Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч падвёў вынікі мінулага тыдня. Пад якім знакам ён прайшоў?
— Нікога не павінна ўводзіць у зман вызваленне палітвязняў: прысутнічаюць усе сімптомы таго, што на мове паліттэхнолагаў называецца «раздача сланоў», — перакананы эксперт.
З усяго інфармацыйнага шуму Валерый Карбалевіч выдзеліў адзін трэнд і адну падзею мінулага тыдня.
Рэпрэсіі будуць узмацняцца да заканчэння «выбараў»
— Трэнд не новы, але ён ясна праявіўся апошнім часам: курс на пашырэнне і ўзмацненне палітычных рэпрэсій адносна палітычных апанентаў існага рэжыму. І нікога не павінны ўводзіць у зман тыя памілаванні, якія адбыліся цягам апошніх трох месяцаў. Скажам, у верасні па памілаванні на волю выйшлі 37 чалавек, а апынуліся за кратамі, паводле праваабаронцаў, 170 чалавек. Прычым у жніўні было 127 чалавек (кінутых за краты), а ў верасні ўжо 170 чалавек – рэпрэсіі ідуць па нарастаючай, — канстатуе аналітык.
Чытайце далей: Беларусь находится в плену мифа «Россия нам поможет». «Кремль не отпустит Лукашенко»
Мала таго, масава праходзяць судзілішчы над людзьмі, ужо асуджанымі да «хіміі», якіх пераводзяць у калоніі – то-бок, узмацняюць рэжым адбыцця пакарання. Паліну Шарэнда—Панасюк ужо трэці раз асудзілі за кратамі і «накінулі» год і 1 дзень зняволення.
— Усё гэта сведчыць за тое, што палітычныя рэпрэсіі напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі ўзмацняюцца, і яны будуць ісці да той пары, пакуль не пройдуць «выбары». Тады можна будзе казаць пра выхад на нейкае плато, — адзначае Валерый Карбалевіч.
Галоўная прычына ўзмацнення рэпрэсій, на думку аналітыка, — «страх паўтарэння палітычных пратэстаў, якія адбыліся ў 2020 годзе».
— То-бок, тая траўма аказалася настолькі моцнай, што дае пра сябе знаць і сёння, хаця ніякіх перадумоваў для паўтарэння тых падзей няма, бо ўсё вельмі моцна зачышчана, — адзначыў Валерый Карбалевіч.
Лукашэнка зноў корміць пенсіянераў абяцанкамі-цацанкамі. Павераць?
15 кастрычніка Лукашэнка расказваў сваім набліжаным пра так званую сацыяльную падтрымку неабароненых катэгоряў насельніцтва, маўляў, сацыяльна арыентаваная дзяржава – нікуды не дзенешся. І, як папярэднія 30 гадоў, Лукашэнка карміў абяцанкамі-цацанкамі найперш пенсіянераў.
Чытайце далей: Валерый Карбалевіч: У Беларусі дзейнічае толькі адзін дзяржаўны інстытут – асоба самога Лукашэнкі
— Адбываецца тое, што на мове паліттэхнолагаў называецца «раздача сланоў», то-бок напярэдадні выбараў улады спрабуюць прадэманстраваць насельніцтву нейкія даброты. У прыватнасці, адбылася нарада па сацыяльнай падтрымцы насельніцтва, рыхтуецца нейкі ўказ. І важным пунктам гэтага ўказа стане рашэнне пра тое, што пенсіянеры, якія працуюць, змогуць атрымліваць пенсію ў поўным аб’ёме. Гэта крок, каб задобрыць электарат напярэдадні выбараў, — кажа палітычны аглядальнік.
Як вядома, дагэтуль «сацыяльна арыентаваная дзяржава» ўтрымлівала частку пенсій у пенсіянераў, якія працуюць. Пенсіянерам, якім пры назначэнні пенсіі ідывідуальны каэфіцыент складаў больш за 1,3, атрымлівалі пенсію не ў поўным абъёме. І чым вышэйшы індывідуальны каэфіцыент (максімальны – 5), тым больш людзі недаатрымлівалі грошай. Адны недааатрымлівалі дзясяткі рублёў, іншыя – некалькі соцень, прызнаваліся ўлады гэтым летам.
Дык вось яна, сацыяльная справядлівасць: Лукашэнка спачатку забраў у людзей заробленыя пенсіі, а напярэдадні кампаніі вяртае. Ці надоўга?
Валерый Карбалевіч мяркуе, што рэжым адным стрэлам хоча забіць двух зайцоў: і пенсіянераў залагодзіць, і за кошт іх вырашыць кадравы голад:
— У краіне не хапае парцоўных рэсурсаў, таму прыцягненне пенсіянераў да працы – правільны, рацыянальны, лагічны крок у гэтай сітуацыі. Але тут узнікае іншае пытанне: Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, з якога выплачваюцца пенсіі, — дэфіцытны, там не хапае сродкаў для выплаты пенсіяў. Таму ўрад звычайна перакідвае сродкі з іншых артыкулаў бюджэта ў гэты фонд. А цяпер дзяржаўныя рэсурсы ў падтрымку фонда будуць павялічвацца. Але да «выбараў», я думаю, гэтых рэсурсаў хопіць, — кажа Валерый Карбалевіч.
Чытайце далей: Александр Фридман: Лукашенко досиживает свой срок без легитимности, а политзаключенные понадобятся для торга
Курс – на новы прэзідэнцкі тэрмін
— Усе гэтыя чыннікі сведчаць, што Лукашэнка сапраўды збіраецца балатавацца на новы прэзідэнцкі тэрмін і ўжо вядзе сваю перадвыбарную кампанію: ездзіць па краіне, праводзіць сустрэчы з насельніцтвам. І я думаю, ёсць усе сімптомы менавіта гэтага рашэнне, — заключыў аналітык.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: