Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч разважае пра вынікі рэкорднай «элегантнай перамогі».
Палітычная кампанія пад назвай «прэзідэнцкія выбары» закончылася чакана: Лукашэнку напісалі 86,82% галасоў. Іншая справа, што любыя «выбары», нават у недэмакратычнай краіне, павінны ці могуць стаць нейкай кропкай адліку для пераменаў у палітыцы – палітыцы вонкавай, палітыцы ўнутранай. Невыпадкова Лукашэнка правёў гэтыя «выбары» на паўгода раней за тэрмін. Ён хацеў атрымаць нейкія вынікі, якія далі б яму магчымасці далей кіраваць краінай. То-бок, атрымаць дадатковую легітымнасць, якой ён не адчуваў пасля 2020 года. Можа, ён і пайшоў на гэтыя «выбары», каб выйсці ў статусе пераможцы? Бо пасля 2020 года статус чалавека, які пацярпеў паразу, вельмі моцна яго прыгнятаў псіхалагічна. І гэтыя «выбары» павінны былі даць яму статус пераможцы.
Чытайце далей: Лукашенко сохранил статус-кво: как был нелегитимным, таким он и остался
Але, атрымаўшы гэты статус, можна было б перадыхнуць і пачаць перамены ў палітыцы.
Ці атрымаў Лукашэнка новую легітымнасць?
Вельмі сумнеўна. Калі казаць пра прыхільнікаў Лукашэнкі, то яны ўспрынялі гэтыя «выбары» як чарговы тэхнічны момант: яшчэ раз прыйшлі, яшчэ раз прагаласавалі – і нічога не мяняецца. Калі казаць пра праціўнікаў Лукашэнкі, то наўрад ці ён іх у чымсьці пераканаў. Можа, сярод аўдыторыі нейтральнай, якая хістаецца ў палітычным сэнсе, прымусовая легітымнасць і мела свой эфект. Але мы добра ведаем, што гэтыя велізарныя лічбы падтрымкі ў дыктатарскіх рэжымах мала пра што кажуць. Дастаткова з’явіцца альтэрнатыве, як гэты рэйтынг пачынае сыпацца, што беларусы добра бачылі ў 2020 годзе.
І сам Лукашэнка не ўпэўнены, што краіна будзе квітнець, бо падчас выбарнай кампаніі ён пастаянна падкрэсліваў: 2025 год будзе нялёгкім, будзе цяжкім годам. Бо не вельмі добрая эканамічная сітуацыя ў Расіі, з якой Беларусь звязана.
Пакуль няма ніякіх прыкметаў таго, што рэпрэсіўная ўнутраная палітыка будзе мяняцца. Больш за тое, ужо на фінішы кампаніі з’явілася інфармацыя, што цяпер пратэставаць супраць Лукашэнкі нельга не толькі ўнутры Беларусі, але і за яе межамі. Прадстаўнік генеральнай пракуратуры заявіў, што ўжо ўстаноўлены 365 чалавек, якія выйшлі на пратэсты 26 студзеня па-за межамі Беларусі. Супраць іх будуць узбуджаць крымінальныя справы, будуць забіраць іхнюю маёмасць, прычым нават перапісаную на іншых людзей.
Чытайце далей: Александр Фридман: Лукашенко создавал благоприятный фон для Запада и беларусов. Но курс не изменится
Здавалася б, які страх у Лукашэнкі перад пратэстамі за мяжой? Няхай сабе пратэстуюць у Вільні, у Варшаве, але, аказваецца, і гэта нельга. Замежныя пратэсты вялікай пагрозы Лукашэнку не нясуць, проста тут назіраецца элементарная помста.
Рэакцыя Захаду сведчыць, што ніякай новай легітымнасці Лукашэнка не атрымаў. Праўда, ён спрабуе завязаць нейкія кантакты з новай адміністрацыяй Злучаных Штатаў і дзеля гэтага была вызваленая грамадзянка ЗША, якая зумсім нядаўна апынулася ў Беларусі за кратамі.
Лукашэнку павіншавалі каля двух дзясяткаў кіраўнікоў дзяржаў. З улікам таго, што на планеце існуе звыш 200 дзяржаў, то віншаванняў няшмат.
Больш за тое, вакол анансаваных Лукашэнкам замежных візітаў назіраюцца дзіўныя справы. Нібыта першы замежны візіт Лукашэнкі павінны адбыцца ў Расію, але прэсавы сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў графіку Пуціна ніякіх сустрэч з Лукашэнкам няма. Мог бы і не казаць пра гэта, але вось жа прагучала падкрэсленая канстатацыя.
Чытайце далей: Лукашенко не определился с финалом: и Путина хочется перекрыть, но и в Асада превращаться не хочется
Лукашэнка анансаваў візіт у Кітай, але ў віншаванні Сі Цзіньпіня на адрас Лукашэнкі няма і згадкі пра тое, што кітайцы чакаюць Аляксандра Рыгоравіча ў хуткім часе ў Пекіне.
Выбітных вынікаў ад «перамогі» Лукашэнкі пакуль не бачна.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: