітычную кан’юнктуру, не зважаючы на светапоглядныя рэчы. А вось у гэтым дакуменце зафіксаваныя «асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы».

Змест так званых «асноў ідэалогіі» не ўтрымлівае нічога цікавага – гэта набор прапагандысцкіх штампаў:

— Гэта не ідэалогія. Ідэалогія – гэта сістэма поглядаў, якая дае адказы на ўсе пытанні, праблемы жыцця, жыццядзейнасці грамадства і чалавека. А гэтая дырэктыва ўяўляе набор эклектычных тэзаў – своеасаблівы светапоглядны вінегрэт. На ідэалогію гэта зусім не падобна, але цяпер такі дакумент з’явіўся. Мусіць, улады лічаць, што цяпер ён будзе працаваць, што ідэалагічная праца, укараненне ідэалогіі ў грамадстве запрацуе, — мяркуе Валерый Карбалевіч.

Чытайце далей: Латушко: Лукашенко хвалит Сталина. Как раньше хвалил Гитлера

Але чаму беларускі рэжым прыйшоў да такой высновы? 30 гадоў шукалі сваю ідэалогію – так і не знайшлі. А што змянілася цяпер?

— Падаецца, прычына ў тым, што пачаліся масавыя рэпрэсіі, і ўсталяванне ідэалагічнай працы можа быць функцыянальным толькі ва ўмовах жорсткага ціску з боку дзяржавы на грамадства. Пра гэта сведчаць усе класічныя таталітарныя сістэмы 20 стагоддзя. З’яўленне дзяржаўнай ідэалогіі – гэта прыкмета таталітарнага грамадства, таталітарнай сістэмы, бо ў дэмакратычным грамадстве ідэаялогіі – як дзяржаўнай ідэалогіі няма: там ёсць ідэалогіі партый, грамадскіх аб’яднанняў, паміж партыямі і ідэалогіямі адбываецца палітычная канкурэнцыя. А калі дзяржава ўстанаўлівае манаполію на нейкую ідэалогію, то гэта азначае, што ўсе грамадзяне гэтай краіны павінны прытрымлівацца гэтай ідэалогіі. То—бок, іншадумства забаронена, і любыя спробы не спавядаць такую ідэалогію караюцца паводле закона, караюцца рэпрэсіямі і так далей. То—бок, дзяржаўная ідэалогія і свабода светапогляду. Дзяржаўная ідэалогія і правы чалавека – рэчы несумяшчальныя. Гэта, мусіць, не вельмі непакоіць беларускія ўлады, бо яны ўжо разарвалі, спалілі ўсе масты з дэмакратычнымі прынцыпамі, якія нават зафіксаваныя ў беларускай Канстытуцыі, — падсумаваў Валерый Карбалевіч.

Чытайце далей: Фридман: Лукашенко проповедует своеобразный национализм

Рэжым Лукашэнкі менавіта так уяўляе сабе ідэалогію. Аднак хацелкі не заўсёды супадаюць з рэальнасцю. Ці запрацуе прапанаваная рэжымам сістэма?

— Лукашэнка проста згадвае досведы, якія меў у часы сваёй маладосці, сталасці, у савецкія часы. То—бок ён проста ўзяў савецкую ідэалагічную сістэму і паспрабаваў яе рэаніміраваць у новых беларускіх умовах. Гэта і ідэалагічная вертыкаль – ад адміністрацыі прэзідэнта да працоўных калектываў, гэта і БРСМ замест камсамола, гэта і намеснікі кіраўнікоў прадпрыемстваў па ідэалогіі замест былых парткамаў. Але калі ў савецкія часы гэта не спрацавала і не прадухіліла крах камуністычнай сістэмы, то ў сённяшніх умовах, калі грамадства існуе на перакрыжаванні інфармацыйных плыняў, чакаць, што нейкая ідэалогія выратуе рэжым ад катаклізмаў, не варта. 2020 год вельмі яскрава паказаў: калі здараецца палітычны крызіс, ніякі ідэалагічны падмурак не дапаможа, — адзначыў Валерый Карбалевіч.

Яшчэ адна адбылася на мінулым тыдні, але яе аналітык пракаемнтаваў коратка. Лукашэнка 11 красавіка правёў перамовы з прэм’ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам, які з сямействам прыляцеў у Мінск. Паўгода таму Лукашэнка лётаў у Пакістан.

— Таваразварот паміж краінамі невялікі, таму цяжка прагназаваць, што перамовы і новыя дамовы моцна павялічаць аб’ём гандлёвага абароту паміж краінамі, — лічыць Валерый Карбалевіч.

 

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: