Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч каментуе галоўныя падзеі мінулага тыдня. Гаворка найперш пра прапанову Лукашэнкі, звернутую да Уладзіміра Зяленскага, сустрэцца, і сесію Генеральнай асамблеі ААН.

– Афіцыйны Мінск хоча мець дывідэнды ад статусу прыфрантавой дзяржавы. Нават ад таго, што ён з’яўляецца саюзнікам Расіі, саюзнікам агрэсара. Тое, што Захад лічыць мінусам, рэжым Лукашэнкі імкнецца ператварыць у плюс. Менавіта таму беларускія ўлады імкнуцца гуляць ролю пасярэдніка – пасярэдніка ў перамовах паміж ЗША і Расіяй, а таксама пасярэдніка ў перамовах паміж Расіяй і Украінай, – адзначае Валерый Карбалевіч.
Чытаць далей: Какие шансы привлечь Лукашенко к уголовной ответственности?
Аналітык нагадаў, што спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг у сваім выступе на Варшаўскай канферэнцыі па бяспецы патлумачыў перамовы паміж Вашынгтонам і Мінскам тым, што ЗША хацелі б бачыць рэжым Лукашэнкі, самога Лукашэнку ў якасці дадатковага канала сувязі з Масквой. І выкарыстоўваць блізкія адносіны паміж Лукашэнкам і Пуціным дзеля таго, каб перадаваць дадатковую інфармацыю ў Крэмль.
– Гэта дадало дадатковую палітычную вагу афіцыйнаму Мінску, хоць рэальных палітычных дывідэндаў беларускі рэжым і не атрымаў, акрамя чыста сімвалічных. Калі казаць пра канкрэтныя рэчы, то гэта адмена санкцый супарць «Белавія» і атрыманне запасных частак для «Боінгаў».
Адначасова беларускія ўлады імкнуцца выконваць ролю пасярэдніка паміж Масквой і Кіевам.
– Пасля перамоваў у Маскве ў інтэрв’ю для расійскіх медыя Аляксандр Лукашэнка прапанаваў прэзідэнту Украіны Зяленскаму сустрэцца дзеля перамоваў. Маўляў, Уладзімір Зяленскі хоча сустрэцца з Пуціным, а вось Пуцін пакуль не хоча. Дык замест Пуціна давай сустрэнемся са мной, то бок з Лукашэнкам. І нават назваў Зяленскага паважаным, па імені і імені па бацьку.
Чытаць далей: Как проверить, фейковое фото перед вами или нет? Пять способов, которые подойдут всем
Адначасова Лукашэнка прапанаваў вырашаць лёс расійска-ўкраінскай вайны на трохбаковых перамовах: маўляў, давайце мы, кіраўнікі славянскіх дзяржаў, Беларусі, Расіі і Украіны, збярэмся разам і закончым незразумелую вайну без усялякіх пасярэднікаў: амерыканцаў, еўрапейцаў і гэтак далей.
– Зразумела, у такой сітуацыі сам Лукашэнка прэтэндаваў бы на ролю нейкага арбітра, – канстатуе Валерый Карбалевіч.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на той жа Варшаўскай канферэнцыі па бяспецы адмовіўся ад прапановы Лукашэнкі і досыць рэзка пракаментаваў ягоныя выказванні. Маўляў, Лукашэнка жыве ў сваім уласным свеце, дзе час ад часу з’яўляецца Пуцін. І ўвогуле назваў Лукашэнку і Пуціна людзьмі сталага веку. Лукашэнка ў адказ заявіў, што гэта лухта. Лухта – што ён ужо стары чалавек, усё яшчэ лічыць сябе маладзёнам?
– Пакуль гэтая ідэя не атрымала падтрымкі. Але Аляксандр Лукашэнка імкнецца сыграць такую ролю і атрымаць нейкія дывідэнды, – адзначае Валерый Карбалевіч.
Чытаць далей: «Мы пытались забрать, но есть вопросы»: глава Пинска рассказал о судьбе гостиницы «Припять» с низким рейтингом
Палітычны аглядальнік нагадаў таксама пра Генеральную асамблею ААН, дзе міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў моцна актыўнічаў.
– Складваецца ўражанне, што МЗС вядзе сваю ўласную замежную палітыку, адрозную ад той, якую вядзе Лукашэнка. Увесь сэнс выступаў Рыжанкова ў ААН палягаў у тым, што ўва ўсім дрэнным, што сёння адбываецца ў свеце, вінаваты Захад. Ён вінаваты ва ўсім: і ў дрэннай экалогіі, і ў войнах, і ў эміграцыі, і ў беднасці. А Беларусь выступае ад імя нейкай сусветнай большасці, – канстатуе палітычны аглядальнік.
– Гэта хутчэй прапагандысцкі тэрмін, бо ніякай сусветнай большасці насамрэч няма. Гэтая большасць па розных пытаннях складваецца па-рознаму. Сітуацыя, пры якой увесь свет аб’яднаўся супраць Захада, – гэта міф, які распаўсюджвае афіцыйны Мінск, хутчэй за ўсё, МЗС Беларусі, якое ператварылася ў міністэрства прапаганды. Бо ад рэальных міжнародных стасункаў Беларусі яно проста адхілена. МЗС не ўдзельнічае ў перамовах з Кітаем, МЗС не ўдзельнічае ў перамовах з амерыканскім бокам. Таму дзіўная роля МЗС у сённяшняй структуры беларускай улады выглядае трохі экзатычна.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: