Лукашэнка гаворыць за Расію, а Рыжанкоў прапануе «перазагрузіць дэмакратыю»

Беларускі правіцель рыхтуецца да паездкі ў Расію, ад імя якой раскрытыкаваў «ваяўнічую пазіцыю» Германіі і Францыі.

Share

Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч падвёў палітычныя вынікі  мінулага тыдня.

Валер Карбалевіч. Фота: Ліберальны клуб, Facebook

У бясконцай барацьбе з цэнамі перамагае мацнейшы

Зацішша ва ўнутрыбеларускім палітычным жыцці перарвала нарада па барацьбе з цэнамі.

— Барацьбу з цэнамі Лукашэнка вядзе ўвесь час свайго кіравання – 30 гадоў, але дасягненняў у гэтай барацьбе нешта не відаць. У гэтай бясконцай барацьбе перамагае мацнейшы – то-бок, цэны, — іранічна канстатаваў Валерый Карбалевіч.

Чытайце далей: Трамп – американский Лукашенко? «Если он перегнет палку, американцы не станут закрывать на это глаза»

Грамадства сёння больш турбуюць сусветныя падзеі, парадак дня якім задае новая амерыканская адміністрацыя на чале з Дональдам Трампам. Безумоўна, пытанне нумар адзін для нашага рэгіёна – гэта заканчэнне вайны ва Украіне, ці заключэнне перамір’я.

І Аляксандр Лукашэнка хацеў бы таксама спрычыніцца да гэтай падзеі, якая хвалюе ўвесь свет. Можа, невыпадкова ён вырашыў даць інтэрв’ю блогеру Марыё Наўфалу. Сярод іншага, Лукашэнка выказаўся і наконт накіравання міратворчага кантынгенту ва Ўкраіну:

«Расія ніколі з тым не пагодзіцца. Прынамсі, такая пазіцыя Расіі на сёння. Тым больш, што кіраўніцтва Еўрапейскага саюза, перш за ўсё ў асобе Германіі і Францыі, займае вельмі агрэсіўную пазіцыю».

— Лукашэнка ў гэтым інтэрв’ю спрабуе гаварыць ад імя Расіі, куды ён збіраецца наведацца на наступным тыдні. Увогуле ў Беларусі цяпер адбываецца ратыфікацыя дамовы паміж Беларуссю і Расіяй аб гарантыях бяспекі  — дамовы, якая прадугледжвае размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі расійскіх вайсковых аб’ектаў і расійскіх вайсковых падраздзяленняў. Што, як кажуць эксперты, нічога добрага для беларускай бяспекі не нясе, — адзначыў Валерый Карбалевіч.

Чытайце далей: Опубликован договор о гарантиях между Путиным и Лукашенко. «Военная граница РФ переместилась ближе к границам НАТО»

Рыжанкоў у Швейцарыі выступаў за мір, за які ў Беларусі саджаюць

На адыходзячым тыдні міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў наведаў Жэневу.

— Упершыню міністр наведаў еўрапейскую краіну – пасля паўгода знаходжання на гэтай пасадзе, што вельмі паказальна. І выступіў на сесіі рады па правах чалавека ААН, дзе прапанаваў сваю канцэптуальную версію дэмакратыі. Галоўная ідэя ў тым, што сёння народы і ў Беларусі, і ў замежжы, і нават у Еўропе не хвалююць тэмы грамадзянскіх і палітычных правоў. Іх хвалююць права на жыццё, права на бяспеку і сацыяльна-эканамічныя правы (жыллё, заробак, пенсіі і так далей). І з гэтым у Беларусі, маўляў, якраз усё ў парадку. Але менавіта Беларусь з’яўляецца добрай ілюстрацыяй таго наратыву, што калі ў людзей забіраюць палітычныя і грамадзянскія правы, то з бяспекай атрымліваецца вельмі дрэнна. У Беларусі няма гарантый бяспекі: любога чалавека могуць затрымаць, арыштаваць, пасадзіць у вязніцу – і ні суд, ніхто дапамагчы не можа. Прычым не толькі па палітычных прычынах, але і па непалітычных, — канстатаваў Валерый Карбалевіч.

Максім Рыжанкоў паўтараў наратывы беларуска—расійскай прапаганды: маўляў, у Еўропе няма дэмакратыі. І нават спасляўся на выступ віцэ-прэзідэнта ЗША Вэнса на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. І ўвогуле выказаў тэзіс, што нее існуе ўніверсальнай мадэлі правоў чалавека, а ў Беларусі такая мадэль дэмакратыі, якая ёсць, таму не крытыкуйце нас за парушэнні правоў чалавека.

Там жа, у Жэневе, Максім Рыжанкоў выступіў на канферэнцыі па раззбраенні. Натуральна, выступаў за мір, супраць гонкі ўзбраенняў, за дэмілітарызацыю.

— Гэта адбываецца на фоне таго, што ў Беларусі заклікі да міру і спынення вайны Расіі супраць Украіны з’яўляюцца злачынствам. Рыжанкоў папракаў суседзяў, што яны нарошчваюць узбраенні, павялічваюць абаронны бюджэт, зусім не згадваючы пра тое, што прычынай такой увагі да бяспекі з’яўляюцца дзеянні Расіі, якая напала на аднаго са сваіх суседзяў. Натуральна, што ўсе іншыя суседзі заклапаціліся пра сваю бяспеку, — патлумачыў плюралізм у адной галаве Валерый Карбалевіч.

Чытайце далей: Сможет ли Украина сплотить Европу или коллективный запад растворится в политике Трампа?

Міністр казаў, што «саюз Беларусі і Расіі» не нясе небяспекі трэцім краінам.

— Але тры гады таму менавіта з тэрыторыі Беларусі пачаўся наступ расійскіх войскаў на Украіну, — нагадаў палітычны аглядальнік.

Рыжанкоў казаў, што ўсе працэсы мілітарызацыі і ўзбраення ў Беларусі адбываюцца празрыста.

— У верасні на тэрыторыі Беларусі пройдуць ваенныя расійска-беларускія вучэнні «Захад—2025», на якія запросяць прадстаўнікоў не ўсіх, а толькі «асобных» краін НАТА. То-бок, запросяць краіны—партнёры з ШАС, напрыклад, а вось суседзяў, якія надзвычай занепакоены гэтымі вучэннямі, якраз і не запросяць, — патлумачыў Валерый Карбалевіч.

Рыжанкоў назваў расійскую ракету «Орешнік», якая будзе размешчаная на тэрыторыі Беларусі ў другой палове 2025 года, зброяй не нападу, а абароны.

— Але для абароны патрэбна зброя, здольная паражаць ворага, які ступіў на тэрыторыю Беларусі, то-бок зброя невялікай далёкасці. А далёкасць дзеяння «Орешніка» – да 5 тысячаў кіламетраў. А гэта значыць, з тэрыторыі Беларусі яна здольная паразіць усе еўрапейскія сталіцы. Дзеля абароны такая зброя не патрэбная – гэта зброя нападу. І ў гэтым міністр быў яўна няшчыры, — рэзюмаваў Валерый Карбалевіч.

Recent Posts

«Ничего за это не будет». Прокурор Ивацевичского района разрешил участникам диалоговой площадки «обсирать змагаров»

Прокурор Александр Хомич во Дворце Пусловских рассказал «компетентно и простым языком обо всех возможных проявлениях…

14.04.2026

Сіла TikTok: у Бабруйску ліквідавалі падтапленне каля пад’езда пасля відэа жыхароў

На вуліцы Ульянаўскай у Бабруйску жыльцы заўважылі падтапленне, што ішло з трубы. ЖЭУ адрэагавала на…

14.04.2026

Рынок жилья в Бресте застыл, а в Минске россияне скупают каждую десятую квартиру

Рынок недвижимости Бреста замер: март 2026 года не принес весеннего оживления. Спрос остался на уровне…

14.04.2026

«Беларуское» из Китая и России: МАРТ пожаловался на подделки популярных продуктов

МАРТ заявил о поддельных «беларуских» продуктах на российских маркетплейсах. Среди них — молочка с вымышленными…

14.04.2026

Как связаны ликвидация греко-католических приходов в Брестской области и запрет на служение двум польским священникам

В марте Беларусь покинули два польских священника, которые много лет служили в Дрогичинском, Ивановском и…

14.04.2026

Оставьте желтые трамваи туристам. Где искать настоящую Португалию в 2026 году? Гид «для своих»

Инстаграм обещает глянец, но реальная магия Португалии прячется в деталях, которые не видят алгоритмы.

14.04.2026