Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч падвёў асноўныя вынікі адыходзячага тыдня.
Інфармацыйна-дыпламатычнае абвастрэнне на беларуска-ўкраінскім фронце
Валерый Карбалевіч канстатуе абвастрэнне беларуска-ўкраінскіх стасункаў, якое назіраецца апошнімі днямі. Адбываецца гэта па віне беларускага боку, які жадае дагадзіць Крамлю:
— Аляксандр Лукашэнка, беларускае кіраўніцтва, каб дагадзіць Маскве, залагодзіць нейкія абвінавачанні з боку Крамля, прыняў рашэнне падвесці пэўную частку беларускіх войскаў да ўкраінскай мяжы. Як сказаў сам Лукашэнка, трэць беларускага войска, — тлумачыць аналітык пазіцыю беларускага рэжыму.
Чытайце далей: Евгений Магда: Лукашенко играет в солдатиков
У прынцыпе, нічога новага: Лукашэнка гушкаецца на геапалітычных арэляў ужо тры дзясяткі гадоў.
— Мілітарысцкія гульні вакол паўднёвых межаў Беларусі вядуцца з самага пачатку вайны Расіі супраць Украіны. Таму нічога асаблівага гэтым разам не адбываецца. Але ўкраінскі бок гэтым разам даволі рэзка адрэагаваў: з’явілася жорсткая заява міністэрства замежных спраў Украіны, у якой Беларусь засцерагаюць ад нейкіх неабдуманых крокаў, — кажа Валерый Карбалевіч.
Беларускі МЗС выступіў з адказам, яго пазіцыю падтрымаў расійскі МЗС вуснамі Марыі Захаравай.
Чым жа выкліканае не столькі ваеннае, колькі інфармацыйна-дыпламатычнае абвастрэнне?
— Мяркую, гэта выкліканае падзеямі ў Курскай вобласці. Наступ украінскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі паказаў, што ў Расіі няма неабходных рэзерваў, каб выбіць украінцаў з Курскай вобласці. Таму абвастрылася пытанне, што Масква можа выкарыстаць беларускае войска для гэтага. Я думаю, што гэта не вельмі рэальна, але тым не менш такая небяспека зноў усплыла, пра такую верагоднасць зноў сталі гаварыць на ваенна-экспертным узроўні. У тым я бачу прычыну інфармацыйна-дыпламатычнага абвастрэння.
Чытайце далей: Александр Фридман: Лукашенко и дальше намерен править жестко и с помощью насилия, а не с помощью уговоров
Школа – храм з працоўным выхаваннем?
Выступ Лукашэнкі на так званым рэспубліканскім педсавеце таксама прыцягнуў увагу аналітыка. А калі дакладней, бачанне Лукашэнкі ролі і месца школы ў дзяржаве. Ён гаворыць, што ў школе павінна быць, як у храме:
— Лукашэнка абураецца дзіцячым шумам на школьных перапынках, а міністр адукацыі Іванец абвяргае: не, нічога няма, у нас дысцыпліна і парадак на першым плане.
Лукашэнка таксама адзначыў, што інтэрнэт — гэта вялікая небяспека для Беларусі, асабліва для маладога пакалення. А таму ў якасці процівагі трэба ўзмацняць працоўнае выхаванне. Што правіцель разумее пад працоўным выхаваннем?
— Напрыклад, ён абурыўся, што не да ўсіх школ прывязаныя нейкія прысядзібныя сельскагаспадарчыя ўчасткі. Маўляў, дзяцей трэба прывучаць да працы ў полі, магчыма, цяпкамі пустазелле вынішчаць… Такія архаічныя ўяўленні Лукашэнкі пра сістэму адукацыі, — адзначыў Валерый Карбалевіч.
Але галоўнае прызнанне Лукашэнкі прагучала пазней: настаўнікі абяцца ісці… у выбарчыя камісіі.
«Мы гаспадары ў гэтай краіне. Мы з вамі выстаялі ў 2020 годзе. І мы павінны быць гаспадарамі, мы нікога не павінны баяцца. Не павінна быць ніякіх апасенняў, напрыклад, з нагоды таго, как увайсці у склад выбарчых камісій. Гэта ж улада ў вашых руках. Каму вы яе аддаеце? А там прэзідэнт усё вырашыць… Я не магу рашыць за вас тое, што павінны рашыць вы.Таму не трэба нікога баяцца. Будзеце баяцца – будзеце чарговы раз пад бізуном хадзіць», — пужаў Лукашэнка настаўнікаў 27 жніўня па педсавеце.
Чытайце далей: Валерый Карбалевіч: Лукашэнку трэба прызнанне Захаду, але мяняць рэпрэсіі на адлігу ён не збіраецца
— Галоўная задача сістэмы адукацыі, як яе бачыць Лукашэнка, — гэта фармаванне новага пакалення, лаяльнага дзейнаму рэжыму, дзейнай уладзе. То бок, лаяльнасць, паслухмянасць – гэта галоўнае, а якасць адукацыі адыходзіць на другі план. Настаўнікі гэта інструмент у руках дзяржавы дзеля вырашэння тых ці іншых задач, якія стаяць перад рэжымам. Невыпадкова Лукашэнка сказаў, што «настаўнікі – гэта людзі прэзідэнта». Не людзі дзяржавы, не людзі рэжыма нават, а людзі персанальна прэзідэнта. Гэта нагадвае зусім ужо адыёзныя практыкі таталітарных рэжымаў 20 стагоддзя.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: