Лукашэнка спадзяецца на прагматызм Трампа і на тэрор

Упершыню за 30 гадоў у Беларусі праходзяць «прэзідэнцкія выбары», у якіх не ўдзельнічаюць прадстаўнікі апазіцыі.

Share

Лукашэнка адным з першых павіншаваў Дональда Трампа з абраннем на пасаду прэзідэнта ЗША. Калі, вобразна кажучы, яшчэ не зачыніліся выбарчыя ўчасткі ў Штатах. Кажуць, беларускі правіцель спадзяецца на прагматызм новага старога прэзідэнта ЗША. А «прагматызм» у лукашэнкаўскім уяўленні выглядае так: давайце рабіць бізнэс (грошы, як вядома, не пахнуць), а ўнутры Беларусі я буду рабіць усё, што мне ўзбрыдзе ў галаву. Гэты наратыў Лукашэнка прасоўвае амаль усе 30 гадоў свайго праўлення. Лукашэнка павіншаваў Трампа ў надзеі, што ў Белым доме заўважаць і ацэняць яго рэцівасць.

А тым часам, за тры месяцы да даты галасавання, ужо можна называць новага 70-гадовага «пераможцу прэзідэнцкіх выбараў» у Беларусі. Гэта на «калектыўным Захадзе» інтрыга выбараў захоўваецца да апошняга імгнення, а ў стабільнай Беларусі ўжо цяпер можна спрагназаваць вынік чарговай «элегантнай перамогі» – плюс—мінус 90%.

Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч падвёў вынікі мінулага тыдня.

Валерый Карбалевіч. Фота: «Наша Ніва»

Як абранне Дональда Трампа адаб’ецца на Беларусі

— У Лукашэнкі ёсць нейкая сімпатыя да Дональда Трампа. Яшчэ калі ён быў прэзідэнтам ЗША папярэдні раз, то Лукашэнка ўсяляк спрабаваў рабіць кампліменты амерыканскаму прэзідэнту, нахвальваў яго і спрабаваў неяк наладзіць адносіны.  Зразумелая такая логіка, бо Дональд Трамп дэманстраваў трохі іншую палітыку, чым яго папярэднікі: ён не акцэнтаваў увагу на перамозе дэмакратыі і правоў чалавека ў іншых краінах, сыходзіў з інтарэсаў ЗША ў вонкавай палітыцы. Для Лукашэнкі гэта было вельмі важна, бо ён лічыў, што пры Трампе можна нармалізаваць адносіны паміж ЗША і Беларуссю, кіруючыся чыста прагматычнымі інтарэсамі, — адзначае Валерый Карбалевіч.

У часы першага прэзідэнцтва Трампа спадзевы Лукашэнкі часткова спраўдзіліся, хаця адміністрацыя Трампа і не змагла канчаткова пазбавіцца ад фактара каштоўнасцяў. І Трамп вельмі рэзка крытыкаваў рэпрэсіі ў Беларусі пасля 2020 года.

Пры Трампе геапалітыка ў адносінах з Беларуссю была на першым месцы: у Мінск прыязджаў і дзяржсакратар ЗША Пампео, і дарадца прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Болтан, і нават танкер з амерыканскай нафтай прыбыў у Беларусь. Але гэта быў перыяд, калі афіцыйны Мінск спрабаваў неяк дыстанцыявацца ад Расіі, спрабаваў наладзіць адносіны з Захадам і займаў пазіцыю нейтралітэта ў адносінах паміж Расіяй і Украінай, паміж Расіяй і Захадам.

— Сёння сітуацыя кардынальна іншая. Беларусь — саюзнік Расіі і ў вайне супраць Украіны, у канфлікце супраць Захаду. Але Лукашэнка ўсё роўна спадзяецца на больш прагматычныя адносіны з новай амерыканскай адміністрацыяй. І таму ён працягвае сыпаць кампліментамі на адрас Трампа, павіншаваў яго з перамогай. І гатовы нават вылучаць Трампа на Нобелеўскую прэмію міру, калі той даб’ецца спынення вайны ва Украіне, — кажа Валерый Карбалевіч. —Думаю, дакладнай стратэгіі спынення вайны ва Украіне новая каманда амерыканскага прэзідэнта не мае. Таму рана рабіць нейкія прагнозы.

Ці зменяцца адносіны паміж афіцыйным Мінскам і Вашынгтонам з вяртаннем Дональда Трампа ў Белы дом?

— У ЗША дзейнічае закон Акт аб дэмакратыі ў Беларусі, які прадугледжвае падтрымку дэмакратычных сіл Беларусі, падтрымку і абарону правоў чалавека ў Беларусі і ўстанаўлівае санкцыі супраць беларускага ўрада за іх парушэнні. Пакуль гэты дакумент дзейнічае, любая амерыканская адміністрацыя, любы ўрад павінен выконваць гэты закон. Мяркую, і адміністрацыя Дональда Трампа, магчыма, і з меншым энтузіязмам, але будзе рухацца ў гэтым кірунку. Нейкіх абрываў у адносінах паміж адміністрацыяй ЗША і беларускай дэмакратычнай супольнасцю не адбудзецца, я спадзяюся, хоць асаблівага акцэнту на гэтую тэму новая амерыканская адміністрацыя рабіць не будзе, — мяркуе аналітык.

Ці дазволяць Канапацкай сыграць ролю «апазіцыянеркі»?

Вялікім кантранстам на фоне амерыканскіх падзеяў выглядае «выбарчая кампанія» ў Беларусі.

— Калі ў ЗША вялася моцная канкурэнцыя і да апошняга часу ніхто не ведаў, хто пераможа, то ў Беларусі загадзя можна сказаць, каго аб’явяць «пераможцам». Рэальных выбараў у Беларусі няма, ёсць толькі прэзідэнцкая выбарчая кампанія.

11 ініцыятыўных груп падавалі ў Цэнтрвыбаркам дакументы на рэгістрацыю, зарэгістраваныя 7 груп, якія могуць збіраць подпісы.

— Цікавым на гэтым этапе будзе тое, ці сапраўды прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта будуць збіраць подпісы. Невядомы колькасны склад ініцыятыўных груп, ёсць меркаванне, што збор подпісаў ператворыцца ў прафанацыю, і ніхто не збярэ неабходныя 100 тысяч подпісаў для рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнта. Акрамя, можа, Лукашэнкі, за якога збіраць подпісы будзе не ініцыятыўная група, а дзяржаўны апарат: на дзяржпррадпрыемствах,у  дзяржустановах, — дапускае Валерый Карбалевіч.

Астатнія кандыдаты наўрад ці збяруць 100 тысяч подпісаў, бо, па-першае, велізарная дэпалітызацыя грамадства, людзям не цікавыя гэтыя «выбары». А па-другое, падчас папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 2020 года людзі, якія падпісваліся за альтэрнатыўных кандыдатаў, моцна пацярпелі. У прыватнасці, людзей, якія падпісваліся за Віктара Бабарыку, звальнялі з працы з дзяржаўных устаноў і бюджэтных арганізацый. І цяпер людзі з вялікай асцярогай будуць ставіць подпісы. Таму без прымянення нейкага адміністратыўнага рэсурса наўрад ці нехта з шасці кандыдатаў – апанентаў Лукашэнкі збярэ 100 тысяч подпісаў, кажа Валерый Карбалевіч.

7 зарэгістраваных ініцыятыўных груп – найменшая колькасць груп, зарэгістраваных за ўсю гісторыю існавання прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. На ўсіх папярэдніх «выбарах на гэтым этапе ініцыятыўных груп было больш.

— Адрозненне ад папярэдніх выбарчых кампаній палягае ў тым, што цяпер палітычная кампанія праходзіць у зусім іншых умовах: ва ўмовах палітычнага тэрору, калі ліквідаваныя палітычныя партыі, грамадзянская супольнасць, незалежныя медыі, ва ўмовах, калі немагчыма казаць пра рэальных кандыдатаў ад апазіцыі. Хоць на гэтую ролю вылучаная Ганна Канапацкая, паглядзім, наколькі ёй дазволяць іграль роль апазіцыянеркі ў рэальнасці. А на папярэдніх «выбарах» заўсёды ўдзельнічалі людзі, якія прэзентавалі сябе як апазіцыянеры. І ў гэтым прынцыповая розніца, канстатуе аналітык.

Recent Posts

Отец лишил жизни сына, мужчина избил прутом женщин: собрали самые жуткие происшествия за неделю в Беларуси

Редакция BGmedia собрала самые кринжовые и трагические инциденты в Беларуси, которые произошли на этой неделе.…

23.11.2024

Во имя «сохранения истин веры и добрых нравов»? Режим затыкает рты беларуским католикам

В Беларуси определили новые нормы выступления священнослужителей в СМИ и социальных коммуникациях. BGmedia рассказывает, что…

23.11.2024

«Губернатор — чтобы теплое место не потерять, а остальные?» Как комментируют акцию брестских чиновников с госфлагами

Видео с акцией брестских чиновников опубликовал первый секретарь брестского отделения БРСМ. И он не был…

23.11.2024

Интересное предложение Гайдукевича, экстремист маркиз де Сад, ракеты «Орешник» и «Пюрешник»: шутки и мемы недели

Делимся традиционной подборкой юмора, веселых картинок и острых замечаний по событиям прошедшей недели.

23.11.2024

На полигоне под Брестом силовики тренировались разгонять протесты и освобождать населенный пункт от бандитов

В рамках учений проверили готовность силовиков и техники к любым возможным вариантам развития событий во…

22.11.2024

Жительница Белоозерка решила подарить сыну телефон и откликнулась на объявление, а оказалась в милиции

Женщина была далеко не единственной, кого заинтересовал телефон по привлекательной цене. На объявление откликнулись еще…

22.11.2024